Валер Булгакаў - Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.

Здесь есть возможность читать онлайн «Валер Булгакаў - Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Варшава, Год выпуска: 2001, ISBN: 2001, Издательство: Wschodnioeuropejskie Centrum Demokratyczne IDEE, Аналітычная Група, Жанр: История, Политика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік аналітычных артыкулаў прысьвечаны аналізу прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, а таксама ацэнцы разьвіцьця усёй беларускай палітычнай сыстэмы апошніх дзесяці гадоў. Таму ў зборніку маюцца артыкулы “Палітычная сыстэма Беларусі з 1990 па 1996 год” і цэлы раздзел “Палітычная сыстэма Беларусі з 1996 па 2000 год”. Самі ж прэзыдэнцкія выбары 2001 году выклікалі вялікае напружаньне і узрушэньне ў Беларусі. Цягам летніх месяцаў наконт іх вынікаў выказваліся самыя незвычайныя прагнозы. У дзеяньне былі прыведзеныя велізарныя людзкія і матэрыяльныя рэсурсы. У нейкі момант здалося, што 9 верасьня мы станем днём сутычкі дзьвюх найважнейшых у краіне сілаў — сыстэмы улады і сыстэмы апазыцыі. Значэньне гэтай даты разам падкрэсьлівалі абодва палітычныя антаганісты. Прэзыдэнт Лукашэнка — словамі «...прэзыдэнцкія выбары — больш чым выбраньне таго ці іншага палітыка. Гэта — вызначэньне лёсу дзяржавы». Адзіны кандыдат дэмакратычных сілаў Уладзімэр Ганчарык — параўнаньнем саміх выбараў зь бітвай паміж Дабром і Злом. Аднак пасьля выбараў стала зразумелым, што маштаб гэтай падзеі быў моцна завышаны. Для лукашэнкаўцаў яна стала нагодай для яшчэ адной дэманстрацыі свайго палітычнага, адміністрацыйнага, ідэалягічнага і інш. патэнцыялу, для дэмакратычных сілаў — спробай павялічыць сваю грамадзкую вагу, утрываліць свае пазыцыі, стварыць надзейны падмурак для будучай барацьбы.

Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г. — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прыход Уладзімера Замяталіна адзначыў пачатак наступных зьменаў. Галоўны ідэоляг ураду Кебіча ўва ўрадзе Лукашэнкі атрымаў большую прастору для дзеяньняў. На месца прафэсійных мэнэджэраў ува ўладу хваля за хваляй сталі прыходзіць людзі, зьвязаныя з камуністычнай намэнклятурай.

Першыя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі былі падобныя да добра пастаўленага спэктаклю. Тут было ўсё: барацьба дабра і зла, галоўны герой, інтрыга і, у рэшце рэшт, шчасьлівы канец — перамога дабра, увасобленага ў галоўным герою.

Працэс раздваеньня органаў улады ў выніку канстытуцыйнага крызысу лістапада 1996

Аўтарытарны стыль кіраваньня прэзыдэнта Лукашэнкі і яго наступства, канстытуцыйны крызыс лістападу 1996 году, прывёў да таго, што з 24 лістапада 1996 г. у Беларусі склалася, а пасьля 20 ліпеня 1999 г. замацавалася сытуацыя суіснаваньня легітымных безуладных і нелегітымных пануючых органаў улады. Пры гэтым у практыцы іх функцыянаваньня з абодвух бакоў усталявалася перавага нефармальных інстытутаў над фармальнымі [48] Маюцца на ўвазе інстытуты не як ўстановы і арганізацыі, а як ўстойлівыя сыстэмы практык, што санкцыянуюцца і падтрымліваюцца з дапамогай сацыяльных нормаў. . Рэарганізацыя вышэйшых органаў дзяржаўнае ўлады, умацаваньне выканаўчай вэртыкалі і сілавых структураў, усталяваньне кантролю над СМІ і ўсімі галінамі жыцьця грамадзтва, а таксама выкарыстаньне адміністрацыйнага рэсурсу на выбарах дазволіла А. Лукашэнку застацца пры ўладзе пасьля сканчэньня тэрміну яго прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў, акрэсьленых у Канстытуцыі 1994 г., па якой ён абіраўся. Апазыцыйныя сілы, ня здолеўшы прадухіліць гэтага працэсу, замацавалі за сабой ролю абароньнікаў канстытуцыйнай законнасьці і аўтарытэтных прадстаўнікоў беларускага грамадзтва.

Заканадаўчая ўлада

Найвышэйшым прадстаўнічым пастаянна дзеючым і адзіным заканадаўчым органам дзяржаўнай улады ў Беларусі зьяўляецца Вярхоўны Савет. У арт. 83 Канстытуцыі 1994 г. за ім замацаваныя такія паўнамоцтвы, як прызначэньне рэспубліканскіх рэфэрэндумаў, прыняцьцё і ўнясеньне зьменаў у Канстытуцыю, абраньне Канстытуцыйнага суду і кіраўнікоў іншых найвышэйшых органаў судовае ўлады, а таксама зацьвярджэньне рэспубліканскага бюджэту[а].

