Анатоль Белы - Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Белы - Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, Жанр: История, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга з'яўляецца першай пробай у беларускай літаратуры паказаць вобраз аднаго з самых знакамітых і самых паважаных дзеячоў сучаснага беларускага нацыянальнага Адраджэння. У падаўляючай большасці Міколу Іванавіча Ермаловіча ведаюць як выдатнага гісторыка, які распрацаваў сваю навуковую канцэпцыю ўтварэння Вялікага княства Літоўскага — Беларускай дзяржавы. У кнізе найбольш поўна расказваецца аб стварэнні гэтай навуковай канцэпцыі і падрабязна раскрываецца яе сутнасць. Але па-за ўвагай засталася яго літаратурная дзейнасць. Мы паспрабавалі хоць у нейкай ступені асвятліць і гэты бок яго плённай працы на ніве прыгожага пісьменства. Мікола Іванавіч Ермаловіч (1921-2000) — вядомы беларускі гісторык, літаратар, аўтар навуковай канцэпцыі ўтварэння Беларускай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага. У кнігу ўвайшло найбольш важнае i найбольш папулярнае з яго навуковай i літаратурнай спадчыны, яго вядомыя "Гутаркі", вершы, лісты, іншыя матэрыялы, якія распавядаюць пра выдатнага беларускага вучонага, гісторыка, грамадскага дзеяча. Кніга будзе карыснай усім, хто цікавіцца гісторыяй старажытнай Беларусі.

Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
А гэта быў 1991 год. Можа гэта была сціпласць сапраўднага Беларуса, ці Мікола Іванавіч сваім літаратурным творам не прыдаваў вялікага значэння, ці можа ён хацеў у першую чаргу апублікаваць свае гістарычныя працы, на якія ён патраціў усё сваё жыццё і сілы, а пася толькі вярнуцца да выдання сваіх літаратурных твораў? А можа, сапраўды, Мікалай Іванавіч да гэтага часу аддаў некаму з выдаўцоў (а ў гэты час прыватных выдавецтваў ужо было шмат) свае творы і чакаў калі яны будуць апублікаваны. І на вялікі жаль Мікола Іванавіч гэтага светлага часу не дачакаўся. Мабыць, пасля адпаведнага чакання ён перадае амаль адначасова для публікацыі свае творы сваім блізкім сябрам-аднадумцам і паплечнікам двум Аляксеям — Каўку і Марачкіну, і яшчэ трэці стос вершаў ён перадае ў 1999 годзе мастаку Уладзіміру Крукоўскаму для падрыхтоўкі публікацыі ў часопісе "Роднае слова" (№ 12, 1999 г. і № 4, 2001 г.), а таксама пачынае друкаваць у часопісе "Зрок". Чаму Аляксей Каўка, які атрымаў ад самога Міколы Ермаловіча 10 красавіка 1994 года найбольш поўны камплект "Гутарак" і вершаў, так і не змог надрукаваць іх у сваім альманаху "Скарыніч" і пасля доўгіх гадоў утрымання вярнуў іх у Беларускі дзяржаўны музей-архіў літаратуры і мастацтва? У суправаджальнай запісцы Аляксею Каўку Мікола Ермаловіч пісаў: "Пакідаю Вам "Гутаркі" і некаторыя свае вершы. На жаль памылкі друку я выправіць не магу і гэта трэба ўлічваць пры чытанні некаторых месц. Спадзяюся, што гэтыя матэрыялы пры выкарыстанні будуць звернуты мне. Мікола Ермаловіч. 10.ІV.94. Менск",

Як бачым, маскоўскі сябра не паклапаціўся, каб надрукаваць хоць частку літаратурнай спадчыны Міколы Ермаловіча ці ў сваім альманаху, ці, карыстаючыся сваім вялікім аўтарытэтам, у іншых альманахах і часопісах.

Па нашых даследаваннях высветлілася, што свае "Гутаркі" і вершы Мікола Іванавіч актыўна распаўсюджваў сам і перадаваў іх для распаўсюджвання не толькі Яўгену Куліку, але і іншым сябрам-аднадумцам і паплечнікам.

