Зянон Пазьняк - Прамаскоўскі рэжым [альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі]

Здесь есть возможность читать онлайн «Зянон Пазьняк - Прамаскоўскі рэжым [альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Варшава — Нью Ёрк, Год выпуска: 2005, Издательство: Беларускія Ведамасьці, Жанр: История, Политика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прамаскоўскі рэжым [альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прамаскоўскі рэжым [альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга напісаная напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году ў Беларусі. У тым ліку таму у ёй адчуваецца палемічны запал. Аўтар робіць шырэйшы агляд найноўшае гісторыі Беларусі і прыходзіць да высновы, што самым дэструктыўным на Ўсходзе Эўропы ёсьць чыньнік расейскай імпэрскай палітыкі. Пасьля распаду Савецкага Саюзу новая імпэрская дактрына Расеі была падрыхтаваная і прынятая за часы Ельцына ў жніўні 1995 года. Мэта яе заключалася ў аднаўленьні расейскіх уплываў на тэрыторыях, што вызваліліся ад СССР, а потым — далучэньне гэтых тэрыторыяў да Расеі. Але ж палітычная агрэсія Расеі супраць Беларусі распачалася яшчэ раней — вясной 1992 года пасьля таго, калі было прынятае рашэньне ЦВК Беларусі пра рэфэрэндум аб новых выбарах і чакалася прызначэньне даты яго правядзеньня. У перамозе Беларускага Народнага Фронту мала хто сумняваўся. Тады ўрад Кебіча, ратуючыся, пайшоў на зьдзелку з Масквой і КГБ. У канцы кастрычніка ўрадам Кебіча і пракамуністычнай бальшынёй у Вярхоўным Савеце быў рэалізаваны бессаромны плян антызаконнай забароны рэфэрэндуму пра новыя выбары. Беларускае грамадзтва, на жаль, засталося назіральнікам антыдэмакратычных падзеяў. Гэта разьвязала рукі расейскай разьведцы і прарасейскім рэваншыстам у старых структурах улады Беларусі.

Прамаскоўскі рэжым [альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прамаскоўскі рэжым [альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адначасна на гэтую ж тэму і з гэтай ідэяй выступае ў “Народнай Волі” трэці пастаянны “пісацель” Ю. Хадыка. Гэты нават спасылаецца на Фядуту, маўляў, Лукашэнка і Пазьняк “блізьняцы-брацьці”, плюс “нарцыс”. З гэтай нагоды чакаецца яшчэ выступ С. Букчына, які спэцыялізуецца па абзываньні мяне “фюрэрам” (паўтор яшчэ капээсэсаўскіх распрацовак). “Публіцысты” (каманда чатырох) заўсёды пішуць і мовяць супраць мяне разам, “владеют слогом”, цытуюць Пушкіна, Плутарха, Жабацінскага.

Набліжаецца выбарчая кампанія, і зноўку вылазяць дзеці хлусьні.

Інфармацыйныя пустышкі

Расейская агентура і ейныя паліттэхнолягі ў Беларусі выкарыстоўваюць цэлы арсенал абдурваньня грамадзтва, пускаюць розныя інфармацыйныя вірусы, ствараюць міфалягемы, прыдумваюць розныя неіснуючыя гісторыі, разыгрываюць спэктаклі.

Стандартна, калі адбываюцца нейкія заплянаваныя рэжымам падзеі, то, каб запабегчы супраціўленьню і зрыву, прыдумваюць “інфармацыйныя пустышкі” ці падзеі “адцягненьня ўвагі”. Клясычнай інфармацыйнай пустышкай было, напрыклад, зьяўленьне Т. Віньнікавай з “зоны маўчаньня”. У друку пачынаюць на ўсе лады лямантаваць, абмяркоўваць, дуспутаваць, задаваць пытаньні і г.д., хоць ніякай рэальнай інфармацыі ў заявах і ў інтэрв’ю Віньнікавай не было, адна пустата. Але гэты псэўдаінфармацыйны ажыятаж адцягваў увагу грамадзтва ад іншай падзеі, якую рэжым хаваў і абрабляў пад мішурой пустазвонства інфармацыйнай пустышкі. Увага грамадзтва ў гэты час пераключалася на пустую інфармацыю.

