Валер Булгакаў - Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.

Здесь есть возможность читать онлайн «Валер Булгакаў - Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Варшава, Год выпуска: 2001, ISBN: 2001, Издательство: Wschodnioeuropejskie Centrum Demokratyczne IDEE, Аналітычная Група, Жанр: История, Политика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік аналітычных артыкулаў прысьвечаны аналізу прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, а таксама ацэнцы разьвіцьця усёй беларускай палітычнай сыстэмы апошніх дзесяці гадоў. Таму ў зборніку маюцца артыкулы “Палітычная сыстэма Беларусі з 1990 па 1996 год” і цэлы раздзел “Палітычная сыстэма Беларусі з 1996 па 2000 год”. Самі ж прэзыдэнцкія выбары 2001 году выклікалі вялікае напружаньне і узрушэньне ў Беларусі. Цягам летніх месяцаў наконт іх вынікаў выказваліся самыя незвычайныя прагнозы. У дзеяньне былі прыведзеныя велізарныя людзкія і матэрыяльныя рэсурсы. У нейкі момант здалося, што 9 верасьня мы станем днём сутычкі дзьвюх найважнейшых у краіне сілаў — сыстэмы улады і сыстэмы апазыцыі. Значэньне гэтай даты разам падкрэсьлівалі абодва палітычныя антаганісты. Прэзыдэнт Лукашэнка — словамі «...прэзыдэнцкія выбары — больш чым выбраньне таго ці іншага палітыка. Гэта — вызначэньне лёсу дзяржавы». Адзіны кандыдат дэмакратычных сілаў Уладзімэр Ганчарык — параўнаньнем саміх выбараў зь бітвай паміж Дабром і Злом. Аднак пасьля выбараў стала зразумелым, што маштаб гэтай падзеі быў моцна завышаны. Для лукашэнкаўцаў яна стала нагодай для яшчэ адной дэманстрацыі свайго палітычнага, адміністрацыйнага, ідэалягічнага і інш. патэнцыялу, для дэмакратычных сілаў — спробай павялічыць сваю грамадзкую вагу, утрываліць свае пазыцыі, стварыць надзейны падмурак для будучай барацьбы.

Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г. — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Беларускі рэжым абапіраецца не на пэўную сыстэму вартасьцяў, а на адсутнасьць агульнага стандарту вартасьцяў у беларускім грамадзтве. Гэты рэжым усталяваўся на хвалі стыхійнага пратэсту малаадукаванага насельніцтва супраць зьбядненьня і сацыяльнай несправядлівасьці і існуе за кошт адсутнасьці пазытыўных альтэрнатываў, зразумелых беларускаму грамадзтву.

Галоўныя ідэалягемы прэзыдэнцкай прапаганды, пасьля помсты багатым, — сытасьць і спакой. Але сытасьць і стабільнасьць любым коштам ня могуць быць вартаснай базай грамадзтва. Абраньне прэзыдэнта Лукашэнкі ацэньваецца як электаральная рэвалюцыя, у якой вартасьці традыцыйнага грамадзтва ўзялі гару над вартасьцямі лібэральнага грамадзтва [31] Гл.: Леонид Злотников. В петле популизма // Хроника несостоявшегося времени. Десять лет в зеркале «Белорусского рынка». — Менск, 2001. — 336 с. . Аднак, з улікам разбурэньня традыцыйных патрыярхальных структураў беларускага, да другой сусьветнай вайны пераважна аграрнага, грамадзтва ў пасьляваенны пэрыяд, больш слушна будзе гаварыць не пра перамогу традыцыйных вартасьцяў, а пра трыюмф антыкапіталістычнай мэнтальнасьці. На працягу ўсяго часу панаваньня камуністычнай партыі ў Беларусі разьвіваўся культываваны савецкай прапагандай комплекс антыкапіталістычных стэрэатыпаў. Усе гэтыя антыкапіталістычныя забабоны і іх наступствы падрабязна прааналізаваныя яшчэ Людвігам фон Мізэсам [32] Гл.: Мизес Людвиг фон. Социализм. Экономический и социологический анализ. — М.: «Catallaxy», 1994. — 416 c. Socialism/ an Economic and Sociological Analysis by Ludwig von Mises. Translated by J. Kahane B.Sc. (Econ). .

