Валер Булгакаў - Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.

Здесь есть возможность читать онлайн «Валер Булгакаў - Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Варшава, Год выпуска: 2001, ISBN: 2001, Издательство: Wschodnioeuropejskie Centrum Demokratyczne IDEE, Аналітычная Група, Жанр: История, Политика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік аналітычных артыкулаў прысьвечаны аналізу прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, а таксама ацэнцы разьвіцьця усёй беларускай палітычнай сыстэмы апошніх дзесяці гадоў. Таму ў зборніку маюцца артыкулы “Палітычная сыстэма Беларусі з 1990 па 1996 год” і цэлы раздзел “Палітычная сыстэма Беларусі з 1996 па 2000 год”. Самі ж прэзыдэнцкія выбары 2001 году выклікалі вялікае напружаньне і узрушэньне ў Беларусі. Цягам летніх месяцаў наконт іх вынікаў выказваліся самыя незвычайныя прагнозы. У дзеяньне былі прыведзеныя велізарныя людзкія і матэрыяльныя рэсурсы. У нейкі момант здалося, што 9 верасьня мы станем днём сутычкі дзьвюх найважнейшых у краіне сілаў — сыстэмы улады і сыстэмы апазыцыі. Значэньне гэтай даты разам падкрэсьлівалі абодва палітычныя антаганісты. Прэзыдэнт Лукашэнка — словамі «...прэзыдэнцкія выбары — больш чым выбраньне таго ці іншага палітыка. Гэта — вызначэньне лёсу дзяржавы». Адзіны кандыдат дэмакратычных сілаў Уладзімэр Ганчарык — параўнаньнем саміх выбараў зь бітвай паміж Дабром і Злом. Аднак пасьля выбараў стала зразумелым, што маштаб гэтай падзеі быў моцна завышаны. Для лукашэнкаўцаў яна стала нагодай для яшчэ адной дэманстрацыі свайго палітычнага, адміністрацыйнага, ідэалягічнага і інш. патэнцыялу, для дэмакратычных сілаў — спробай павялічыць сваю грамадзкую вагу, утрываліць свае пазыцыі, стварыць надзейны падмурак для будучай барацьбы.

Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г. — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але ў новай беларускай сыстэме ўлады, сфармаванай пры канцы 1996 году, ёсьць істотныя адрозьненьні ад ранейшай, савецкай. Няма якой-колечы выразнай ідэалёгіі, здольнай кампэнсаваць камуністычную ідэалёгію ў БССР. У адрозьненьне ад таталітарнай савецкай сыстэмы, дзе дзяржава і камуністычная партыя выкарыстоўвалі свае ідэалягічныя рэсурсы для мабілізацыі насельніцтва на вырашэньне пастаўленых партыяй заданьняў, беларускі рэжым імкнецца да максымальнай дэмабілізацыі насельніцтва, нэўтралізацыі ягонай палітычнай актыўнасьці. Беларуская прапаганда, у адрозьненьне ад савецкай, не апэлюе да ідэі будаўніцтва лепшай будучыні. Яна ў першую чаргу зьвяртаецца да міталягізаванай савецкай мінуўшчыны. Афіцыйныя дзяржаўныя сьвяты, усталяваныя пасьля 1996 году, так ці гэтак, адрасуюць беларускае насельніцтва да беларуска-савецкага міту пра дзяржаву народнага дабрабыту. У адрозьненьне ад савецкай сыстэмы, мэханізм палітычных рэпрэсіяў значна слабейшы. Нягледзячы на паліцэйскія акцыі, у Беларусі, хаця і абмежаваная дзяржаўнай манаполіяй на СМІ, захавалася свабода слова.

Замест палітбюро манапольнай партыі, неаддзельнай ад дзяржавы, улада апынулася ў руках прэзыдэнта, які ня быў прадстаўніком ніводнай партыі. Выдаліўшы з сваёй каманды прыхільнікаў дэмакратычных рэформаў, Аляксандар Лукашэнка быў змушаны зьвярнуцца па дапамогу да старой бюракратыі. Такім чынам, старая эліта, абмежаваная ў сваіх уладных рэсурсах прэзыдэнцкай групоўкай, тым ня менш захавала доступ да рэсурсаў улады-ўласнасьці, дзякуючы кансэрвацыі адміністрацыйнай эканомікі.

