Анатоль Белы - Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Белы - Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, Жанр: История, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга з'яўляецца першай пробай у беларускай літаратуры паказаць вобраз аднаго з самых знакамітых і самых паважаных дзеячоў сучаснага беларускага нацыянальнага Адраджэння. У падаўляючай большасці Міколу Іванавіча Ермаловіча ведаюць як выдатнага гісторыка, які распрацаваў сваю навуковую канцэпцыю ўтварэння Вялікага княства Літоўскага — Беларускай дзяржавы. У кнізе найбольш поўна расказваецца аб стварэнні гэтай навуковай канцэпцыі і падрабязна раскрываецца яе сутнасць. Але па-за ўвагай засталася яго літаратурная дзейнасць. Мы паспрабавалі хоць у нейкай ступені асвятліць і гэты бок яго плённай працы на ніве прыгожага пісьменства. Мікола Іванавіч Ермаловіч (1921-2000) — вядомы беларускі гісторык, літаратар, аўтар навуковай канцэпцыі ўтварэння Беларускай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага. У кнігу ўвайшло найбольш важнае i найбольш папулярнае з яго навуковай i літаратурнай спадчыны, яго вядомыя "Гутаркі", вершы, лісты, іншыя матэрыялы, якія распавядаюць пра выдатнага беларускага вучонага, гісторыка, грамадскага дзеяча. Кніга будзе карыснай усім, хто цікавіцца гісторыяй старажытнай Беларусі.

Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я тут не буду кранаць праблему барацьбы клуба за сваё выжыванне, за тое, каб даваць мажлівасць той маладой, новай хвалі беларускага нацыянальнага Адраджэння збірацца сумесна і весці агульнае сумоўе па праблемах нашага Адраджэння.

Наступная сустрэча сяброў клуба "Спадчына" з Міколам Ермаловічам адбылася 19 кастрычніка 1988 года ў Літаратурным музеі імя Янкі Купалы, дзе мы праводзілі вечар па праблемах беларускай дзяржаўнасці. Спачатку выступіў прафесар Язэп Аляксандравіч Юхо і пераканаўча абгрунтаваў сваю канцэпцыю дзяржаўнасці беларусаў. Пасля выступілі "знакамітыя дацэнты" з Беларускага дзяржаўнага універсітэта, якія на даволі надуманай падставе, што да ВКЛ належалі і землі сучаснай Украіны, і паставілі такое пытанне: чаму Я.А.Юхо і іншыя гісторыкі адмаўляюць у дзяржаўнасці ўкраінцам. На маё пытанне, ці прызнаюць яны дзяржаўнасць за беларускім народам, гэтыя "знакамітыя дацэнты" катэгарычна адказалі "не", што адпавядала афіцыйнай партыйна-савецкай канцэпцыі таго часу. Тады я даў слова Міколу Ермаловічу. На шчасце, ў архіве клуба захаваўся аўдыёзапіс гэтай прамовы. Сябра клуба Яўген Лаўрэль адаптаваў яе тэкст, з якім чытачы азнаёмяцца далей.

Па зместу выступленне Міколы Іванавіча ў нечым нагадвала яго першую публічную лекцыю, толькі тая лекцыя доўжылася дзве гадзіны, а гэтае выступленне — каля 40 хвілін, але і яно дало ўяўленне аб той абгрунтаванай канцэпцыі гісторыка па праблеме дзяржаўнасці беларусаў. Чытаць гэтую прамову — вялікае навуковае і эстэтычнае задавальненне. Тут адчуваецца зладжанасць і лагічнасць думкі вучонага і вялікага патрыёта сваёй Бацькаўшчыны, тая смеласць, з якой гісторык мог начыста адкінуць усе псеўданавуковыя партыйна — савецкія канцэпцыі аб адсутнасці ў беларусаў сваёй дзяржаўнасці і, значыць, сваёй уласнай гісторыі.

