Сяргей Кавалёў - Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Кавалёў - Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2001, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Беларуская літаратура ў 80 – 90-х гг. ХХ ст. узбагачалася двума шляхамі: праз стварэння новых тэкстаў і за кошт вяртання спадчыны, незаслужана забытай альбо забароненай у савецкі час. Першы шлях быў больш перспектыўны, затое другі – больш плённы: у літаратуру з новымі творамі прыходзілі пачаткоўцы, а з нябыту вярталіся класікі, зоркі першай велічыні. Да кантэксту нацыянальнай культуры была далучана творчасць пісьменнікаў, рэпрэсаваных у 30-х гг. (В. Ластоўскага, В. Шашалевіча, А. Мрыя, Я. Пушчы ды інш.), і творчасць пісьменнікаў-эмігрантаў 40-х гг. (Н. Арсенневай, М. Сяднёва, А. Салаўя, Я. Юхнаўца ды інш.). Значна змяніўся за апошнія дзесяцігоддзі і выгляд беларускай літаратуры мінулых эпох: у выніку даследавання і перакладу на сучасную беларускую мову лацінскіх і польскіх тэкстаў у кантэкст нацыянальнай культуры ўведзена шматмоўнае пісьменства Беларусі XVI – XVIII стст. (Уводзіны, фрагмэнт)

Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Найменш даследаванымі перыядамі ў гісторыі беларускай полілінгвістычнай літаратуры застаюцца Барока і Асветніцтва. Але недастаткова вывучана пакуль і літаратура Адраджэння, хаця на гэтую эпоху – эпоху Ф. Скарыны, М. Гусоўскага, С. Буднага, Статута Вялікага Княства Літоўскага – беларускія навукоўцы заўсёды звярталі асаблівую ўвагу. Нягледзячы на з’яўленне шэрагу змястоўных даследаванняў грамадска-палітычнай і кніжнай культуры Беларусі XVI – першай паловы XVII cт. (працы С. Падокшына, Ю. Лабынцава, М. Галенчанкі, І. Саверчанкі), мы не падышлі яшчэ да стварэння абагульняючых літаратуразнаўчых прац накшталт “Renesans” (Варшава, 1973 і наступныя выданні) Я. Зёмака ці “Literaturа renesansu w Polsce” (Варшава, 1994) Я. Пельца. Па-першае, не сабраныя і не праінтэрпрэтаваныя яшчэ многія тэксты з гэтае эпохі; па-другое, не напісаны манаграфіі пра такіх выдатных пісьменнікаў як А. Валян, А. Рымша, Я. Радван, К. Пянткоўскі ды інш.; па-трэцяе, не праведзены даследаванні асобных жанраў рэнесансавай літаратуры Беларусі: рыцарскага рамана, школьнай драмы, мемуарыстыкі.

Адным з неабжытых мацерыкоў літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу, без асваення якога немагчыма рэканструяваць рэальны выгляд нашага старажытнага пісьменства і стварыць паўнавартасную гісторыю беларускай літаратуры, з’яўляецца польскамоўная паэзія: творчасць Я. Зарэмбы, Ц. Базыліка, П. Статорыуса, М. Стрыйкоўскага, А. Рымшы, С. Лаўрэнція, Я. Пратасовіча, С. Кулакоўскага, Я. Казаковіча, Г. Пельгрымоўскага ды іншых, забытых альбо малавядомых сёння паэтаў.

Польскамоўная паэзія як спецыфічная з’ява ў літаратуры Беларусі асацыіруецца ў нашай свядомасці пераважна з ХІХ ст., з творчасцю сучаснікаў і паслядоўнікаў А. Міцкевіча. Само сцвярджэнне, што ў эпоху Адраджэння, у часы найвышэйшага росквіту беларускай мовы і культуры, на Беларусі ўзнікла і развівалася паэзія на польскай мове, шмат у каго выклікае здзіўленне. Распаўсюджанне польскай мовы ў грамадска-палітычным і культурным жыцці Беларусі традыцыйна адносяць да эпохі Барока і звязваюць з паступовай стратай Вялікім Княствам Літоўскім дзяржаўнай незалежнасці, з працэсам агульнай паланізацыі краіны і выцясненнем з афіцыйнага ўжытку беларускай мовы на працягу XVII – XVIII стст.

