Валер Булгакаў - Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.

Здесь есть возможность читать онлайн «Валер Булгакаў - Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Варшава, Год выпуска: 2001, ISBN: 2001, Издательство: Wschodnioeuropejskie Centrum Demokratyczne IDEE, Аналітычная Група, Жанр: История, Политика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік аналітычных артыкулаў прысьвечаны аналізу прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, а таксама ацэнцы разьвіцьця усёй беларускай палітычнай сыстэмы апошніх дзесяці гадоў. Таму ў зборніку маюцца артыкулы “Палітычная сыстэма Беларусі з 1990 па 1996 год” і цэлы раздзел “Палітычная сыстэма Беларусі з 1996 па 2000 год”. Самі ж прэзыдэнцкія выбары 2001 году выклікалі вялікае напружаньне і узрушэньне ў Беларусі. Цягам летніх месяцаў наконт іх вынікаў выказваліся самыя незвычайныя прагнозы. У дзеяньне былі прыведзеныя велізарныя людзкія і матэрыяльныя рэсурсы. У нейкі момант здалося, што 9 верасьня мы станем днём сутычкі дзьвюх найважнейшых у краіне сілаў — сыстэмы улады і сыстэмы апазыцыі. Значэньне гэтай даты разам падкрэсьлівалі абодва палітычныя антаганісты. Прэзыдэнт Лукашэнка — словамі «...прэзыдэнцкія выбары — больш чым выбраньне таго ці іншага палітыка. Гэта — вызначэньне лёсу дзяржавы». Адзіны кандыдат дэмакратычных сілаў Уладзімэр Ганчарык — параўнаньнем саміх выбараў зь бітвай паміж Дабром і Злом. Аднак пасьля выбараў стала зразумелым, што маштаб гэтай падзеі быў моцна завышаны. Для лукашэнкаўцаў яна стала нагодай для яшчэ адной дэманстрацыі свайго палітычнага, адміністрацыйнага, ідэалягічнага і інш. патэнцыялу, для дэмакратычных сілаў — спробай павялічыць сваю грамадзкую вагу, утрываліць свае пазыцыі, стварыць надзейны падмурак для будучай барацьбы.

Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г. — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

26 лістапада Служба інфармацыі і інфармацыйных тэхналёгіяў Савету Эўропы распаўсюдзіла прэс-рэліз з заявай прэзыдэнта Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Лені Фішар, што рэфэрэндум у Беларусі можа мець толькі кансультацыйнае значэньне.

Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусі прызнаў вынікі рэфэрэндуму незаконнымі. Была прынятая адпаведная заява ад 26 лістапада 1996 году з асуджэньнем рэфэрэндуму і шматлікіх парушэньняў, дапушчаных пры яго правядзеньні.

Пытаньні аб зьменах і дапаўненьні Канстытуцыі выносіліся адпаведна з заключэньнем Канстытуцыйнага Суду ад 4 лістапада і пастановай Вярхоўнага Савету ад 6 лістапада 1996 году на кансультацыйны рэфэрэндум. Аляксандар Лукашэнка сваім указам надаў вынікам галасаваньня па гэтых пытаньнях абавязковы характар. Валер Ціхіня, старшыня Канстытуцыйнага Суду, у лісьце ад 26 лістапада 1996 году на імя Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі і сьпікера Вярхоўнага Савету адзначыў, што ўсе дзяржаўныя органы і службовыя асобы пры ацэнцы вынікаў рэфэрэндуму павінны кіравацца заключэньнем Канстытуцыйнага Суду і пастановай Вярхоўнага Савету.

Рэакцыя расійскага кіраўніцтва на вынікі беларускага рэфэрэндуму была дастаткова стрыманай, аднак Расія прызнала перамогу Аляксандра Лукашэнкі.

