Анатоль Белы - Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Белы - Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, Жанр: История, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга з'яўляецца першай пробай у беларускай літаратуры паказаць вобраз аднаго з самых знакамітых і самых паважаных дзеячоў сучаснага беларускага нацыянальнага Адраджэння. У падаўляючай большасці Міколу Іванавіча Ермаловіча ведаюць як выдатнага гісторыка, які распрацаваў сваю навуковую канцэпцыю ўтварэння Вялікага княства Літоўскага — Беларускай дзяржавы. У кнізе найбольш поўна расказваецца аб стварэнні гэтай навуковай канцэпцыі і падрабязна раскрываецца яе сутнасць. Але па-за ўвагай засталася яго літаратурная дзейнасць. Мы паспрабавалі хоць у нейкай ступені асвятліць і гэты бок яго плённай працы на ніве прыгожага пісьменства. Мікола Іванавіч Ермаловіч (1921-2000) — вядомы беларускі гісторык, літаратар, аўтар навуковай канцэпцыі ўтварэння Беларускай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага. У кнігу ўвайшло найбольш важнае i найбольш папулярнае з яго навуковай i літаратурнай спадчыны, яго вядомыя "Гутаркі", вершы, лісты, іншыя матэрыялы, якія распавядаюць пра выдатнага беларускага вучонага, гісторыка, грамадскага дзеяча. Кніга будзе карыснай усім, хто цікавіцца гісторыяй старажытнай Беларусі.

Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мікола Ермаловіч на працягу доўгіх гадоў быў цесна звязаны з многімі дзеячамі замежжа. Яны ведалі пра яго дзейнасць і змаганне за ідэалы нацыянальнага Адраджэння. Ён ведаў пра жыццё, навуковую і літаратурную дзейнасць многіх з іх. Я ў гэтым мог пераканацца, калі летам 1990 года прыехаў у Амерыку на ХІХ сустрэчу беларусаў Паўночнай Амерыкі і ЗША. Прадстаўленыя мною часопісы "Маладосць" з артыкуламі Міколы Ермаловіча ў адно імгненне былі раскуплены. У дадатак, я атрымаў шмат заказаў на іх. Многія беларусы Амерыкі, добра ведаючы гаротны стан яго жыцця, перадавалі мне грошы, каб я асабіста ўручыў іх Міколу Іванавічу. Многія беларусы, якія прыязджалі з Амерыкі ў Беларусь і спыняліся ў мяне, заўсёды хацелі сустрэцца з

Міколам Іванавічам, асабіста пагутарыць з ім і прэзентаваць яму нейкі сувенір ці даляры.

Калі ў Кліўлендзе (ЗША) быў заснаваны часопіс "Полацак", то ў ім ўжо з № 4, 1991 г. пачалі друкаваць лісты Міколы Ермаловіча да некаторых дзеячоў з Амерыкі, дзе Мікола Іванавіч выказваў свае навуковыя погляды на гісторыю. Гэта, мабыць, адзін з першых прыкладаў у нашай навуковай літаратуры, дзе друкаваліся лісты не літаратара, а гісторыка, не афіцыйнага, прыкормленага ўладамі, а апазіцыйнага, над якім ажыццяўляўся "ідэалагічны тэрор", дзе яго "бяскрыўдныя навуковыя лекцыі кідалі ў страх усіх тых, хто меў неабмежаваную ўладу над розумам і душамі людзей".

