Валер Булгакаў - Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.

Здесь есть возможность читать онлайн «Валер Булгакаў - Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Варшава, Год выпуска: 2001, ISBN: 2001, Издательство: Wschodnioeuropejskie Centrum Demokratyczne IDEE, Аналітычная Група, Жанр: История, Политика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік аналітычных артыкулаў прысьвечаны аналізу прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, а таксама ацэнцы разьвіцьця усёй беларускай палітычнай сыстэмы апошніх дзесяці гадоў. Таму ў зборніку маюцца артыкулы “Палітычная сыстэма Беларусі з 1990 па 1996 год” і цэлы раздзел “Палітычная сыстэма Беларусі з 1996 па 2000 год”. Самі ж прэзыдэнцкія выбары 2001 году выклікалі вялікае напружаньне і узрушэньне ў Беларусі. Цягам летніх месяцаў наконт іх вынікаў выказваліся самыя незвычайныя прагнозы. У дзеяньне былі прыведзеныя велізарныя людзкія і матэрыяльныя рэсурсы. У нейкі момант здалося, што 9 верасьня мы станем днём сутычкі дзьвюх найважнейшых у краіне сілаў — сыстэмы улады і сыстэмы апазыцыі. Значэньне гэтай даты разам падкрэсьлівалі абодва палітычныя антаганісты. Прэзыдэнт Лукашэнка — словамі «...прэзыдэнцкія выбары — больш чым выбраньне таго ці іншага палітыка. Гэта — вызначэньне лёсу дзяржавы». Адзіны кандыдат дэмакратычных сілаў Уладзімэр Ганчарык — параўнаньнем саміх выбараў зь бітвай паміж Дабром і Злом. Аднак пасьля выбараў стала зразумелым, што маштаб гэтай падзеі быў моцна завышаны. Для лукашэнкаўцаў яна стала нагодай для яшчэ адной дэманстрацыі свайго палітычнага, адміністрацыйнага, ідэалягічнага і інш. патэнцыялу, для дэмакратычных сілаў — спробай павялічыць сваю грамадзкую вагу, утрываліць свае пазыцыі, стварыць надзейны падмурак для будучай барацьбы.

Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г. — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пералік парушэньняў дазваляе сьцьвярджаць, што вынікі рэфэрэндуму нелегітымныя. Аднак значная частка насельніцтва, электарат прэзыдэнта Лукашэнкі, падтрымала вынікі рэфэрэндуму. Таксама вялікая доля беларусаў успрыняла інфармацыю пра незаконны характар рэфэрэндуму індыфэрэнтна. А незадаволеныя не выказвалі адкрытага і арганізаванага непадпарадкаваньня. Сутыкнуўшыся зь безумоўным непрыняцьцём узурпацыі ўлады ў дэмакратычным сьвеце, Аляксандар Лукашэнка і яго атачэньне, пры маўклівай згодзе Расіі й слабасьці легітымнага Вярхоўнага Савету, атрымалі неабходны кантроль над палітычнай сытуацыяй унутры Беларусі.

АСНОВА ІДЭАЛЯГІЧНЫХ РЭСУРСАЎ АЛЯКСАНДРА ЛУКАШЭНКІ

Посьпех Аляксандра Лукашэнкі ў значнай ступені забясьпечваўся як нізкай эканамічнай, так і нізкай палітычнай культурай бальшыні беларускага насельніцтва. Да моманту прэзыдэнцкіх выбараў у краіне склалася спэцыфічная соцыякультурная сытуацыя, зьвязаная з далекасяжным працэсам індустрыялізацыі ў другой палове XX стагодзьдзя. «Фэномэн Беларусі ў тым, што розныя слаі насельніцтва жывуць нібы ў розныя гістарычныя эпохі. Узмацняецца разрыў паміж сацыяльна-культурнымі элемэнтамі постіндустрыйнага тыпу часткі гарадзкога насельніцтва і патрыярхальна-індустрыйным тыпам вясковых жыхароў (у асноўным пэнсіянэраў). Людзі з вышэйшай адукацыяй складаюць 12%, а больш за 20% грамадзянаў маюць менш за чатыры клясы адукацыі. А адносная вага нізкакваліфікаваных і паўпэрызаваных слаёў насельніцтва — блізу 25%» [27] Валерий Карбалевич. Путь Лукашенко к власти // Белоруссия и Россия: общества и государства. Выпуск 2. Москва: «Права человека», 1998. — 432 с. — С. 252. . Аднак перажыткі патрыярхальных адносінаў у Беларусі істотна перамяшаныя з найноўшымі міталягічнымі комплексамі пэрыяду савецкага масавага грамадзтва, адносінамі, сфармаванымі ў спэцыфічных савецкіх варунках.