Мы спадзяемся, што поўная публікацыя вершаў і "Гутарак" Міколы Іванавіча зменіць наша ўяўленне аб тым літаратурна-грамадскім працэсе ў Беларусі, які адбываўся ў 60-х — 80-х гадах ХХ стагоддзя. Мы спадзяёмся, што новая генерацыя літаратуразнаўцаў і крытыкаў, не заангажаваная старымі савецкімі дагматамі, звернецца да разгляду літаратурнай спадчыны Міколы Іванавіча Ермаловіча і вызначыць яго сапраўднае месца ва ўсім літаратурным працэсе гэтых гадоў.

Мы звяртаемся да Вас, маладыя літаратуразнаўцы, і шчыра верым, што Вы, і толькі Вы зможаце гэта ажыццявіць і тым самым прынясіцё велізарную карысць, як для ўсёй беларускай літаратуры і ўсёй яе культуры, так і для паказу ўсяго працэсу прабуджэння беларускага народа, бо гісторыя літаратуры і культуры — гэта ёсць паказ і ажыццяўленне працэсу распрыгоньвання чалавека і яго духа.

Менавіта гэтую вялікую ролю распрыгожвання Беларусі добраахвотна ўсклаў на сябе Мікола Іванавіч і да канца жыцця самаахвярна ажыццяўляў яго. Калі ў Расіі, пачынаючы з 60 — 80-х гадоў ХХ стагоддзя, гісторыкі грамадскага руху налічылі прыкладна 2400 вязняў сумлення, то мы, беларусы, не можам пахваліцца такой лічбай. Але ў нас быў Мікола Іванавіч, які адзін мог замяніць сотні другіх. Ён быў нашым Гісторыкам, які вярнуў нашаму народу тую гістарычную праўду, якую на працягу 400 гадоў хавалі ад нас. Ён быў нашым вялікім Паэтам, які клікаў нас да святла, розуму, волі і незалежнасці. Ён быў нашым вялікім Дэсідэнтам, якому ўдалося сфарміраваць нашу грамадзянскую і нацыянальную свядомасць.

І ўсё ты, дарагі і паважаны чытач, знойдзеш у гэтай кнізе, ва ўспамінах сяброў і сімпатыкаў Міколы Іванавіча, якія збіраліся на некалькіх вечарах у клубе "Спадчына" і прынялі на сябе адказнасць — данесці да ўсіх, хто можа не толькі чытаць, але і разважаць аб праблемах нашага жыцця і праблемах Адраджэння нацыі і краіны, аб чалавеку, які выратаваў наш нацыянальны гонар.

Але чытач можа задаць і такое пытанне: а чаго няма ў гэтай кнізе? Яму я мог бы расказаць шмат таго, чаго няма ў гэтай кнізе, але я яму працытую толькі тое, што было напісана, прыкладна, да 1938 года ў "Запісах Беларускага Навуковага Таварыства" Міколам Восіпавічам Шкялёнкам (1899 — 1946) у артыкуле "Да метадалогіі гісторыі Беларусі", дзе аўтар не бярэцца дэталёва разглядаць гісторыю Беларусі, але дае наступным гісторыкам роднага краю толькі свой арыгінальны метадалагічны падыход да разгляду гісторыі Беларусі:

"…Вялікае Княства Літоўскае было заложана Міндоўгам у сярэдзіне ХІІІ стагоддзя. Тады яно ахапляла толькі беларускія землі — Новагародчыну, Слонімшчыну, Гародзеншчыну і Ваўкавышчыну. З гэтуль экспансія маладога княства йшла на поўнач (жмудзкія землі, або сяньняшняя этнагарафічная Летувія), на ўсход (крывіцкія землі), поўдзень (рускія)… Жмудзія, або этнаграфічна — летувіскія былі далучаны да новага гаспадарства сілай." (с.136).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi»

Обсуждение, отзывы о книге «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x