Валер Карбалевіч, апісваючы сытуацыю ў Беларусі пасьля прыходу Аляксандра Лукашэнкі да ўлады, характарызуе яе як палярызацыю, палітычны раскол паміж інтэлектуальнымі прыхільнікамі незалежнасьці і дэмакратыі й нізкаадукаванымі прыхільнікамі прэзыдэнта [33] Гл.: Карбалевич Валерий. Беларусь: расколотое общество // Белорусская газета № 178 от 05.04.1999. . Аднак больш справядлівым тут будзе ўважаць, што якраз недастатковая палярызаванасьць сярод беларускай эліты ў комплексе зь нізкай палітычнай культурай насельніцтва спрыялі перамозе Аляксандра Лукашэнкі і ўсталяваньню беларускага рэжыму.

Духоўныя наступствы савецкага рэжыму выклікаюць істотныя праблемы кансалідацыі прыхільнікаў дэмакратычнага разьвіцьця. Разбурэньне традыцыйнай сыстэмы вартасьцяў патрыярхальнага грамадзтва адбывалася ў працэсе насаджэньня атэістычнай ідэалёгіі камунізму. Аднак сур’ёзнай альтэрнатыўнай сыстэмы вартасьцяў камунізм не стварыў. Сама ўнутраная супярэчлівасьць савецкай ідэалёгіі спараджала канфлікт сыстэмаў вартасьцяў на ўзроўні індывідуальнай сьвядомасьці. Разбурэньню сыстэмы рэлігійных вартасьцяў спрыяла складаная канфэсійная сытуацыя. Беларускія землі ўваходзілі ў рэгіён распаўсюджаньня хрысьціянства, аднак як заходняга, так і ўсходняга. Абедзьве царквы ў розныя пэрыяды гісторыі займалі дамінуючае становішча. У далейшым тут разьвівалася і пратэстанцтва. Насельніцтва беларускіх земляў было поліканфэсійным.

Ніводная з хрысьціянскіх канфэсій не дамінавала на тэрыторыі Беларусі дастаткова доўга. Для Беларусі была характэрная зьмена канфэсійнай прыналежнасьці на працягу некалькіх пакаленьняў. Асабліва інтэнсіўна гэты працэс разьвіваўся ў пэрыяд уваходжаньня беларускіх земляў у склад Расійскай імпэрыі. Пераважна ўніяцкае і каталіцкае беларускае насельніцтва пасьлядоўна, вельмі часта гвалтоўна, схілялася ў праваслаўе. У 1839 годзе ўніяцтва было ліквідаванае, аднак посьпехі ўкараненьня праваслаўя былі дастаткова павярхоўныя [34] Гл.: Канфесіі на Беларусі (канец XVIII—XX ст.). — Мінск: ВП «Экаперспектыва». — 1998. — 340 с. .

У наш час у Беларусі адсутнічае царква, у якой дамінуе беларуская мова. У праваслаўнай пераважае расійская, у каталіцкай — польская. Спробы аднавіць уніяцтва, зьнішчанае на беларускіх землях з 1839 году, пакуль даюць досыць сьціплы вынік. Мітрапаліт Філарэт, які ўзначальвае Беларускую праваслаўную царкву, застаецца пад юрысдыкцыяй Маскоўскай патрыярхіі. Аднак і само праваслаўе, што насаджалася расійскай імпэрскай адміністрацыяй, ды хутка губляла сваіх вернікаў пасьля адноснай лібэралізацыі расійскай рэлігійнай палітыкі на пачатку ХХ стагодзьдзя, падарванае затым камуністычнай дыктатурай, ня мае ў Беларусі тых магутных гістарычна-культурных падвалінаў, як ў Расіі.

У выніку складаных гістарычна-культурных працэсаў рэлігійныя асновы вартаснай кансалідацыі беларускага грамадзтва ў ХХ стагодзьдзі дастаткова слабыя. Па сутнасьці, працэс рэлігійнага адраджэньня толькі пачынаецца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x