• Пожаловаться

Сяргей Кавалёў: Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Кавалёў: Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2001, категория: История / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сяргей Кавалёў Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу
  • Название:
    Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу
  • Автор:
  • Жанр:
  • Год:
    2001
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • Рейтинг книги:
    4 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Беларуская літаратура ў 80 – 90-х гг. ХХ ст. узбагачалася двума шляхамі: праз стварэння новых тэкстаў і за кошт вяртання спадчыны, незаслужана забытай альбо забароненай у савецкі час. Першы шлях быў больш перспектыўны, затое другі – больш плённы: у літаратуру з новымі творамі прыходзілі пачаткоўцы, а з нябыту вярталіся класікі, зоркі першай велічыні. Да кантэксту нацыянальнай культуры была далучана творчасць пісьменнікаў, рэпрэсаваных у 30-х гг. (В. Ластоўскага, В. Шашалевіча, А. Мрыя, Я. Пушчы ды інш.), і творчасць пісьменнікаў-эмігрантаў 40-х гг. (Н. Арсенневай, М. Сяднёва, А. Салаўя, Я. Юхнаўца ды інш.). Значна змяніўся за апошнія дзесяцігоддзі і выгляд беларускай літаратуры мінулых эпох: у выніку даследавання і перакладу на сучасную беларускую мову лацінскіх і польскіх тэкстаў у кантэкст нацыянальнай культуры ўведзена шматмоўнае пісьменства Беларусі XVI – XVIII стст. (Уводзіны, фрагмэнт)

Сяргей Кавалёў: другие книги автора


Кто написал Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Знаёмству сучаснага чытача з творчасцю Г. Пельгрымоўскага спрыяла падрыхтаваная У. Казберуком публікацыя “Размовы на маскоўскім замку...” ў часопісе “Спадчына” (1992, № ), і асабліва з’яўленне гэтага твора ў перакладзе класіка беларускай літаратуры М. Танка ў анталогіі “Згукі Бацькаўшчыны” (1998).

Як бачым, імёны некаторых польскамоўных паэтаў Беларусі эпохі Рэнесансу фігуруюць у працах беларускіх вучоных. У біябібліяграфічным слоўніку “Беларускія пісьменнікі. Т. 1– 6.” (1992 – 1995) змешчаны артыкулы пра Г. Пельгрымоўскага, А. Рымшу, М. Стрыйкоўскага. Большасць жа польскамоўных аўтараў усё яшчэ адсутнічае ў нацыянальным культурным кантэксце: творы Я. Зарэмбы, П. Статорыуса, С. Кулакоўскага, Я. Казаковіча, Я. Пратасовіча не вядомыя многім літаратуразнаўцам, не кажучы пра чытачоў.

Відавочна бракуе спецыяльнага даследавання польскамоўнай паэзіі Беларусі эпохі Рэнесансу, дзе б разглядалася яе ўзнікненне і развіццё, аналізаваліся найбольш значныя творы, прасочвалася эвалюцыя аўтараў і рэканструявалася жанравая сістэма. Менавіта вырашэнню гэтых актуальных задач павінна служыць нашая праца “Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу”.

Да польскамоўнай паэзіі Беларусі мы адносім вершаваныя тэксты мясцовых і прыезджых аўтараў, напісаныя альбо выдадзеныя на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага: у Бярэсці, Нясвіжы, Лоску, Вільні (прадукцыя друкарняў Украіны, якая ў 1569 г. адыйшла да Польшчы, не ўлічвалася). Тэрмін “Рэнесанс” ужываецца ў манаграфіі выключна як назва эпохі: для Беларусі – XVI – пачатак XVII ст. (Конон 1978), а не як азначэнне адной з адметных плыняў у тагачаснай культуры. Падзяляючы меркаванне рускіх і польскіх вучоных пра існаванне пераходных перыядаў паміж двума перыядамі, так званых сутыкаў (Голенищев-Кутузов 1973: 368; Ziomek 1995: 11), мы лічым такім пераходным перыядам у беларускай літаратуры канец XVI – пачатак XVII ст., калі канец Ренесансу супаў з пачаткам Барока.

