Сяргей Кавалёў - Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Кавалёў - Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2001, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Беларуская літаратура ў 80 – 90-х гг. ХХ ст. узбагачалася двума шляхамі: праз стварэння новых тэкстаў і за кошт вяртання спадчыны, незаслужана забытай альбо забароненай у савецкі час. Першы шлях быў больш перспектыўны, затое другі – больш плённы: у літаратуру з новымі творамі прыходзілі пачаткоўцы, а з нябыту вярталіся класікі, зоркі першай велічыні. Да кантэксту нацыянальнай культуры была далучана творчасць пісьменнікаў, рэпрэсаваных у 30-х гг. (В. Ластоўскага, В. Шашалевіча, А. Мрыя, Я. Пушчы ды інш.), і творчасць пісьменнікаў-эмігрантаў 40-х гг. (Н. Арсенневай, М. Сяднёва, А. Салаўя, Я. Юхнаўца ды інш.). Значна змяніўся за апошнія дзесяцігоддзі і выгляд беларускай літаратуры мінулых эпох: у выніку даследавання і перакладу на сучасную беларускую мову лацінскіх і польскіх тэкстаў у кантэкст нацыянальнай культуры ўведзена шматмоўнае пісьменства Беларусі XVI – XVIII стст. (Уводзіны, фрагмэнт)

Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Беларуская польскамоўная паэзія ХІХ ст.” (1998). Калі ў 60 – 70-я гг. айчынныя літаратуразнаўцы ва ўмовах савецкай цэнзуры аргументавалі сваю цікавасць да творчасці Я. Чачота, Я. Баршчэўскага, У. Сыракомлі, В. Каратынскага наяўнасцю асобных беларускіх вершаў у іхняй спадчыне, то ў 80 – 90-я гг. да беларускай літаратуры ХІХ ст. без сумневу залічваюцца ўжо Т. Зан, Ю. Корсак, А. Грот-Спасоўскі, Т. Лада-Заблоцкі, якія пісалі выключна па-польску. Замест ранейшых азначэнняў “польская літаратура Беларусі”, “польска-беларуская літаратура” сталі актыўна ўжывацца паняцці “польскамоўная плынь у беларускай літаратуры” і “беларуская польскамоўная літаратура” (Мархель 1997: 3 - 45). Не аспрэчваючы правамернасці ўжывання гэтых паняццяў, заўважым толькі, што паняцце “польскамоўная літаратура Беларусі” – больш аб’ектыўнае і прыдатнае ў міжнародным аспекце даследаванняў, таму мы і карыстаемся ім у нашай манаграфіі.

Значна менш даследавана польскамоўная спадчына Беларусі XVI – XVIII cтст. Адзінай працай, у якой комплексна разглядаецца польскамоўная літаратура Барока і Асветніцтва, з’яўляецца кніга А. Мальдзіса “На скрыжаванні славянскіх традыцый: Літаратура Беларусі пераходнага перыяду (другая палавіна XVII - XVIII стст.) (1980), якая прыкметна пашырыла далягляды беларускага літаратуразнаўства. На сумежжы зацікаўленняў гісторыка і філолага ўзнікла кніга А. Мальдзіса “Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII cтагоддзя: Нарысы быту і звычаяў” (1982). У 90-я гг. на старонках часопісаў і ў зборніках пачалі з’яўляцца пераклады польскамоўных дыярыушаў і мемуараў XVI – XVIII стст., выкананыя В. Арэшкам, В. Таранеўскім, С. Шупам, асобнай кнігай выйшлі “Авантуры майго жыцця” С. Пільштыновай-Русецкай у перакладзе М. Хаўстовіча. Польскамоўныя прадмовы і пасляслоўі паслядоўнікаў Ф. Скарыны выдадзены У. Кароткім; У. Кароткі ды І. Саверчанка плённа даследуюць шматмоўную рэлігійна-палемічную літаратуру Беларусі XVI – XVII cтст. У апошні час прыцягнула да сябе ўвагу беларускіх даследчыкаў польскамоўная драматургічная спадчына Ф. У. Радзівіл, пра што сведчаць пераклады А. Вольскага, В. Арэшкі, Н. Русецкай, дысертацыйнае даследаванне Ж. Некрашэвіч “Драматургія Ф. У. Радзівіл” (1999). Шэраг польскамоўных драматургічных твораў разгледжаны ў кнізе тэатразнаўцы Г. Барышава “Театральная культура Белоруссии XVIII века” (1992).

Фармаванне погляду на беларускую літаратуру XVI – XVIII стст. як на літаратуру полілінгвістычную з’явілася важнейшым дасягненням беларускай філалагічнай навукі ў 70 – 80-х гг., а ў 80 – 90-х гг. вывучэнне лацінамоўнай і польскамоўнай спадчыны сталася адным з найбольш перспектыўных накірункаў развіцця айчыннага літаратуразнаўства.

Праблема палягае ў тым, што тэмпы засваення шматмоўнай спадчыны XVI XVIII cтст. – надзвычай марудныя: і ў параўнанні з даробкам спецыялістаў па літаратуры ХІХ ст., і на фоне дасягненняў польскіх, літоўскіх і ўкраінскіх вучоных. Дэкларатыўна абвясціўшы “сваёй” іншамоўную спадчыну далёкіх эпох, тэарэтычна далучыўшы яе да нацыянальнай культуры, мы пакуль што не толькі грунтоўна не даследавалі яе, але нават не ўсю сабралі і не поўнасцю прачыталі. У гэтай сітуацыі недарэчна выглядаюць падручнікі па гісторыі беларускай літаратуры старажытнага перыяду, у якіх агульныя заканамернасці літаратурнага развіцця вызначаюцца на падставе знаёмства з 30-40 працэнтамі ад агульнай колькасці твораў. У чацвёртым выданні падручніка “Гісторыя беларускай літаратуры. Старажытны перыяд” (1998), ягоныя рэдактары М. Лазарук і А. Семяновіч не выкарысталі нават тыя нешматлікія даследаванні полілінгвістычнай літаратуры, якія з’явіліся на працягу апошніх дзесяці гадоў. Па гэтай самай прычыне цяжка сёння стварыць грунтоўную акадэмічную гісторыю беларускай літаратуры ХІІ – XVIII стст.; узнікненню такой працы мусіць папярэднічаць напісанне шэрагу манаграфій пра асобных пісьменнікаў і пра некаторыя жанры, падрыхтоўка комплексных даследаванняў пра літаратуру розных эпох: Сярэднявечча, Рэнесансу, Барока, Асветніцтва.

Ужо для самога А. Мальдзіса ў 1980 г. было відавочна, што многія аўтары, якія згадваюцца ў ягонай кнізе “На скрыжаванні славянскіх традыцый...”, заслугоўваюць асобных манагарафій (Д. Набароўскі, А. Нарушэвіч, Ф. Князнін, Ю. Нямцэвіч ды інш.). Але манаграфіі пра гэтых аўтараў з’явіліся пакуль што толькі ў Польшчы і, прыкладам, даследаванне А. Наварэцкага пра паэзію Я. Бакі (Nawarecki 1991), якому А. Мальдзіс прысвяціў усяго адзін сказ, большае па аб’ёме, чым праца беларускага вучонага пра літаратуру двух стагоддзяў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу»

Обсуждение, отзывы о книге «Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x