Сяргей Чыгрын - Чамяры і чамяроўцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Чыгрын - Чамяры і чамяроўцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2006, Издательство: Беларускі Кнігазбор, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чамяры і чамяроўцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чамяры і чамяроўцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта кніга прысвечана вёсцы Чамяры Слонімскага раёна і яе знакамітым людзям. Аўтар расказвае пра гісторыю вёскі, пра тыя падзеі, якія адбываліся там на працягу многіх стагоддзяў, але найперш у 20-х — 30-х гадах ХХ стагоддзя. Пад адну вокладку сабраны аповед і пра слынных чамяроўцаў — вядомых людзей Беларусі.

Чамяры і чамяроўцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чамяры і чамяроўцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У адзін з вечароў да Івана Міско зайшоў незнаёмы хлопец, перадаў прывітанне ад Валянціна Таўлая і папрасіў згоды на подпіс пад Дэкларацыяй сялянска-рабочых пісьменнікаў Заходняй Беларусі. Дэкларацыя і першы верш Івана Міско пад псеўданімам Анатоль Івэрс былі апублікаваныя ў першым студзеньскім часопісе “Літаратурная старонка” за 1934 год. Праўда, наклад часопіса быў канфіскаваны, але з друкарні ўдалося вынесці толькі некалькі нумароў.

Праз некаторы час вершы Анатоля Івэрса (Іверса) сталі часта друкавацца на старонках выданняў “Літаратурная старонка”, “Калосьсе”, “Беларускі летапіс”, “Шлях моладзі”, “Наша воля”, “Асва”. А ў верасні 1939 года ў Вільні выйшаў яго першы паэтычны зборнік “Песьні на загонах”.

Аб чым пісаў малады паэт з Чамяроў? Ды пра тое, як шуміць жыта, як “хтось расчэсваў зялёныя сосны”, як “заігралі ветры ў полі” і як “залацілася раніца ападаючым шэлестам”. А яшчэ паэт пісаў пра Беларусь, пісаў шчыра і светла, натхнёна і радасна:

Адзначыць каб добрую ўдачу,
Я зораў з сабой набяру
І жменяю сыпну — няйначай,
На славу табе, Беларусь. [24] Іверс Анатоль. Жыву ў бацькоўскім краі. Мн.,1982.С. 14

Калі прыйшлі “першыя саветы” і ў Слоніме пачала выдавацца раённая газета “Вольная праца”, яе першы рэдактар Іосіф Чарняўскі запрасіў Івана Міско на працу на пасаду літсупрацоўніка рэдакцыі. А ў 1940 годзе на выязным пасяджэнні ў Беластоку кіраўніцтва пісьменніцкай арганізацыі БССР прыняло Анатоля Іверса ў Саюз пісьменнікаў.

У гады вайны Іван Міско ўзначальваўваў Слонімскую падпольную антыфашысцкую арганізацыю і быў намеснікам камандзіра партызанскага атрада імя Дзяржынскага па разведцы. У лесе выдаваў антыфашысцкую газету “Барацьба”, лістоўкі, дапамагаў выпускаць падпольную “Вольную працу”.

Вайна прайшла праз сэрца і душу Анатоля Іверса. Ён страціў першую жонку і бацьку, ды і сам быў на валаску ад гібелі. Але, не гледзячы на ўсе яго заслугі, для савецкай улады ды і ў 90-х гадах мінулага стагоддзя, паэт Анатоль Іверс заставаўся чужым. Замест творчай працы ён працаваў на смолазаводзе, у хімлясгасе, а калі пайшоў на пенсію — быў адказным сакратаром Слонімскага раённага аддзялення таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. А першы пасляваенны зборнік вершаў выйшаў з друку толькі ў 1970 годзе. Ён называўся “З пройдзеных дарог”. Сюды ўвайшлі вершы, напоўненыя пачуццём шчырай любові да роднага краю і яго працавітых людзей, а таксама паэма пра камсамольца Валодзю Бялько. У сваіх паэтычных радках Анатоль Іверс стараўся праўдзіва адлюстраваць перамогі над усімі акупантамі, якія не давалі спакойна жыць і працаваць на роднай зямлі:

Перамога! Перамога!
Абіваем з ботаў пыл.
І на пройдзеных дарогах
Ставім новыя слупы.
Вецер гутарыць з ліствою,
Ад кастра адносіць дым.
А слупы ўсе пахнуць хвояй,
Нашым лесам маладым. [25] Іверс Анатоль. З пройдзеных дарог. Мн., 1970. С. 55

Але як цяжка Анатолю Іверсу не было і дзе б ён не працаваў, заўсёды пісаў вершы, ніколі не цураўся матчынай мовы. “Я заўсёды размаўляў на сваёй мове, — казаў пры жыцці паэт. — За гэта мяне называлі нацыяналістам альбо, у лепшым выпадку, “той, хто гаворыць па-беларуску”. Мяне не арыштоўвалі, хоць дапытвалі больш чым паўсотні разоў. Двойчы звальнялі з працы за тое, што “не внушал политического доверия”.

Але паэт трываў і “шчасце спазнаў” у сваіх вершах. Трэці зборнік паэзіі “Жыву ў бацькоўскім краі” пабачыў свет у Мінску ў 1982 годзе. Ва ўступным слове да яго Алег Лойка трапна заўважыў, што “вершы Анатоля Іверса другой паловы 60-70-х гадоў раскрылі жыццёвы лёс паэта найбольш шырока і глыбока, і іх дэкларацыі — часцей за ўсё менавіта ёмістыя паэтычныя формулы жыцця і барацьбы, вернасці Радзіме, праўды лёсу чалавечага, як, напрыклад, гэтыя:

Таварышы, паверце,
Хачу не проста жыць,
Хачу да самай смерці
Радзіме паслужыць”. [26] Лойка Алег. “Хачу не проста жыць…”// Іверс Анатоль. Жыву ў бацькоўскім краі. Мн., 1982. С. 9-10

Нялёгка было ў правінцыі жыць, але вершы пісаліся і выдаваліся новыя кнігі: “Я пайшоў бы ўслед за летам…”(Мінск, 1987), “Прыдарожныя сосны” ( Слонім, 1995), “Травень” (1997).

Для мяне, а таксама для ўсіх землякоў, Анатоль Іверс найперш застаўся ў нашай памяці як паэт, які шчыра служыў свайму народу і Бацькаўшчыне. У вершы “На дзяды” (зборнік “Травень”. С.55) ён сам падвёў вынікі перажытага і сказаў пра ўсё смела і адкрыта:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чамяры і чамяроўцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чамяры і чамяроўцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чамяры і чамяроўцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Чамяры і чамяроўцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x