У гуманітарных навуках склаўся своеасаблівы культ Рэнесансу, запачаткаваны яшчэ ў XIX ст. слыннымі працамі Г. Фойгта (Voigt 1860) і Я.Буркхардта (Burckhardt 1860). На савецкіх даследчыкаў моцна ўплываў таксама аўтарытэт Ф. Энгельса, які называў Адраджэнне эпохай тытанаў і найвялікшым прагрэсіўным пераваротам у гісторыі чалавецтва (Энгельс : 346). Культ Рэнесансу спараджаў негатыўнае стаўленне да сумежных эпох: “цёмнага” Сярэднявечча і “кансерватыўнага” Барока, супраць чаго рашуча выступалі вучоныя-медыевісты, знаходзячы ў сярэднявечнай культуры многія элементы культуры Адраджэння і сцвярджаючы ідэю пераемнасці эпох (Хейзинга 1988). Ад празмернага захаплення Рэнесансам засцерагалі многія вучоныя хрысціянскай арыентацыі, звяртаючы ўвагу не толькі на дасягненні, але і на негатыўныя з’явы ў тагачаснай культуры (Лосев 1978: 541 - 604), называючы гэтую эпоху пачаткам згубнага шляху чалавецтва (Бердяев 1990: 100 - 115).

Падзяляючы ў цэлым традыцыйны погляд на Адраджэнне як на эпоху, што ўнесла вялікі ўклад у развіццё цывілізацыі і змяніла парадыгму чалавечага мыслення, мы прынцыпова не згодныя з ужываннем катэгарычных ацэнак тыпу “прагрэсіўная/ рэакцыйная”, “перадавая / кансерватыўная” ў дачыненні да з’яў культуры. Павага да эпохі, якую мы выбралі прадметам даследавання, павінна выяўляцца не ў яе фетышызацыі, не ў павярхоўнай “рэнесансаманіі”, а ў падпарадкаванні галоўнаму прынцыпу гуманістаў Рэнесансу: “Ad fontes!” (“Да крыніц!”). Да таго часу, пакуль не будуць уведзены ў нацыянальную культурную прастору ўсе шматмоўныя тэксты XVI – XVIIІ стст., нашыя разважанні пра спецыфіку таго ці іншага перыяду ў беларускай літаратуры застануцца у значнай ступені спекулятыўнымі.

Менавіта збіранне, уважлівае прачытанне і аналіз першакрыніц – вершаваных тэкстаў XVI – пачатку XVII ст. – сталася падмуркам працы “Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу”. На першым этапе пошукаў, акрамя грунтоўных біябібліяграфічных даведнікаў К. Эстрэйхера і “Nowy Korbut”, да якіх традыцыйна звяртаюцца даследчыкі літаратуры мінулых стагоддзяў, вялікую дапамогу аказала нам кніга А. А. Анушкіна “На заре книгопечатания в Литве” (Вильнюс, 1970), у якой названы многія польскамоўныя паэтычныя выданні XVI – пачатку XVII cт. Каштоўная інфармацыя пра берасцейскія, нясвіжскія і лоскія выданні, якія не разглядаюцца ў даследаванні літоўскага вучонага, змешчана ў некаторых працах польскіх вучоных (Kawecka-Gryczowa i inn. 1959; Topolska 1984) і ў згаданай ужо кнізе Ю. Лабынцава “Пачатае Скарынам. Беларуская друкаваная літаратура эпохі Рэнесансу”.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Янка Купала: Шляхам жыцьця
Шляхам жыцьця
Янка Купала
Томас Ман: Навелы
Навелы
Томас Ман
Мікола Шкялёнак: Беларусь і суседзі
Беларусь і суседзі
Мікола Шкялёнак
Сяргей Кавалёў: Як пакахаць ружу
Як пакахаць ружу
Сяргей Кавалёў
Сяргей Кавалёў: Партрэт шкла
Партрэт шкла
Сяргей Кавалёў
Васіль Зуёнак: Паіміж небам і зямлёй
Паіміж небам і зямлёй
Васіль Зуёнак
Отзывы о книге «Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу»

Обсуждение, отзывы о книге «Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.