• Пожаловаться

Анатоль Белы: Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Белы: Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2007, категория: История / Биографии и Мемуары / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Анатоль Белы Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi

Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга з'яўляецца першай пробай у беларускай літаратуры паказаць вобраз аднаго з самых знакамітых і самых паважаных дзеячоў сучаснага беларускага нацыянальнага Адраджэння. У падаўляючай большасці Міколу Іванавіча Ермаловіча ведаюць як выдатнага гісторыка, які распрацаваў сваю навуковую канцэпцыю ўтварэння Вялікага княства Літоўскага — Беларускай дзяржавы. У кнізе найбольш поўна расказваецца аб стварэнні гэтай навуковай канцэпцыі і падрабязна раскрываецца яе сутнасць. Але па-за ўвагай засталася яго літаратурная дзейнасць. Мы паспрабавалі хоць у нейкай ступені асвятліць і гэты бок яго плённай працы на ніве прыгожага пісьменства. Мікола Іванавіч Ермаловіч (1921-2000) — вядомы беларускі гісторык, літаратар, аўтар навуковай канцэпцыі ўтварэння Беларускай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага. У кнігу ўвайшло найбольш важнае i найбольш папулярнае з яго навуковай i літаратурнай спадчыны, яго вядомыя "Гутаркі", вершы, лісты, іншыя матэрыялы, якія распавядаюць пра выдатнага беларускага вучонага, гісторыка, грамадскага дзеяча. Кніга будзе карыснай усім, хто цікавіцца гісторыяй старажытнай Беларусі.

Анатоль Белы: другие книги автора


Кто написал Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

21 чэрвеня 1995 года ў Літаратурным музеі імя Янкі Купалы праходзіў вечар клуба "Спадчына" з нагоды прэзентацыі партрэтаў ганаровых сяброў клуба. На агляд былі выстаўлены графічныя партрэты Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Анатоля Грыцкевіча, Міколы Ермаловіча, Леаніда Лыча, Георга Штыхава, Язэпа Юхо, выкананыя ў тэхніцы "сухая іголка" аднаго са старэйшых мастакоў Беларусі, ганаровага сябра клуба Яўгена Мікалаевіча Ціхановіча. Былі запрошаны і партрэтаваныя. Гэта быў своеасаблівы жэст, адпаведны момант вялікай павагі сяброў клуба "Спадчына" да людзей, якім клуб надаў годнасць быць іх ганаровымі сябрамі, прызнаў іх высокае права быць аўтарытэтамі не толькі нашага клуба, а ўсяго беларускага нацыянальнага Адраджэння.