Часопіс "Полацак" упершыню адзначыў 70-гадовы юбілей Міколы Ермаловіча. У яго гонар быў надрукаваны верш Яўгена Гучка "Слова пра Міколу Ермаловіча". Гэты верш быў напісаны паэтам адразу пасля выступлення гісторыка ў клубе "Спадчына". Я добра памятаю, як мне патэлефанаваў Яўген Гучок. Пасля некалькіх фраз і абмену думкамі аб праведзеным вечары з удзелам Міколы Іванавіча, Яўген прапанаваў праслухаць яго верш, напісаны з нагоды гэтай вечарыны. І вось верш прачытаны. Я быў у захапленні ад яго, бо Яўгену Гучку ўдалося ў паэтычнай форме на высокім мастацкім узроўні перадаць усю сутнасць жыцця і навуковай дзейнасці аднаго з выдатнейшых вучоных нашага часу, вялікага патрыёта нашай Бацькаўшчыны. Тут адлюстравана ўсеагульная любоў новай хвалі адраджэнцаў да Міколы Ермаловіча і нянавісць і зайздрасць тых, хто як бы вызначае навуковы працэс усяго жыцця ў краі, яго непрызнанне ў "вышэйшых" навуковых колах і ўсеагульнае яго прызнанне ў якасці Народнага гісторыка, яго бляск і ў той жа час прыніжанае становішча, яго навуковы подзвіг, вялікая любоў да роднага краю і пастаяннае ганьбаванне з боку яго зайздроснікаў, яго тытанічная навуковая праца і яго фізічнае недамаганне. Гэты верш — узор у жанры вершаў-прысвячэнняў выдатным асобам. Тут высокі грамадзянскі накал і пафас цесна пераплятаюцца з асабістай павагай і любоўю да асобы, якой прысвечаны твор, тут аўтар удала ўплятае ў тканіну свайго верша элементы рамантычнага стаўлення да свайго героя.

Калі я ўсё гэта выказаў Яўгену Гучку, то ён папрасіў мяне арганізаваць сустрэчу з Міколам Іванавічам. У нядзелю раніцай Яўген Гучок і Мікола Ермаловіч шпацыравалі ўздоўж набярэжнай Свіслачы. Яўген чытаў Міколу Іванавічу свой верш, які яму вельмі спадабаўся. Мы з усіх бакоў абмяркоўвалі як мастацкія якасці, так і філасофска — грамадзянскія матывы гэтага твора. Пасля Мікола Іванавіч чытаў свае вершы, у якіх трывожным звонам гучаў велічны грамадзянскі накал, вялікая адказнасць і заклапочанасць аб лёсе Бацькаўшчыны, яе культуры, мовы.

І, як заўсёды, ў тыя часы асобным рэфрэнам гучаў матыў: Дзе ўсё гэта надрукаваць? Накопленыя скарбы, якія без перабольшвання можна аднесці да нацыянальных здабыткаў беларускага народа, якія ляжаць у сталах і не могуць быць запатрабаваныя. І вось у красавіку 1991 года адзін з тых вершаў, якія нельга было надрукаваць у Беларусі — друкуюць у Амерыцы у свабодным беларуска-амерыканскім часопісу "Полацак". І гэты верш напісаны ў гонар вялікага патрыёта і вучонага Бацькаўшчыны Міколы Іванавіча Ермаловіча. Мара Яўгена Гучка і Міколы Ермаловіча, якую яны выказалі на набярэжнай Свіслачы здзейснілася.

Мікола Іванавіч быў ўдзячны за такое прызнанне яго заслуг беларусамі Амерыкі. Вось чаму, калі праходзіў Першы з'езд Беларусаў Свету і клуб "Спадчына" 9 ліпеня 1993 года ладзіў ў Доме літаратара сустрэчу з удзельнікамі гэтага з'езду, Мікола Ермаловіч, як ганаровы сябра быў запрошаны на гэтую імпрэзу і пранікнённа выступіў на гэтай сустрэчы. Ён адзначыў тую вялікую ролю беларусаў дыяспары ў захаванні на чужыне чысціні беларускай мовы, культуры, літаратуры і сапраўднай гісторыі свайго народа. Беларусы замежжа былі надзвычай удзячны Міколу Іванавічу за яго намаганне ў захаванні і развіцці беларускасці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi»

Обсуждение, отзывы о книге «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x