Рыторыка Аляксандра Лукашэнка абапіралася на комплекс савецкіх міталягем, што ўкараняліся савецкай ідэалягічнай машынай і функцыянавалі ў сьвядомасьці прэзыдэнцкага электарату на ўзроўні «здаровага розуму». Ідэя простага народаўладзьдзя, спрошчанае разуменьне дэмакратыі як скасаваньне гіерархіі ў палітычнай сыстэме, недавер да прадстаўнічых органаў санкцыянавалі антыдэмакратычныя дзеяньні Аляксандра Лукашэнкі. У стаўленьні электарату, кансалідаванага вакол постаці прэзыдэнта, да свайго абраньніка праявілася характэрная рыса масавага чалавека Артэгі-і-Гасэта — атаесамленьне сябе зь дзяржавай, успрыняцьцё тэрмінаў «грамадзтва» і «дзяржава» як сынонімаў.

Ідэалягічныя рэсурсы перамогаў Аляксандра Лукашэнкі закладваліся на працягу ўсяго савецкага пэрыяду беларускай гісторыі. Савецкая дзяржава ад пачатку маніфэставала сябе як дзяржаву народу — рабочых і сялянаў. У камуністычнай міталёгіі народ і дзяржава зьліваліся. Калі прыхільнікі дэмакратычнага разьвіцьця Беларусі ацэньвалі саму савецкую мадэль палітычнага і дзяржаўнага будаўніцтва як непаўнацэнную і заганную, дык бальшыня насельніцтва проста не атрымала ўяўленьняў пра магчымыя альтэрнатывы гэтай мадэлі.

У часы савецкага рэжыму ўлада камуністычнай партыі сьцьвярджала сябе ў якасьці народнай пры дапамозе інстытуту Саветаў народных дэпутатаў. Зь іх дапамогай монапартыйная сыстэма забясьпечвала адбор кандыдатаў, якія папаўнялі савецкія кіраўнічыя і партыйныя кадры, што, у прынцыпе, было адным і тым жа. Але разам з тым Саветы забясьпечвалі бачнасьць народнага волевыяўленьня.

Незадаволенасьць беларускага насельніцтва камуністычным рэжымам была, у першую чаргу, незадаволенасьцю фактычнай сацыяльнай няроўнасьцю, якая існавала ў савецкай сыстэме, але стала адмаўлялася яе ідэалягічнымі інстытутамі. Непразрыстая для шараговых грамадзянаў савецкая ўлада стварала квазістанавыя групы, партыйна-бюракратычную эліту, што мелі высокі сацыяльны статус, распараджаліся рэсурсамі ўлады-ўласнасьці ў сваіх інтарэсах. Аднак само існаваньне такіх групаў супярэчыла базысным савецкім міталягемам роўнасьці, народаўладзьдзя, ураўняльнай сацыяльнай справядлівасьці.

Камуністычная партыя дыскрэдытавала сябе ў ваччу беларускага насельніцтва. Аднак бальшыня, якая ня мела іншых уяўленьняў пра дэмакратыю апрача тых, што ўзьнікалі на падставе камуністычнай міталёгіі, пратэставала якраз супраць савецкага істэблішмэнту, аднак ня супраць саміх прынцыпаў, якія былі абвешчаныя, але не рэалізаваліся ў савецкай дзяржаве.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x