Але бачыць Міколу Ермаловіча і слухаць яго выступленне было яшчэ большай асалодай. Яго прамова напаўнялася нейкай эмацыянальнай сілаю, якая міжволі пачынала перадавацца слухачам. Яго рукі пачыналі падымацца ўгору, і гэта ўжо не рукі, а скрыдлы, якія лунаюць над прасторамі Бацькаўшчыны. І, здаецца, яшчэ імгненне, нейкі новы штуршок і ён паляціць. І цябе авалодвае жаданне ляцець з ім. Які ён быў натхнёны і прыгожы ў гэтую хвіліну! Я яго любіў і захапляўся яго талентам прамоўцы, яго вялікім уменнем уздзейнічаць на душы людзей.

"А думкі, а словы яго над вякамі
Лятуць, абуджаючы душ нашых скрыдлы…"

Вось такая пераканаўчая сіла яго прамоў. Так можна натхнёна гаварыць тады, калі сам моцна верыш у гэта. На вялікае шчасце ў архіве клуба "Спадчына" захаваліся аўдыё- і відэакасеты з запісам яго выступленняў у клубе. Мы верым,

што прыдзе час, і кінадакументалісты выкарыстаюць гэтыя матэрыялы і зробяць паўнацэнны кінафільм аб Міколу Ермаловічу — вялікаму гісторыку і патрыёту сваёй Бацькаўшчыны.

Няхай гэта збудзецца хутчэй!

Няхай шчасціць нам Бог!

22 чэрвеня 1989 года Мікола Ермаловіч зноў выступаў у клубе "Спадчына". Ён апавядаў пра старажытнае Полацкае княства. Дзве гадзіны ён расказваў пра гісторыю Полацка, яго князях, пра зацятыя і пастаянныя процістаянні рурыкавічаў і рагвалодавічаў. А яшчэ столькі ж часу ён адказваў на шматлікія пытанні зацікаўленых, ужо трохі дасведчанных і надзвычай удзячных слухачоў: Чаму Полацкае княства змагло першым аддзяліцца ад Кіеўскага? А ці была адзіная Старажытнаруская дзяржава? І шмат іншых пытанняў.

10 снежня 1992 года клуб "Спадчына" ладзіў шырокамаштабны прадстаўнічы вечар у вялікай зале Дома літаратара ў гонар 75-х угодкаў І-га Усебеларускага кангрэса. Вялікая зала была перапоўнена людзьмі. На вечарыне, поруч з іншымі вялікімі дзеячамі новага беларускага нацыянальнага Адраджэння, мы віталі і ганаравалі Міколу Іванавіча. Мастак Алесь Цыркуноў зрабіў адмысловую грамату, дзе гаварылася аб наданні Міколу Іванавічу годнасці ганаровага сябра клуба "Спадчына". У ёй быў каліграфічна выпісаны віншавальны верш Віктара Шніпа:

Вы працавалі на вякі,
І не маглі Вы прыніжацца,
Каб Вам далі надрукавацца
Вучоныя бальшавікі.
У Беларусі старажытнай
Вам чутны голас курганоў.
І Вы з народам родным злітны
Як злітна вера і любоў.

З гэтага часу Мікола Іванавіч стаў яшчэ цясней супрацоўнічаць з клубам "Спадчына". Ён ганарыўся, што з'яўляецца ганаровым сябрам клуба, заўсёды гэта падкрэсліваў, публічна адзначаў поспехі і дасягненні клуба і ставіў яго працу ў справе нацыянальнага Адраджэння і фарміравання нацыянальнай свядомасці ў прыклад іншым арганізацыям. Ён абараняў клуб ад тых шматлікіх нападкаў, якія па сваёй недасведчанасці, зайздрасці, ці з задання "людзей у цывільным", рабілі прадстаўнікі іншых грамадскіх арганізацый і, нават, партый. Ён заўсёды абураўся, калі чуў нейкія чарговыя плёткі ці нашэптванні. Аб яго грамадзянскай пазіцыі ў дачыненні да дзейнасці клуба "Спадчына" сведчыць яго артыкул, змешчаны ў альманаху клуба "Спадчына "Спадчыны", прысвечаны 10-гадоваму юбілею клуба, "У авангардзе нацыянальнага адраджэння" (Мн. 1994.), а таксама артыкул "Пад пільным наглядам" змешчаны ў часопісе "Полацак" № 4, 1991.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi»

Обсуждение, отзывы о книге «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x