Валер Булгакаў - Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.

Здесь есть возможность читать онлайн «Валер Булгакаў - Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Варшава, Год выпуска: 2001, ISBN: 2001, Издательство: Wschodnioeuropejskie Centrum Demokratyczne IDEE, Аналітычная Група, Жанр: История, Политика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік аналітычных артыкулаў прысьвечаны аналізу прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, а таксама ацэнцы разьвіцьця усёй беларускай палітычнай сыстэмы апошніх дзесяці гадоў. Таму ў зборніку маюцца артыкулы “Палітычная сыстэма Беларусі з 1990 па 1996 год” і цэлы раздзел “Палітычная сыстэма Беларусі з 1996 па 2000 год”. Самі ж прэзыдэнцкія выбары 2001 году выклікалі вялікае напружаньне і узрушэньне ў Беларусі. Цягам летніх месяцаў наконт іх вынікаў выказваліся самыя незвычайныя прагнозы. У дзеяньне былі прыведзеныя велізарныя людзкія і матэрыяльныя рэсурсы. У нейкі момант здалося, што 9 верасьня мы станем днём сутычкі дзьвюх найважнейшых у краіне сілаў — сыстэмы улады і сыстэмы апазыцыі. Значэньне гэтай даты разам падкрэсьлівалі абодва палітычныя антаганісты. Прэзыдэнт Лукашэнка — словамі «...прэзыдэнцкія выбары — больш чым выбраньне таго ці іншага палітыка. Гэта — вызначэньне лёсу дзяржавы». Адзіны кандыдат дэмакратычных сілаў Уладзімэр Ганчарык — параўнаньнем саміх выбараў зь бітвай паміж Дабром і Злом. Аднак пасьля выбараў стала зразумелым, што маштаб гэтай падзеі быў моцна завышаны. Для лукашэнкаўцаў яна стала нагодай для яшчэ адной дэманстрацыі свайго палітычнага, адміністрацыйнага, ідэалягічнага і інш. патэнцыялу, для дэмакратычных сілаў — спробай павялічыць сваю грамадзкую вагу, утрываліць свае пазыцыі, стварыць надзейны падмурак для будучай барацьбы.

Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г. — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сыстэма абмену таварамі, сыравінай, энэрганосьбітамі і грашовай масай у Савецкім Саюзе не была рынкавай. Абмен адбываўся цэнтралізавана, без адэкватнага ўліку ўкладаньняў кожнага рэгіёну ў вытворчасьць тавараў. Цэны на энэрганосьбіты, што пастаўляліся з Расіі, былі прыблізна ў 2,7 раза ніжэйшыя за сусьветныя. А вось цэны на тавары лёгкай прамысловасьці, што ішлі зь Беларусі ў Расію, з улікам якасьці былі ўтрая вышэйшыя за сусьветныя; а цэны на харчовыя тавары — у 2,6 вышэйшыя за сусьветныя [37] Гл.: Dąbrowski M., Antezak R. Economic transition in Russia, the Ukraine and Belarus in comparative perspective. — Warsaw, 1995. — P. 9. . Як найбольш пацярпелая ў Другой сусьветнай вайне, з магутным партызанскім лёбі, Беларусь сілкавалася расійскімі рэсурсамі. На тле нарастаньня крызысу савецкай сыстэмы Беларусь, захоўваючы свой прывілеяваны стан у разьмеркаваньні тавараў і рэсурсаў, мела найлепшы дабрабыт. Тут было значна менш незадаволенасьці савецкім рэжымам, чымся ў іншых рэспубліках СССР.

У пасьляваеннай Беларусі, стымуляваная індустрыялізацыяй і урбанізацыяй, разьвівалася соцыякультурная сытуацыя, яшчэ да другой сусьветнай вайны ахарактарызаваная Хасэ Аргэгам-і-Гасэтам як «паўстаньне масаў». Ішло фармаваньне савецкага масавага грамадзтва, зьвязанае з агульным падвышэньнем узроўню жыцьця, працэсамі разбурэньня ранейшых сацыяльных і культурных сувязяў, пераемнасьці пакаленьняў, ужо дастаткова аслабленых падзеямі нядаўняй беларускай гісторыі. Разьвівалася сыстэма масавай адукацыі і выхаваньня, што накідала савецкую ідэалёгію. Масы насельніцтва перамяшчаліся ў горад. У той жа час само гарадзкое культурнае асяродзьдзе фармавалася наноў. Старыя традыцыі былі ліквідаваныя ў працэсе разьвіцьця індустрыйнай сыстэмы. Размываньне этнакультурнай ідэнтычнасьці беларускага насельніцтва і разьвіцьцё спэцыфічнай савецкай працягвалася шпаркімі тэмпамі.

