Анатоль Белы - Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Белы - Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, Жанр: История, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга з'яўляецца першай пробай у беларускай літаратуры паказаць вобраз аднаго з самых знакамітых і самых паважаных дзеячоў сучаснага беларускага нацыянальнага Адраджэння. У падаўляючай большасці Міколу Іванавіча Ермаловіча ведаюць як выдатнага гісторыка, які распрацаваў сваю навуковую канцэпцыю ўтварэння Вялікага княства Літоўскага — Беларускай дзяржавы. У кнізе найбольш поўна расказваецца аб стварэнні гэтай навуковай канцэпцыі і падрабязна раскрываецца яе сутнасць. Але па-за ўвагай засталася яго літаратурная дзейнасць. Мы паспрабавалі хоць у нейкай ступені асвятліць і гэты бок яго плённай працы на ніве прыгожага пісьменства. Мікола Іванавіч Ермаловіч (1921-2000) — вядомы беларускі гісторык, літаратар, аўтар навуковай канцэпцыі ўтварэння Беларускай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага. У кнігу ўвайшло найбольш важнае i найбольш папулярнае з яго навуковай i літаратурнай спадчыны, яго вядомыя "Гутаркі", вершы, лісты, іншыя матэрыялы, якія распавядаюць пра выдатнага беларускага вучонага, гісторыка, грамадскага дзеяча. Кніга будзе карыснай усім, хто цікавіцца гісторыяй старажытнай Беларусі.

Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бацькаўшчыны і аб існаванні беларускага народа са старажытных часоў.

Цяпер у сучасных гісторыкаў ёсць канцэпцыя, ёсць праваднік, дзякуючы якому можна паглыбляцца ў гістарычныя пласты, вывучаць іх і даваць сапраўдную ацэнку гістарычным фактам, трактаваць іх, не падпарадкоўваючыся палітыцы той ці другой дзяржавы — імперыі.

Застаецца спадзявацца, што неўзабаве прыдзе той трэці, чацвёрты, пяты… гісторык, цэлая плеяда гісторыкаў, якія прадоўжаць справу М.В.Шкялёнка і М.І.Ермаловіча.

Не, не спадзявацца.

Верыць!

Анатоль БЕЛЫ

28.08.06 — 12.10.06

СВЕДЧАННІ ПРА МІКОЛУ ЕРМАЛОВІЧА

Аддана служыў Радзіме

Ці многа, Радзіма, у цябе дзяцей,

што служаць табе аддана?

Яўген Гучок, "Слова пра Міколу Ермаловіча"

Гэтая кніга ўспамінаў пра чалавека, які аддана служыў Радзіме, які працаваў "каб відушнасць Радзіме вярнуць". Кніга напісана сябрамі клуба "Спадчына", яго паплечнікамі, прыхільнікамі, паслядоўнікамі, сімпатыкамі, якія падзяляюць ідэалы клуба і самі неаднаразова ўдзельнічалі на яго вечарах, імпрэзах, мерапрыемствах.

Мікола Іванавіч Ермаловіч быў не толькі актыўным сябрам клуба, але заўсёды адстойваў яго ідэалы, абараняў яго як ад "знешніх", так і "унутраных" ворагаў, пастаянна папулярызаваў яго дзейнасць і сваім вялікім аўтарытэтам сярод усіх адраджэнцаў новай хвалі спрыяў таму, што клуб набываў папулярнасць і вядомасць. 2 красавіка 1986 года, Мікола Іванавіч упершыню прыйшоў у клуб, які знаходзіўся у той час у сутарэнні дома па вуліцы Мендзялеева, 3, і выступіў з лекцыяй на тэму аб утварэнні Вялікага княства Літоўскага і геаграфічным месцазнаходжанні "гістарычнай Літвы". Аб гэтым вечары вы прачытаеце ў асобных успамінах тых удзельнікаў, якім пашчасціла слухаць першую публічную лекцыю не перад навуковай акадэмічнай аудыторыяй, а перад грамадскасцю і шчырымі прыхільнікамі новай хвалі беларускага Адраджэння.

Гэта першая публічная лекцыя Міколы Ермаловіча перад двумя сотнямі прадстаўнікоў маладой хвалі адраджэнцаў Бацькаўшчыны мела шырокі рэзананс. Можна без перабольшання сказаць, што Мікола Ермаловіч "уліў свежае віно ў новыя мяхі" маладога адраджэнскага асяроддзя. Гэтае асяроддзе ў асобе Міколы Іванавіча ўбачыла, што ў Беларусь прыйшоў "новы, а мудры гісторык".

Сусветная рэвалюцыйная практыка сведчыць, што ўсе рэвалюцыйныя рухі пачынаюцца з перагляду гістарычных канцэпцый развіцця народа, з фарміравання ідэалогіі нацыянальнай самасвядомасці народа, нацыі. Лёс распарадзіўся так, што, менавіта, Міколу Іванавічу выпала шчасце распрацаваць новую канцэпцыю гістарычнага развіцця беларускага народа, яго дзяржаўнасці. Навуковае абгрунтаванне гэтых лёсавызначальных канцэпцый беларускай гісторыі вылучылі Міколу Іванавіча на першы план ідэалагічнай барацьбы нацыянальна-вызваленчага руху, які пачынаў у той час разгортвацца на Беларусі. Гэта інстынктыўна адчулі ўсе далакопы Бацькаўшчыны.

Вось чаму такая лютая, нялюдская нянавісць, варожасць да асобы Міколы Іванавіча і яго навуковых канцэпцый узнікла з боку тых афіцыйных гісторыкаў, якія падсілкоўваліся на "партыйных даручэннях", якія па "партыйнаму" загаду лічылі за гонар пляжыць гісторыю свайго народа, мову, культуру, якія пастаянна зневажалі свой народ, пісалі, што ў беларускага народа няма сваёй гісторыі, што беларуская мова не вартая, каб ёю карысталіся, і чым хутчэй яна знікне, тым лепш будзе для самога народа, тым хутчэй ён прыйдзе ў светлае царства камуністычнага раю.

І нездарма, праз пару тыдняў пасля публічнага выступлення Міколы Іванавіча ў клубе "Спадчына" яго старшыню выклікала ў аддзел прапаганды і агітацыі Мінскага гаркама партыі сумнавядомая яго загадчыца Я.Юферава, якая 2 красавіка 1986 года, у час публічнага выступлення гісторыка, асабістай персонай наведала клуб, для зручнасці сумела ўсесціся на пярэднюю лаву і з надзвычайнай увагаю слухала (як могуць слухаць толькі тыя, каму гэта неабходна па службе), не пабаюся гэтага сказаць, яго гістарычную лекцыю. І вось Я.Юферава пачала абвінавачваць Міколу Іванавіча ў: 1) нацыяналізме, 2) буржуазным аб'ектывізме, 3) суб'ектывізме падачы і падтасоўцы фактаў, 4) не класавай, не марксісцкай інтэрпрэтацыі гісторыі Беларусі. У недалёкі час магло б хапіць і аднаго абвінавачання, напрыклад, у нацыяналізме, каб вучонага адправіць "куды трэба". Але на двары стаяў ужо другі год "перабудовы", абвешчаны генсекам іх партыі, якая лічылася "умом, честью и совестью". Ссылаць кагосьці ўжо было "не з рукі", а вось прычыніць клуб, каб ён не стаў рассаднікам "бацылы нацыяналізму" у Беларусі, паўстала перад партыйнымі органамі як неабходная задача. Што яны хутка і ажыццявілі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi»

Обсуждение, отзывы о книге «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x