Заходнія дзяржавы на вынікі рэфэрэндуму адрэагавалі зусім не зычліва. Яшчэ 21 лістапада прэзыдэнт Рады Эўрапейскага Зьвязу Дзік Спрынг накіраваў Аляксандру Лукашэнку ліст з выказваньнем заклапочанасьці напружаным становішчам у беларускім грамадзтве напярэдадні рэфэрэндуму. Дзік Спрынг падкрэсьліў, што Эўрапейскі Зьвяз падзяляе сумненьні ў канстытуцыйнасьці правядзеньня рэфэрэндуму, выказаныя АБСЭ.

24 лістапада Беларусь наведала дэлегацыя Эўрапарлямэнту на чале з Гербэртам Бэршэм. Адбыліся рабочыя сустрэчы з кіраўніцтвам Вярхоўнага Савету і прадстаўнікамі парлямэнцкіх фракцыяў. Асноўная ўвага надавалася парушэньням, дапушчаным пры падрыхтоўцы і правядзеньні рэфэрэндуму.

Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Глін Дэвіс на брыфінгу 25 лістапада заявіў, што афіцыйны Вашынгтон расчараваны правядзеньнем беларускім кіраўніцтвам рэфэрэндуму, які, паводле АБСЭ і іншых міжнародных арганізацыяў, быў незаконны. ЗША таксама далучыліся да іх ацэнак. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту пералічыў парушэньні, дапушчаныя выканаўчай уладай у часе рэфэрэндуму. Беларускаму ўраду было прапанавана выправіць становішча, абвясьціўшы вынікі рэфэрэндуму неабавязковымі.

Дадзеныя пра вынікі беларускага плебісцыту ня выклікалі даверу ў міжнароднай супольнасьці. Афіцыйныя вынікі паказваюць на яўную перавагу прэзыдэнта ў супрацьстаяньні Вярхоўнаму Савету ў пытаньнях абмежаваньня паўнамоцтваў заканадаўчай улады. Аднак гэтыя вынікі выклікаюць абгрунтаваныя сумненьні. Назіральнікі, прадстаўнікі палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў зафіксавалі шматлікія парушэньні заканадаўства ў пэрыяд датэрміновага галасаваньня і ў дзень рэфэрэндуму.

ПАРУШЭНЬНІ, ДАПУШЧАНЫЯ Ў ЧАСЕ РЭФЭРЭНДУМУ

Парадак прызначэньня і правядзеньня рэфэрэндумаў на момант правядзеньня рэфэрэндуму па Канстытуцыі ў Рэспубліцы Беларусі рэгуляваўся нормамі Канстытуцыі і Закону 1991 году «Аб народным галасаваньні (рэфэрэндуме) ў Рэспубліцы Беларусі». Паводле гэтага закону, падрыхтоўка і правядзеньне рэфэрэндуму мусяць зьдзяйсьняцца публічна. Але дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі аднабакова ўзьдзейнічалі на насельніцтва, пра што, у прыватнасьці, гаворыць дасьледаваньне групы міжнародных назіральнікаў ад Эўрапейскага інстытуту па СМІ. Гэтая група вызначыла, што 90 адсоткаў этэрнага часу, прысьвечанага рэфэрэндуму, было разьмеркавана на карысьць прэзыдэнта. «Выбарцы Беларусі былі пазбаўленыя магчымасьці дэмакратычнага выбару, паколькі перадвыбарная кампанія вялася аднабакова» [26] Гл.: Свабода. 1996, 29 лiстапада. .

У адпаведнасьці з Законам (артыкул 9), падрыхтоўка прызначанага рэфэрэндуму і яго правядзеньне павінны ажыцьцяўляцца за кошт бюджэту. Таксама могуць быць выкарыстаныя і добраахвотныя ўнёскі прадпрыемстваў і арганізацыяў, грамадзкіх аб’яднаньняў і грамадзянаў, якія перадаюцца адпаведным камісіям па рэфэрэндуме. Па словах прэзыдэнта Лукашэнкі, рэфэрэндум нічога не каштаваў для бюджэту, бо яго правядзеньне забясьпечылі дабрачынныя ўнёскі. Аднак пазабюджэтнае фінансаваньне рэфэрэндуму стварыла сур’ёзныя праблемы ў кантраляваньні за разьмеркаваньнем выкарыстаных сродкаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x