Да самага апошняга часу прэм’ер-міністар Вячаслаў Кебіч захоўваў ілюзіі сваёй лёгкай перамогі. 1 чэрвеня 1994 году, калі былі падлічаны подпісы, сабраныя ініцыятыўнымі групамі кандыдатаў, назіраўся такі расклад: прэм’ер-міністар Кебіч — 411 тысяч, лідэр БНФ Пазьняк — 217 тысяч, лідэр камуністычнай партыі Новікаў — 184 тысячы. Лукашэнка заставаўся ў ценю, займаў у гэтым сьпісе толькі чацьвертае месца — 156 тысяч подпісаў.
18 чэрвеня 1994 году ўсе нацыянальныя СМІ паведамілі, што на кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку адбыўся замах. Каля Лёзна, па дарозе зь Віцебску аўтамабіль [45] У адрозьненьне ад Шушкевіча, які ў часе перадвыбарнай кампаніі выкарыстоўваў для паездак старыя «жыгулі», і ад Пазьняка, які ўвогуле ня меў сталага транспартнага сродку, Лукашэнка меў у распараджэньні два новыя «мэрсэдэсы», набытыя старшынём парлямэнцкай камісіі па праблемах ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы Іванам Ціцянковым (які неўзабаве атрымае пасаду кіраўніка ўпраўленьня справаў прэзыдэнта) за бюджэтныя грошы. Выбарчая кампанія Лукашэнкі фінансавалася ня толькі празь Ціцянкова. Значныя сродкі траплялі ў яго выбарчы штаб у выніку фінансавых махінацый зь бюджэтнымі грашыма старшыні парлямэнцкай камісіі па аграрных пытаньнях Уладзімера Гаркуна і зьвязаных зь ім асобаў. У ліпені 1994 году У. Гаркун будзе прызначаны Лукашэнкам віцэ-прэм’ерам па пытаньнях сельскай гаспадаркі.
, у якім ехаў Лукашэнка, быў абстраляны. Гэта вельмі змабілізавала Лукашэнкаў электарат.
Вынікі першага туру прэзыдэнцкіх выбараў, які адбыўся 24 чэрвеня, выявілі расклад палітычных сілаў у краіне. Заслона была паднятая: усім стала ясна, хто будзе першым беларускім прэзыдэнтам. Атрыманьне спадзяванага эфэкту ад «лёзьненскай сцэнкі» падштурхнула аўтараў праекту «прэзыдэнт Лукашэнка» на працяг гульні. Раніцай 28 чэрвеня, калі былі ўжо вядомыя вынікі першага туру прэзыдэнцкіх выбараў і кандыдат Лукашэнка ўжо разглядаўся ў іншай якасьці, была праведзена чарговая акцыя. У цэнтры Менску, у будынку Дома ўраду на Лукашэнку і яго давераных асобаў [46] Сярод іх былі дэпутаты ВС Леанід Сініцын (празь месяц — кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта), Віктар Кучынскі (уваходзіў у склад часовай камісіі па барацьбе з карупцыяй, у хуткім часе стане апаратчыкам найвышэйшага ўзроўню) і Іван Ціцянкоў.
быў учынены напад з боку супрацоўнікаў міліцыі, якія імкнуліся не дапусьціць Лукашэнку ў яго працоўны кабінэт. Як і павінна было быць па законе жанру, перамога засталася за Лукашэнкам і яго прыхільнікамі: яны «прабіліся» ў сваё службовае памяшканьне.
Гэтая падзея была адпаведным чынам асьветленая ў нацыянальных СМІ. Сам характар зьместу паведамленьняў быў ужо іншым: усе разумелі, што іх галоўны фігурант меней чым за два тыдні будзе выбраны на пасаду прэзыдэнта краіны. Прыцягваюць увагу драбніцы ў асьвятленьні гэтай падзеі: загад не дапусьціць Лукашэнку ў яго кабінэт быццам аддаў міністар унутраных справаў генэрал-маёр Уладзімер Данько; кіраваў дзеяньнямі міліцыянтаў афіцэр у ранзе палкоўніка; кандыдату ў прэзыдэнты Лукашэнку былі нанесены цялесныя пашкоджаньні (на фатаздымках на адзеньні Лукашэнкі былі бачныя крывавыя плямы).
Лукашэнка атрымаў магчымасьць, выкарыстоўваючы вялікую колькасьць СМІ, апавесьці на ўсю краіну пра прычыны здарэньня: карупцыянэры зь ліку кіраўнікоў праваахоўных структураў імкнуцца не дапусьціць яго прыходу да ўлады, таму што ведаюць, што будуць немінуча пакараныя за свае злачынствы перад народам.
Лёзьненскі «замах» і напад міліцыянтаў на Лукашэнку ў Доме ўраду адназначна сьведчаць аб тым, што ў праекце «прэзыдэнт Лукашэнка» прымалі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва КДБ, МУС і Генэральнай пракуратуры альбо былі цесна зьвязаны з ініцыятарамі гэтага праекту [47] Аб гэтым таксама сьведчыць і характар фінансаваньня выбарчай кампаніі Лукашэнкі. Выкарыстоўваньне бюджэтных сродкаў на гэтыя мэты было магчыма толькі з маўклівай згоды кіраўніцтва праваахоўных органаў.
.
Здарэньне ў Доме ўраду адбылося, калі ўзыходжаньню Лукашэнкі да прэзыдэнцкага крэсла ніхто ўжо не замінаў: Кебіч, ашаломлены гэткай буйной і нечаканай паразай, відавочнай здрадай найбліжэйшага атачэньня, адмовіўся ад барацьбы. 8 ліпеня адбыўся другі тур прэзыдэнцкіх выбараў. Нечаканасьцяў не адбылося.12 ліпеня 1994 году ўрад Кебіча склаў зь сябе паўнамоцтвы.
Урад, сфармаваны Лукашэнкам, які існаваў на працягу 1994—1995 гадоў, атрымаў з боку апанэнтаў рэжыму вызначэньне: «урад «маладых ваўкоў». Але гэта вызначэньне ў дастатковай ступені памылковае, бо не бярэцца пад увагу некалькі вельмі паказальных прызначэньняў: віцэ-прэм’ерамі новага ўраду сталі Міхаіл Мясьніковіч і Сяргей Лінг. На працягу другой паловы 1994—1995 гадоў урад моцна зьмяніўся. Адзначым асноўныя, знакавыя кадравыя зьмены. У студзені 1994 году падаў у адстаўку з пасады віцэ-прэм’ера Віктар Ганчар, які неўзабаве стане дэмакратычным палітыкам. А ў красавіку 1995 году на пасаду кіраўніка ўпраўленьня грамадзка-палітычнай інфармацыі Адміністрацыі прэзыдэнта быў прызначаны адыёзны палітработнік Уладзімер Замяталін.
Читать дальше