Анатоль Белы - Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Белы - Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, Жанр: История, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга з'яўляецца першай пробай у беларускай літаратуры паказаць вобраз аднаго з самых знакамітых і самых паважаных дзеячоў сучаснага беларускага нацыянальнага Адраджэння. У падаўляючай большасці Міколу Іванавіча Ермаловіча ведаюць як выдатнага гісторыка, які распрацаваў сваю навуковую канцэпцыю ўтварэння Вялікага княства Літоўскага — Беларускай дзяржавы. У кнізе найбольш поўна расказваецца аб стварэнні гэтай навуковай канцэпцыі і падрабязна раскрываецца яе сутнасць. Але па-за ўвагай засталася яго літаратурная дзейнасць. Мы паспрабавалі хоць у нейкай ступені асвятліць і гэты бок яго плённай працы на ніве прыгожага пісьменства. Мікола Іванавіч Ермаловіч (1921-2000) — вядомы беларускі гісторык, літаратар, аўтар навуковай канцэпцыі ўтварэння Беларускай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага. У кнігу ўвайшло найбольш важнае i найбольш папулярнае з яго навуковай i літаратурнай спадчыны, яго вядомыя "Гутаркі", вершы, лісты, іншыя матэрыялы, якія распавядаюць пра выдатнага беларускага вучонага, гісторыка, грамадскага дзеяча. Кніга будзе карыснай усім, хто цікавіцца гісторыяй старажытнай Беларусі.

Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У 1995 годзе выходзіць у свет кніга пад рэдакцыяй Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Уладыкі Філарэта "Преподобная Ефросиния Полоцкая". У кнізе змешчаны на поўную паласу выдатна выдрукаваны "Радавод…", а ў тэксце кнігі напісана, што "Гедымінавічы паходзяць з Полацкіх князёў". Уладыка Філарэт мне асабіста прэзентаваў гэтую кнігу. Я адразу паехаў у Нацыянальную бібліятэку ў беларускую залу, дзе заўсёды знаходзіўся Мікола Іванавіч і паказаў яму гэтую кнігу з выявай "Радавода" і словамі аб генеалагічным паходжанні Гедымінавічаў. Мікола Іванавіч не толькі ўсцешыўся, ён схапіў маю руку, пачаў трэсці і ўсхвалявана гаварыць: — "Анатоль, ты разумееш, што мы перамаглі?" "Чаму? — пытаюся я. "Ды проста таму, што цяпер ніхто не асмеліцца выступаць супраць Уладыкі Філарэта".

Вось такая нечаканая падтрымка з боку Беларускай Праваслаўнай Царквы і асабіста Уладыкі Філарэта прыйшла да Міколы Іванавіча. Я магу засведчыць, што Уладыка Філарэт заўсёды з павагай ставіўся да Міколы Іванавіча, да яго навуковай дзейнасці і заўсёды запрашаў яго на тыя навуковыя канферэнцыі, якія праводзіла Беларуская Праваслаўная Царква з нагоды многіх гістарычных дат.

11 кастрычніка 1996 года ў Літаратурным музеі імя Янкі Купалы клуб "Спадчына" ладзіў прэзентацыю плакатаў-календароў "Старажытная Беларусь (Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае часоў Вітаўта Вялікага)". Гэтую карту падрыхтавалі Анатоль Белы і Ігар Курыцын, вымаляваў на палатне 250 х 212 см мастак Алесь Цыркуноў. На другім баку плаката-календара былі змешчаны каляровыя выявы 38 князёў полацкіх і вялікіх князёў ВКЛ, створаных мастаком Анатолем Крывенка.

