Сяргей Чыгрын - Чамяры і чамяроўцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Чыгрын - Чамяры і чамяроўцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2006, Издательство: Беларускі Кнігазбор, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чамяры і чамяроўцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чамяры і чамяроўцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта кніга прысвечана вёсцы Чамяры Слонімскага раёна і яе знакамітым людзям. Аўтар расказвае пра гісторыю вёскі, пра тыя падзеі, якія адбываліся там на працягу многіх стагоддзяў, але найперш у 20-х — 30-х гадах ХХ стагоддзя. Пад адну вокладку сабраны аповед і пра слынных чамяроўцаў — вядомых людзей Беларусі.

Чамяры і чамяроўцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чамяры і чамяроўцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Акрамя таго, ён надрукаваў у французскіх навуковых выданнях некалькі сваіх прац, у прыватнасці, у часопісе Гастона Міліяна быў змешчаны яго артыкул "Пігментная хвароба Шамберга". Французскія "Аналы дэрматалогіі" змясцілі яго працу "Псіхозы воцатнакіслага калія".

Калегі з Францыі, у прыватнасці Перэн, гаварылі Пракапчуку, што яго працы вартыя таго, каб на іх падставе абараніць дысертацыю, але ў Парыжы гэта будзе вельмі дорага каштаваць. "Раю вам, — гаварыў Перэн, — вярнуцца на радзіму і абараніць дысертацыю ў інстытуце акадэніка Паўлава". [20] Пракапчук Андрэй. З перажытага // Полымя.1968, № 11. С. 171

Пракапчук паслухаўся Перэна і напісаў пісьмо ў Ленінград. Адтуль атрымаў станоўчы адказ. У Ленінградзе нашаму земляку давялося працаваць пад кіраўніцтвам прафесара М. М. Анічкава ў інстытуце эксперыментальнай медыцыны. Дапамагалі Пракапчуку не толькі прафесар Анічкаў, але і яго калегі — вядомыя вучоныя. Дзякуючы ім беларускі юнак з Чамяроў пабываў і на славутых паўлаўскіх серадах, быў прадстаўлены вялікаму вучонаму. Між іншым, менавіта акадэмік Паўлаў паспрыяў таму, што яго шэфам стаў прафесар Анічкаў.

У горадзе на Няве Андрэю Пракапчуку была прысуджана ступень доктара медыцыны. Тут ён атрымаў і званне прафесара.

Імя нашага земляка Андрэя Якаўлевіча Пракапчука здабыло сусветную славу. Ён з'яўляецца аўтарам больш як 200 навуковых прац, распрацаваў і ўкараніў у практыку метад лячэння чырвонай ваўчанкі акрыхінам. Адны назвы яго медыцынскіх прац гавораць аб шырыні і разнастайнасці прафесійнай дзейнасці нашага земляка. Гэта яго даследаванні «Бэта-выпраменьвальнікі ў дэрматалагічнай практыцы», «Змяненні нервовых элементаў скуры трусоў пад уздзеяннем радыёактыўнага фосфара», «Гнойныя захворванні скуры і іх папярэджанне», «Клініка рэдкіх дэрматозаў» і многія іншыя.

Андрэй Пракапчук даследаваў гісторыю беларускай медыцыны. У матэрыяле «Да гісторыі вышэйшай медыцынскай адукацыі і навуковых медыцынскі таварыстваў у Літве і Беларусі», які быў апублікаваны ў «Сборнику научных работ» (Мн., 1959) ці не ён першы ў пасляваенны час расказаў пра Віленскае, Беластоцкае, Магілёўскае, Віцебскае медыцынскія таварыствы, сябры якіх працавалі па ўсёй Беларусі. У прыватнасці, наш зямляк згадвае: «Члены Виленского медицинского общества работали по всей территории Белоруссии и Литвы. В 1820 г. среди его членов был инспектор Минской врачебной управы Бернгард, который в 1818 г. читал в Вильно доклад о колдуне. Из врачей, работавших в Белоруссии, в различное время были членами общества: Эразм Брезинский из Пинска, Фредерик Бранденбург из Могилёва, яков Франк из Минской губерни, Карл Гибенталь из Витебска, Осип Ясинский из Новогрудка, Гаспар Климкович — доктор медицины и хирургии из Минска, Осип Грабовицкий из Гродно, Иван Беренд из Белостока, Францишек Пучковский из Слонима, Даниил Стахович — доктор медицины и инспектор Минской врачебной управы, доктор Казимир Харьковский из Несвижа, доктор Радкевич из Слонима, предложивший лечение полипов носа едкими веществами и зачитавший доклад о колдуне, Ян Островский из Слонима — дивизионный врач, Ян Козел из Минска, Игнатий Булгак, Вильчинский из Бобруйска, Гриневич из Кобрина, Свидерский из Минска, доктор медицины Ясинский из Витебска…». [21] Сборник научных работ. Мн., 1959, т.4. С. 360-361 Пра ўсіх гэтых дактароў сёння трэба шукаць звесткі, пісаць кнігі. Дарэчы, пад кіраўніцтвам чамяроўскага доктара дваццаць пяць урачоў напісалі і абаранілі кандыдацкія і доктарскія дысертацыі.

У 1944 годзе Андрэю Пракапчуку было прысвоена званне заслужанага дзеяча навукі БССР. Да апошніх дзён свайго жыцця (памёр у 1970 годзе) наш зямляк працягваў навуковыя пошукі. Усе свае веды, жыццё і працу акадэмік аддаваў ахове здароўя чалавека.

Шчыра сябраваў Андрэй Пракапчук з многімі беларускімі пісьменнікамі, але найбольш з Янкам Купалам. Аднойчы доктару патэлефанавалі ў мінскую клініку і паведамілі, што тэрмінова патрэбна яго кансультацыя: захварэў Янка Купала, ёсць падазрэнне на дэрматыт, бо трэці дзень паэт скардзіцца на тое, што ў яго баліць скура на твары, пячэ, ён не можа да яе дакрануцца. І тэмпература падскочыла — 38,9.

Некалькі дзён Андрэй Пракапчук літаральна не адыходзіў ад паэта, і, нарэшце, лячэнне дало свае вынікі: Янка Купала выздаравеў, павесялеў. Ад сэрца ў доктара адлягло. З таго часу Андрэй Якаўлевіч даволі часта бываў у доме Песняра, бо там заўсёды было людна, там збіралася літаратурная моладзь, гарачая, цікавая і разумная. І з Якубам Коласам ён пазнаёміўся ў Купалы, у яго гасцінным доме, дзе такой шчырай і ветлівай гаспадыняй была цётка Уладзя, яго жонка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чамяры і чамяроўцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чамяры і чамяроўцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чамяры і чамяроўцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Чамяры і чамяроўцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x