Прэзыдэнт і яго атачэньне блякавалі намэнклятурную прыватызацыю ў тым выглядзе, у якім яна разьвівалася з 1990 па 1994 год. Але ў пляне захаваньня закрытай сыстэмы распараджэньня ўласнасьцю і ўладай інтарэсы прэзыдэнцкай групоўкі і старой эліты ў значнай ступені супалі. Сьветапоглядныя стэрэатыпы новага прэзыдэнта і старой намэнклятуры таксама былі блізкія. «Лукашэнка, правадыр «народнай рэвалюцыі», ідэалягічна вельмі мала адрозьніваўся ад свайго нібыта галоўнага антаганіста, правадыра «партыі ўлады», прэм’ера Кебіча. Асабліва яскрава і гратэскна гэта выявілася потым, калі Лукашэнка спрабаваў зрабіць акурат Кебіча, якога ён раней абяцаў, стаўшы прэзыдэнтам, пасадзіць у турму, сьпікерам Вярхоўнага Савету і, прагнаўшы групу інтэлігентаў, што першапачаткова далучыліся да яго, бо бачылі ў ім альтэрнатыву «застойнасьці», «затхласьці» кебічаўскага часу і разьлічвалі ім «кіраваць», абкружыў сябе нармальнымі прадстаўнікамі кебічаўскай намэнклятуры» [29] Дракохруст Г., Дракохруст Ю., Фурман В. Трансформация партийной системы Беларуси // Белоруссия и Россия: общества и государства. — М.: «Права человека», 1997. — 432 с. — С. 127. .

Аляксандар Лукашэнка дамогся магчымасьці караць непажаданых чыноўнікаў, аднак гэта не закранула падмуркаў панаваньня старой эліты — права, гарантаванага пасадай, не валодаць, але распараджацца дзяржаўнай уласнасьцю і адміністрацыйнай уладай.

ПЕРАДУМОВЫ ПАРАЗЫ ДЭМАКРАТЫІ Ў БЕЛАРУСІ КРЫЗЫС ВАРТАСЬЦЯЎ

Леанід Злотнікаў, адзін зь вядучых беларускіх эканамістаў, трактуе ўсталяваньне рэжыму Аляксандра Лукашэнкі як перамогу коснай, інэртнай савецкай бальшыні, рэванш сацыяльных нізоў. «Новыя лідэры... абапіраюцца ў сваёй дзейнасьці на сыстэму традыцыяналісцкіх, дабуржуазных вартасьцяў, якія ў беларускім грамадзтве захаваліся ў большай ступені, чым у суседніх краінах. Адсюль нэгатыўнае стаўленьне прэзыдэнта да пасярэднікаў і фінансістаў, уяўленьні пра «натуральную» гіерархічную сыстэму аднаасобнай улады і арганічнае адзінства грамадзтва» [30] Злотников Леонид. В петле популизма. // Хроника несостоявшегося времени. Десять лет в зеркале «Белорусского рынка». — Менск, 2001. — 336 с. — С. 94. .

Аднак трактоўка соцыякультурных асноваў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі як традыцыяналісцкіх выклікае пэўныя сумненьні. Традыцыяналізм Аляксандра Лукашэнкі ня йдзе далей пэрыяду панаваньня камуністычнай партыі. Больш слушна будзе казаць пра квазітрадыцыяналізм, спэцыфічны савецкі кансэрватызм прэзыдэнцкага электарату, які мае мала супольнага з заходнім кансэрватызмам. Постсавецкая Беларусь — спадкаемца масавага савецкага грамадзтва часоў БССР зь яго дзяржаўным атэізмам і пасьлядоўнай палітыкай разбурэньня традыцыйных інстытутаў. Апэляцыі прэзыдэнта і прэзыдэнцкай прапаганды да праваслаўя маюць месца толькі ў кантэксьце невыразных ідэяў панславізму, апраўданьня антызаходняй палітыкі цяперашняга беларускага кіраўніцтва.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x