Што значыць любіць і паважаць людзей, якія з'яўляюцца маякамі нашага Адраджэння? Пытанне не рытарычнае, а надзвычай філасофскае і складанае. Я заўсёды з нейкай доляй іроніі стаўлюся да людзей, якія ў сваіх успамінах з нейкай празмернай пахвальбой і нават перавагай над іншымі, расказваюць, як яны наведвалі ў свой час тых вялікіх людзей, якія ў свой час былі гнаныя ўладамі, былі ізгоямі "савецкага грамадства", але якія пасля сталі героямі нашага Адраджэння. Чэсць і хвала гэтым наведвальнікам. Вы здзяйснялі ўчынак, за які ў той час улады не гладзілі па галоўцы, а больш таўклі па ёй кулаком. А ці зрабілі гэтыя наведвальнікі крок далей? А гэта былі людзі, у асноўным, творцы — паэты, літаратары, мастакі, фатографы, музыканты. Шараговыя людзі ў той час апальных уладай людзей яшчэ не наведвалі, бо не ведалі іх велічы. А многія творчыя наведвальнікі добра ведалі веліч людзей, якіх віталі. Дык чаму ж вы не пранікліся вялікім спачуваннем да гэтых ганімых "ізгояў"? Чаму вы не прысвяцілі свае вершы таму ці іншаму "ізгою", не напісалі іх партрэты, не прысвяцілі свае музычныя творы? У рэшце рэшт не зрабілі іх добрага партрэта. У доказ свайго наведвання, дэманструю фотаздымкі, дзе вы стаіце побач з тым, каго вы наведалі. І ўсе яны зроблены даволі паспешліва, непрадумана, нават неахайна, на нізкім фотамастацкім узроўні, вартым местачкова-аматарскага прафесіяналізму. Тут ты не ўбачыш ні пастаноўкі, ні прадуманасці фона, ні ўліку перспектывы. Як выйшлі з хаты і сталі ў нейкай бессістэмнасці на ганку і, як іх у гэты момант адсняў аб'ектыў, так і зроблен здымак. А тое, што ў групавым здымку многія "наведвальнікі" яшчэ не падрыхтаваныя да працэсу здымка, а некаторыя яшчэ хаваюцца за спінамі другіх, можа каб не застаўся ўлік для адпаведнай "канторы", гэта нікога не бянтэжыла. Галоўнае — зрабіць здымак на ўспамін. А дзе ж партрэт гаспадара ці гаспадыні, да якой вы "прачнулі" прыехаць, дзе пранікненне ў яе характар, дзе ўслаўленне партрэтаванага ў выдатным фотамастацкім творы, дзе захаванне вялікай памяці для нашчадкаў і павагі да чалавека — ізгоя. Толькі кантрольны здымак на памяць. А гэтыя ізгоі чакалі ад вас такой удзячнасці і самаахвярнасці. Ці вы лічыце, што дастаткова было і вашага кароткатэрміновага наведвання, каб прынесці ў іх хату хоць маленькую радасць у іх цяжкае гаротнае жыццё, каб яны пазналі цеплыню чалавечых зносін, нейкай чалавечай спагады.

Прыкладам для ўсіх нас і асабіста для тых, хто некалі наведваў знакамітых ізгояў можа зноў жа паслужыць Мікола Іванавіч. Агульнавядома, што ён неаднаразова наведваў і пастаянна ліставаўся з Ларысай Геніюш. Менавіта Мікола

Іванавіч прысвяціў ёй свой верш. Усе змогуць пераканацца не толькі ў высокай мастацкай якасці гэтага твора, але і ў той грамадскай пазіцыі, якую праявіў Мікола Іванавіч, у яго велізарнай грамадзянскай адвазе, нежаданні схавацца. У гэтым вершы ён адкрыта выказаў сваё стаўленне да вялікага ізгоя — Ларысы Геніюш. Гэта можа адзіны прыклад той самаахвярнасці, высокай чалавечай спагадлівасці і вялікага грамадзянскага ўчынку ў дачыненні да гнаных і абражаных, гэта публічны выклік усёй дзяржаўнай сістэме і яе нялюдскай чалавеканенавісніцкай ідэалогіі.

А між тым кожны з тых вялікіх ізгояў, якіх у свой час наведвалі, гэта як сонца, якое прыцягвае іншыя планеты і асвятляе іх. І колькі вы зможаце іх аддзячыць сваімі творчымі ўчынкамі, столькі на вашу долю, галаву, славу пральецца дадаткова святла, якога хопіць і на тое, каб і ад вас выпраменьвалася святло ўжо на вашы спадарожнікі-месяцы. Гэта ёсць нейкі закон чалавечага існавання ў цывілізаваным грамадстве, якое ў нас, у Беларусі, яшчэ зусім не асэнсаваны, бо за 74 гады існавння савецкай улады, калі ён і быў у эмбрыянальным развіцці, то ад яго імкнуліся пазбавіцца, як ад непатрэбнага дзіцяці, бо адзіным свяцілам у гэтыя часы былі Ленін і Сталін. Простых і, нават, таленавітых людзей да іх ззяння не дапускалі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi»

Обсуждение, отзывы о книге «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.