Праўда, у акадэмічнай “Истории белорусской дооктябрьской литературы” (Мн., 1977) згадваецца як значная з’ява ў паэзіі Беларусі другой паловы XVI ст. паэма А. Рымшы “Дзесяцігадовая аповесць ваенных спраў князя Радзівіла”, адзначаецца прыналежнасць да літаратуры Беларусі паэтычнай творчасці М. Стрыйкоўскага, паведамляецца аб існаванні ананімнай паэмы “Лямант няшчаснага Рыгора Осціка”. Згадкі пра творы А. Рымшы і Г. Пельгрымоўскага, пра ананімную паэму “Пратэй, або Пярэварацень” можна знайсці ў некаторых артыкулах і кнігах беларускіх і рускіх вучоных, што займаюцца даследаваннем кнігадрукавання і грамадска-палітычнай думкі Вялікага Княства Літоўскага. Але гэтыя рэдкія згадкі – павярхоўныя і недакладныя; з іх можна даведацца, напрыклад, што паэма “Дзесяцігадовая аповесць...” – празаічны твор (Немировский 1985: 164), што А. Рымша апісвае рабункі і зверствы арміі Радзівіла і глыбока спачувае рускаму народу, якому не ў сілах дапамагчы (Очерки 1973: 37), што гуманістычны гурток паэта, у які ўваходзілі А. Рымша, Г. Пельгрымоўскі, Я. Казаковіч, Я. Радван, існаваў не пры двары Радзівілаў-кальвіністаў у Біржах, а пры двары Радзівілаў-каталікоў у Нясвіжы (История 1977: 221).

Багаты фактычны матэрыял сабраны і прафесійна сістэматызаваны ў кнізе Ю. Лабынцава “Пачатае Скарынам. Беларуская друкаваная літаратура эпохі Рэнесансу” (1990). Сярод іншых старадрукаў XVI ст. тут згадваюцца і многія польскамоўная паэтычныя выданні: берасцейскі і нясвіжскі канцыяналы, ананімная паэма “Пратэй, або Пярэварацень”, творы Ц. Базыліка, А. Рымшы, асобныя творы С. Кулакоўскага і Я. Пратасовіча. Гэтая праца значна пашырае абсягі нашых ведаў пра кнігадрукаванне ў Вялікім Княстве Літоўскім у эпоху Адраджэння. Але Ю. Лабынцаў, спецыяліст па славянскай кніжнай культуры, не меў на мэце аналізаваць паэтычныя творы: ён толькі называе іх у сваёй кнізе ды зрэдку ацэньвае, пакідаючы іх грунтоўны разгляд літаратуразнаўцам.

Глыбокі аналіз паэм А. Рымшы і Г. Пельгрымоўскага як твораў гістарычнага жанру зроблены ў манаграфіі І. Саверчанкі “Старажытная беларуская паэзія (XVI – першая палова XVII ст.)” (1994), прысвечанай, у асноўным, тэкстам на старабеларускай мове, узнікненню і эвалюцыі беларускага вершаскладання ад Ф. Скарыны да М. Сматрыцкага. У кантэксце эпічнай паэзіі, што ўзнікла як водгук на падзеі Лівонскай вайны (1558 – 1581), даследуюцца паэмы А. Рымшы, С. Лаўрэнція, Г. Пельгрымоўскага ў нашай манаграфіі “Героіка-эпічная паэзія Беларусі і Літвы канца XVI ст.” (1993); у адным з раздзелаў гэтай працы разглядаюцца гісторыка-культурныя ўмовы развіцця шматмоўнай паэзіі Беларусі ў другой палове XVI ст.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу»

Обсуждение, отзывы о книге «Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x