Працэс раздваеньня заканадаўчае ўлады ў Беларусі ўпершыню акрэсьліўся падчас першага канфлікту паміж прэзыдэнтам і ВС 12 скліканьня ў красавіку 1995 г. Хаця вага апазыцыі ў ВС 13 скліканьня была меншай, чым у папярэднім складзе [49] У ВС 13-га скліканьня не патрапілі прадстаўнікі БНФ, але там былі ўтвораны фракцыі камуністаў (44 дэпутаты, ці 22% дэпутацкага корпусу), аграраў (48 чал., ці 24%), лібэралаў (фракцыя «Грамадзянскае дзеяньне» ў складзе 18 чал., ці 10%) і сацыял-дэмакратаў (фракцыя «Саюз працы» з 18 чал.). 92 дэпутаты былі беспартыйнымі. Яны ўтварылі самую шматлікую фракцыю «Згода», у якую ўвайшло 59, або 30% дэпутатаў. , разыходжаньні паміж ім і прэзыдэнтам акрэсьліліся пры выбары старшыні. Насуперак жаданьню А. Лукашэнкі, ім стаў не былы прэм’ер-міністар В. Кебіч, а старшыня Аграрнай партыі С. Шарэцкі, які заявіў, што мае намер дзейнічаць у імя рынкавых рэформаў, захаваньня сувэрэнітэту краіны і недатыкальнасьці Канстытуцыі.

Закладзеная ў Канстытуцыі 1994 г. сыстэма стрымак і супрацьвагаў пачынала працаваць і не дазваляла прэзыдэнту бесканфліктна сканцэнтраваць усю паўнату дзяржаўнай улады ў сваіх руках. Тым ня менш, падтрымка на рэфэрэндуме 1995 г. пытаньня аб праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт дала яму грунт для грэбаваньня законам. Зьмены ў Канстытуцыі, ініцыяваныя прэзыдэнтам, былі пакліканыя прыстасаваць заканадаўства да вынікаў усенароднага волевыяўленьня. Дзеля гэтага была выкарыстана адмыслова створаная ў якасьці структуры выканаўчай улады Прававая кансультацыйная рада [50] Прававая канстытуцыйная рада з 19 юрыстаў на чале з намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта А. Абрамовічам была ўтвораная ўказам ад 14 красавіка 1996 г. . Калі ініцыятыва прэзыдэнта аб правядзеньні рэфэрэндуму з пытаньнем аб замене Канстытуцыі была абвешчана, дэпутаты ня мелі магчымасьці яе заблякаваць [51] Аб тым, як Вярхоўны Савет губляў палітычную вагу ўва ўмовах манапалізацыі СМІ беларускім рэжымам, сьведчыць гісторыя адчужэньня «Народнай газеты» — аднаго з найбольш папулярных у Беларусі выданьняў, заснавальнікам якога зьяўляўся ВС. 28 чэрвеня 1996 г. , калі Вярхоўны Савет прагаласаваў за прызначэньне новым рэдактарам «НГ» дэпутата ВС 13 скліканьня Леаніда Юнчыка, ейны дагэтулешні рэдактар Міхаіл Шыманскі ў той жа дзень рэарганізаваў газэту ў адкрытае акцыянэрнае таварыства, якое сам жа і ўзначаліў. Юрыдычнай падставай для гэтых захадаў сталі ўказы А. Лукашэнкі, выдадзеныя на падставе фальшывых дакумэнтаў. Ня маючы гарантаванага доступу да дзяржаўных СМІ, ува ўмовах, калі дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй была разгорнута антыпарлямэнцкая прапаганда, ВС згубіў апошнюю падкантрольную сабе крыніцу інфармацыі (за выключэньнем газэты «Звязда»). [Гл. О реорганизации редакции газеты «Народная газета». Указ Президента Республики Беларусь №233 от 28.06.96 [Электронная вэрсія]. Дакумэнт дасяжны па адрасе: http://194.226.121.66/webnpa/text.asp?NR=P39600233; О назначении М.В.Шиманского генеральным директором открытого акционерного общества — главным редактором газеты «Народная газета». Указ Президента Республики Беларусь №235 от 28.06.96]. . Усьведамляючы посьпех прэзыдэнцкіх ініцыятываў на плебісцытах і беспэрспэктыўнасьць тактыкі пазьбяганьня зваротаў да народу, адзінае, што яны маглі супрацьпаставіць спробе зьмены Канстытуцыі, — гэта дадаць уласныя пытаньні, якія ў выпадку падтрымкі выпустошвалі б сэнс пытаньняў, прапанаваных А. Лукашэнкам, і не дазволілі тлумачыць вынікі рэфэрэндуму адназначна на карысьць выканаўчай улады. Апрача гэтага, фракцыямі камуністаў і аграраў быў распрацаваны ўласны праект Канстытуцыі, у якім пасады прэзыдэнта не было ўвогуле.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x