Першы раз служба, якая вывезла Віньнікаву з-пад арышту за мяжу, выпусьціла яе 8-га сьнежня 1999 года у той дзень, калі Ельцын з Лукашэнкам падпісалі антыканстытуцыйны акт аб стварэньні так званай беларуска-расейскай “дзяржавы” (“саюзу”). Былі пікеты і нешматлікія дэманстрацыі супраціву ў Менску. Але ўвесь гэты антынацыянальны факт, увесь гэты вар’яцкі антыбеларускі ўчынак адышоў тады на трэці плян, патануў у журналісцкім пустазвонстве вакол інфармацыйнай пустышкі Віньнікавай, пасьля чаго Віньнікаву зноў надоўга схавалі. І так зрабілі, здаецца, тры ці чатыры разы, пакуль увесь тавар ня выйшаў у расход.

7-га ліпеня гэтага года нейкі амапавец у Менску ўдарыў кулаком у твар жанчыну Сьвятлану Завадзкую. Выпадак агідны і дзікі. Цэлы месяц ў пэўных колах у Маскве, Менску, Празе і Брусэлі і г.д. не сьціхалі гаворкі, абурэньні, заявы, рэзалюцыі з гэтай прычыны, казалі пра парушэньне парвоў чалавека, зьверскасьць дыктатуры, апэлявалі да Масквы і г.д. Дарэчы, калі ў Расеі забіваюць беларусаў ці спрабуюць забіць у Менску кіраўніка Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ Юры Беленькага (2000 г.), ці кідаюць у засьценкі хворага і гераічнага Ўладзімера Плешчанку, ніхто ў Эўропе не лямантуе. Яны гэтага ня бачаць. А тут такі лямант? Зрэшты, мы ведаем, што такое ў Эўропе падвойны стандарт. Гэта галоўная рыса лібэральнай палітыкі — ілгаць альбо замоўчваць пра ўсё, што не адпавядае іхным паняцьцям.

Потым, аднак, усё сьціхла. Нікога не судзілі, нават толкам не даведаліся, хто ўдарыў С. Завадзкую. Інфармацыя зышла на нуль. У чым жа справа? А справа выглядае так. У Маскве расейскія спэцслужбы ў асобе сустаршыні Савета па зьнешняй і абарончай палітыцы РФ (СВОП) С. Караганава і былой “дэмакраткі” Э. Памфілавай (кіраўніца Савету пры прэзыдэнце РФ па справах разьвіцьця інстытутаў грамадзянскай супольнасьці) утварылі “расейска-беларускую камісію па абароне правоў чалавека”. Шыльдачку стварылі для Эўропы. Маўляў, глядзеце, мы, маскоўцы, займаемся беларускай праблемай. Раскрутку зрабілі па-гэбоўску проста і, на іхны розум, “эфэктна”. У Менску ўсе былі ў зборы; камэры, журналісты, ішла здымка з выгаднага ракурсу, правільна выбраны кадр; вось падходзіць амапавец проста ў кадр і ні з таго ні з сяго, ня моцна, але адчувальна і гнюсна б’е жанчыну, якая стаяла ў пікеце, у твар.

Тэлебачаньне ўсяго сьвету паказала гэты кадр (а Масква, дык з раніцы да вечара, і назаўтра). С. Завадзкая тут жа (падказалі, хто трэба) зьвяртаецца ў Маскву ў новасьпечаную “камісію” да імпэрыяліста Караганава і былой дэмакраткі Памфілавай. Тыя — у цэнтры ўвагі, даюць інтэрв’ю, “рашаюць” праблему на віду перад Захадам, надзьмуваюць шчокі, робяць заявы “о русских в белорусских тюрьмах” (пра рускіх крымінальнікаў, значыць) і г.д. І ўсё — дзеля рэклямы фальшывай палітыкі, дзе караганавы “мнят себя стратегами”. Брыдка было на ўсё гэта глядзець.

Беларусам трэба разумець, што нават калі маскоўцы пачнуць адзін з аднаго жыўцом скуру зьдзіраць, то Захад усяроўна будзе прасіць Маскву, каб яна, маўляў, паўплывала на рэжым Лукашэнкі наконт “дэфіцыту дэмакратыі” ў Беларусі. Якая ўжо там дэмакратыя ў Расеі, якая за некалькі гадоў рускага тэрору на Каўказе забіла 50 тысячаў чачэнскіх дзяцей, мы ведаем.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прамаскоўскі рэжым [альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прамаскоўскі рэжым [альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прамаскоўскі рэжым [альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі]»

Обсуждение, отзывы о книге «Прамаскоўскі рэжым [альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x