На гэтую ролю падыходзіў толькі новы чалавек. «Свой» па палітычнай культуры — былы камуніст. Але ня «свой» па статусе — чалавек з генэрацыі партыйцаў, якія на момант развалу Савецкага Саюзу і забароны КПБ у 1991 годзе не пасьпелі заняць высокія пасады. Агрэсіўны, бескампрамісны, харызматычны малады палітык.
Кандыдатура, якая адпавядала ўсім крытэрам, выдзялялася на агульным фоне вельмі яскрава. Гэта быў Аляксандар Лукашэнка, дэпутат Вярхоўнага Савету 12 скліканьня, чалавек з далёкай (па мерках Беларусі) правінцыі — былы дырэктар саўгаса «Гарадзец» Шклоўскага раёну. У 1993 годзе яму была толькі 39 гадоў.
Можна казаць дастаткова дакладна, калі гэтая групоўка вызначылася з кандыдатурай Лукашэнкі. 4 чэрвеня 1993 году ў складзе камісіяў Вярхоўнага Савету зьявілася новая структура — часовая камісія па барацьбе з карупцыяй. Стварэньне такой камісіі, улічваючы падзел парлямэнту на групоўкі і фракцыі, — зьява не ўнутрыпарлямэнцкага жыцьця. На яе стварэньне павінны былі даць згоду «зьверху». Там жа павінна было быць названа дакладнае імя яе кіраўніка. Гэта зрабілі аўтары праекту «прэзыдэнт Лукашэнка».
З траўня 1993 году ў парлямэнце пачынаюць усё больш гаварыць аб неабходнасьці ўводзінаў пасады прэзыдэнта і перавагах прэзыдэнцкай рэспублікі. А 4 чэрвеня 1993 году была створана часовая камісія па барацьбе з карупцыяй пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі… Яна стала для будучага прэзыдэнта перадвыбарнай трыбунай. Акрамя таго, вакол гэтай нешматлікай [41] Камісія складалася з 10 чалавек
па складзе камісіі пачынае фармавацца групоўка, якая ў будучыні створыць найбліжэйшае атачэньне прэзыдэнта Лукашэнкі.
Канкурэнтамі ў барацьбе за прэзыдэнцкую пасаду Лукашэнка ўспрымаўся як несур’ёзная і несамастойная фігура, супраць якой не выпадае весьці поўнамаштабную інфармацыйную вайну. Сам жа Лукашэнка ў ходзе перадвыбарнай барацьбы вольна раздаваў моцныя ўдары направа — у бок «нацыянал-радыкалаў» і налева — у бок «карумпаванай намэнклятуры», «партыйна-мафійнай верхавіны».
Адзіны, хто мог стварыць значныя складанасьці для рэалізацыі праекту «прэзыдэнт Лукашэнка», быў Старшыня Савету міністраў Вячаслаў Кебіч. Кандыдат у прэзыдэнты Кебіч меў для барацьбы супраць Лукашэнкі дастаткова палітычных рэсурсаў. Але ў камандзе Кебіча ключавую ролю гралі асобы, якія насамрэч працавалі на карысьць іншага кандыдата — Лукашэнкі. Гэта былі «правая рука» Кебіча Міхаіл Мясьніковіч, а таксама Сяргей Лінг [42] М. Мясьніковіч займаў пасаду першага намесьніка Старшыні Савету міністраў Кебіча, С.Лінг быў яго намесьнікам.
і зьвязаныя зь імі асобы. Прадстаўнікі старой эліты, яны зрабілі кар’еру яшчэ ў савецкі час [43] М. Мясьніковіч — былы сакратар Менскага гаркаму КПБ, член ЦК КПБ, С. Лінг — былы сакратар ЦК КПБ.
.
Давераныя асобы Кебіча пераканалі яго ў тым, што перамога на прэзыдэнцкіх выбарах яму забясьпечана. Аплочаныя камандай Кебіча сацыялягічныя апытаньні сьведчылі аб тым, што кандыдатуру прэм’ер-міністра падтрымліваюць каля 27% выбарцаў, бліжэйшага канкурэнта Лукашэнкі — каля 13%.
Фронт інфармацыйнай вайны з боку падкантрольных выканаўчай уладзе СМІ — тэлебачаньня, радыё, буйных нацыянальных газэтаў «Советская Белоруссия», «Звязда» — быў разгорнуты ня супраць найбольш небясьпечнага канкурэнта Лукашэнкі, а дэмакратаў, перш за ўсё супраць дэмакратычных кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта — Зянона Пазьняка, Станіслава Шушкевіча і Генадзя Карпенкі.
Вельмі рэдкія інфармацыйныя выпады супраць А. Лукашэнкі былі выкананыя, у адрозьненьне ад аналягічных акцыяў супраць дэмакратычных кандыдатаў, настолькі непрафэсійна, што гэта кідалася ў вочы. Нэгатыўны PR даў адмоўны эфэкт яго распрацоўшчыкам і рэалізатарам.
Так, напрыклад, 7 чэрвеня 1994 пракебічаўскі публіцыст Іван Антановіч у перадачы Беларускага радыё на падставе таго, што Лукашэнка быццам калісь выступіў на беларускай мове, абвінаваціў яго ў «нацыяналізьме»… Відавочна, што гэтая акцыя была арганізаваная для таго, каб перацягнуць на бок Лукашэнкі частку дэмакратычнага, збольшага беларускамоўнага электарату.
Асноўная энэргія самога Кебіча была накіравана пераважна на барацьбу супраць былога Старшыні Вярхоўнага Савету С. Шушкевіча [44] У ходзе кампаніі супраць С. Шушкевіча Кебіч неаднаразова выкарыстоўваў паслухмяную сабе бальшыню дэпутатаў парлямэнту. Яшчэ задоўга да прэзыдэнцкіх выбараў каманда Кебіча паклапацілася аб стварэньні нэгатыўнага іміджу Шушкевіча. Вакол асобы Шушкевіча быў арганізаваны скандал, які скончыўся 27 студзеня яго адхіленьнем з пасады Старшыні Вярхоўнага Савету. За гэтую пастанову прагаласавала 209 з 345 дэпутатаў парлямэнту.
.
Читать дальше