Працэс мадэрнізацыі «наўздагон», што накіроўваўся з Масквы ў комплексе з спадчынай русіфікацыі ў складзе Расійскай імпэрыі, а затым Савецкага Саюзу, стварыў у Беларусі адмысловую соцыякультурную сытуацыю, якая прывяла да слабасьці дэмакратычных сілаў у постсавецкай Беларусі.

Разьдзел 2

Палітычная сыстэма Беларусі з 1996 па 2000 год

Увядзеньне пасады прэзыдэнта Беларусі

Дастаткова дакладны адказ на пытаньне, што такое насамрэч сучасная Рэспубліка Беларусь і што зь сябе ўяўляе фэномэн прэзыдэнцкай улады ў Беларусі, немагчыма даць на падставе аналізу юрыдычнага статусу, кампэтэнцыі органаў улады. Можна вывучыць заканадаўчыя акты Беларусі: Канстытуцыі 1994 і 1996 гадоў, Закон аб прэзыдэнту 1995 году, іншыя нарматыўныя акты, што рэгулюць прававы статус, вызначаюць кола паўнамоцтваў беларускага прэзыдэнта — і атрымаць вельмі далёкае ад сапраўднасьці ўяўленьне аб тым, хто такі беларускі прэзыдэнт дэ-факта.

Адказаць на гэтае пытаньне можна толькі на падставе вывучэньня дзеяньняў прэзыдэнта, яго асяродзьдзя, яго прыхільнікаў і апанэнтаў у беларускай палітыцы, паступовых зьменаў стану беларускага грамадзтва, зьменаў у грамадзкай думцы. Акурат гэтыя зьмены адлюстроўваліся ў заканадаўстве.

Тэндэнцыі фармаваньня існуючага цяпер палітычнага рэжыму праявіліся да таго часу, як яны былі адлюстраваныя ў заканадаўстве ў выніку правядзеньня ў 1996 годзе рэфэрэндуму і зацьвярджэньня прапанаванай Лукашэнкам новай рэдакцыі Канстытуцыі. Сапраўдны статус, кола паўнамоцтваў прэзыдэнта Лукашэнкі вызначыліся за першыя 14 месяцаў яго знаходжаньня на прэзыдэнцкай пасадзе — да кастрычніка 1995 году.

Прыход Лукашэнкі да ўлады і наступнае фармаваньне рэжыму асабістай улады ў Беларусі зьявы не выпадковыя, а заканамерныя, вызначаныя кірункам і характарам палітычных працэсаў у Беларусі задоўга да прэзыдэнцкіх выбараў 1994 году.

У 1991-1992 гг. сярод палітычнай эліты Беларусі было даволі распаўсюджаным меркаваньне, што больш адпаведнай патрэбам палітычнага разьвіцьця Беларусі формай кіраваньня ёсьць парлямэнцкая рэспубліка. Дыскусіі аб неабходнасьці зьмены формы кіраваньня пачаліся ў Вярхоўным Савеце ў траўні 1993 году.

Напрыканцы 1993 году ў парлямэнце стала дамінуючым меркаваньне, што акурат прэзыдэнцкая рэспубліка ёсьць формай кіраваньня, якая дазволіць вывесьці Беларусь з глыбокага эканамічнага крызысу, стварыць спрыяльныя ўмовы для забесьпячэньня парадку, арганізаванасьці, дысцыпліны, апэратыўнага прыняцьця неабходных палітычных пастановаў.

Галасы, што прэзыдэнцкая рэспубліка ўва ўмовах Беларусі азначае рэальную магчымасьць усталяваньня дыктатуры, раздаваліся толькі з боку дэмакратычнай апазыцыі ў Вярхоўным Савеце, якую складалі фракцыі БНФ і Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Грамады. Галасы гэтых 50 дэпутатаў (з 345 агульнай колькасьці) не былі пачуты бальшынёй парлямэнтароў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x