Мікола Іванавіч быў запрошаны на прэзентацыю гэтых плакатаў-календароў. Ужо з моманту падрыхтоўкі гэтых плакатаў-календароў да друку Мікола Іванавіч быў не проста назіральнікам, а нашым актыўным дарадчыкам. На карце, згодна навуковых распрацовак Яўхіма Фёдаравіча Карскага, была вызначана тэрыторыя этнічнага рассялення беларусаў, а таксама паводле навуковых распрацовак Міколы Іванавіча Ермаловіча, месцазнаходжанне летапіснай Літвы. Міколу Іванавіча радавала многае: што ўпершыню ў картаграфіі Беларусі паказана беларуская дзяржава "ад мора да мора", што ў гэтую дзяржаву ўваходзілі такія гарады як Вялікія Лукі, Таропец, Ржэў, Вязьма, Масальск, Адоеў, Бранск, Курск, Белград і многія іншыя. Раней за такую нацыяналістычную "шалость" дзяржава карала.

Асабліва радавала нашага сябра і тое, што яго навуковыя ідэі, якія могуць прачытаць некалькі соцен самых падрыхтаваных у навуковых адносінах людзей, дзякуючы форме выяўленчага мастацтва могуць ахапіць звыш 20000 уладальнікаў гэтага плаката. Менавіта столькі паасобнікаў было выдрукавана. Гэтыя плакаты-календары з'яўляюцца надзвычай важным крокам у папулярызацыі навуковай канцэпцыі М.І.Ермаловіча, у пашырэнні сапраўдных ведаў пра нашу айчынную гісторыю, у надзвычай лёгкім і надзейным асэнсаванні моладдзю сваёй гісторыі не толькіна разумовым, а больш на эмацыйна-эстэтычным узроўні. Наш сябра шчыра быў удзячны клубу "Спадчына" і радаваўся за яго папулярызатурскую дзейнасць.

1 сакавіка 1997 года клуб "Спадчына" абвясціў аб Камітэце Ушанавання. Быў надрукаваны зварот Камітэту, названы мэты, пастаўлены задачы. У Камітэт увайшлі ўсе ганаровыя сябры клуба, у тым ліку і Мікола Іванавіч Ермаловіч. На сваім пасяджэнні сябры Камітэту склалі спіс тых, хто павінен быць ганараваны ордэнам "Гонар Айчыны", срэбным пярсцёнкам з выявай "Пагоня". Мікола Іванавіч браў самы актыўны ўдзел у гэтай справе, бо лічыў, што ўшанаванне і адзначэнне грамадскасцю тых людзей, хто годна спрычыніўся да грамадскай і навукова-асветніцкай дзейнасці на карысць нашай Бацькаўшчыны, нацыянальнага Адраджэння, захавання і памнажэння нацыянальнай спадчыны, з'яўляецца святым абавязкам клуба "Спадчына" і створанага пры ім Камітэту. Сам, прайшоўшы праз дзікае шальмаванне, ідэалагічны тэрор, замоўчванне яго навуковых дасягненняў з боку дзяржаўных СМІ, уладных структур і ўстаноў, Мікола Іванавіч, як ніхто, ведаў, што патрэбна падтрымка такім людзям з боку грамадскасці, прызнанне іх дзейнасці.

25 сакавіка 1997 года ў Палацы мастацтва ладзілася мастацкая выстаўка суполкі "Пагоня" "Адраджэнне — 97". Сярод ганараваных ордэнам "Гонар Айчыны" быў і наш ганаровы сябра клуба Мікола Іванавіч Ермаловіч.

18 лістапада 1997 года ў Літаратурным музеі імя Янкі Купалы праходзіла прэзентацыя кнігі "Любіць Радзіму — шанаваць родную мову". У кнізе быў змешчаны графічны партрэт Міколы Ермаловіча мастака Яўгена Ціхановіча з тым надпісам, які некалі сам напісаў Мікола Іванавіч: "Нацыянальнае абуджэнне народа бярэ свой пачатак з усведамлення ім сваёй роднай мовы, як свайго сцягу, ідучы пад каторым ён знойдзе сваю волю і шчасце".

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi»

Обсуждение, отзывы о книге «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x