Зянон Пазьняк - Прамаскоўскі рэжым [альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі]

Здесь есть возможность читать онлайн «Зянон Пазьняк - Прамаскоўскі рэжым [альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Варшава — Нью Ёрк, Год выпуска: 2005, Издательство: Беларускія Ведамасьці, Жанр: История, Политика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прамаскоўскі рэжым [альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прамаскоўскі рэжым [альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга напісаная напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году ў Беларусі. У тым ліку таму у ёй адчуваецца палемічны запал. Аўтар робіць шырэйшы агляд найноўшае гісторыі Беларусі і прыходзіць да высновы, што самым дэструктыўным на Ўсходзе Эўропы ёсьць чыньнік расейскай імпэрскай палітыкі. Пасьля распаду Савецкага Саюзу новая імпэрская дактрына Расеі была падрыхтаваная і прынятая за часы Ельцына ў жніўні 1995 года. Мэта яе заключалася ў аднаўленьні расейскіх уплываў на тэрыторыях, што вызваліліся ад СССР, а потым — далучэньне гэтых тэрыторыяў да Расеі. Але ж палітычная агрэсія Расеі супраць Беларусі распачалася яшчэ раней — вясной 1992 года пасьля таго, калі было прынятае рашэньне ЦВК Беларусі пра рэфэрэндум аб новых выбарах і чакалася прызначэньне даты яго правядзеньня. У перамозе Беларускага Народнага Фронту мала хто сумняваўся. Тады ўрад Кебіча, ратуючыся, пайшоў на зьдзелку з Масквой і КГБ. У канцы кастрычніка ўрадам Кебіча і пракамуністычнай бальшынёй у Вярхоўным Савеце быў рэалізаваны бессаромны плян антызаконнай забароны рэфэрэндуму пра новыя выбары. Беларускае грамадзтва, на жаль, засталося назіральнікам антыдэмакратычных падзеяў. Гэта разьвязала рукі расейскай разьведцы і прарасейскім рэваншыстам у старых структурах улады Беларусі.

Прамаскоўскі рэжым [альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прамаскоўскі рэжым [альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На зьнішчэньне гэтай здольнасьці найбольш і накіраваная разбуральная дзейнасьць зьнешняй разьведкі Расеі ў Беларусі. У цяперашніх выступах некаторых палітрусіфікатараў з лукашэнкаўскай “палаткі” (В. Абрамава) мяне зьдзівіла іхняя азлобленая памяць пра непрыкметны эпізод у палітыцы БНФ — стварэньне Антыкрызіснага Камітэту. Пра гэты факт ужо мала хто памятае, але пэўным асобам ён памятаецца і ненавісны.

Антыкрызісны Камітэт быў створаны па ініцыятыве Беларускага Народнага Фронту і беларускіх патрыятычных арганізацыяў у 1992 годзе і ўяўляў сабой дамову паміж усімі апазыцыйнымі сіламі Беларусі, урадам і Вярхоўным Саветам аб адзінстве супольных дзеяньняў беларускай улады і апазыцыі на выпадак рэальнай пагрозы суверэнітэту і незалежнасьці Рэспублікі Беларусь і неабходнасьці яе абароны.

Ня гледзячы на яўнае нежаданьне кантактаваць з Апазыцыяй БНФ, урад Кебіча ўсё ж пайшоў на гэтае пагадненьне. Паседжаньне і заключэньне пагадненьня адбылося ў малой залі Дома літаратара. Антыкрызісны Камітэт не засьведчыў нейкай рэальнай дзейнасьці, але сам факт такога паразуменьня паказваў на існаваньне здаровага грунту нацыі, якая здольная да кансалідацыі.

Гэта аказваецца моцна занепакоіла русіфікатараў і рускую разьведку. Пагроза незалежнасьці Беларусі была толькі з боку Расеі, і расейцы ўбачылі, што беларусы здольныя сьведама арганізавацца супраць іхняй агрэсіі, што мэтад “падзяляй і ўладар” тут ужо можа не спрацаваць.

Тым часам акупацыйны рэжым Лукашэнкі, які стварылі цяпер на Беларусі крамлёўска-лубянскія нішчыцелі, выключае кансалідацыю ўлады і нацыянальнай апазыцыі пры любой пагрозе, нават, калі б Расея (ці НАТО) пагражалі вайной. Прычына ў тым жа — рэжым антыбеларускі, і для ягонай улады не існуюць кансалідуючыя нацыянальныя каштоўнасьці, ён іх топча гэтак жа, як нацыянальныя інтарэсы і нацыянальны аўтарытэт. Акупацыйны рэжым і нацыянальна-дэмакратычная апазыцыя ёсьць антыподы, ворагі, тут няма крытычных пунктаў яднаньня. Нават ягоная так званая “дэмапазыцыя”, створаная пры ўдзеле агентуры, як аказалася, ня мае зь ім бясспрэчных кропак нацыянальнай кансалідацыі. Гэта, дарэчы, праілюстравала дыскусія аб русіфікатарскім вяшчаньні на Беларусь “Нямецкай хвалі”. Агентура адкрыта выказала незадавальненьне сваёй “дэмапазыцыяй” за тое, што яна ў большасьці падтрымала беларускую мову ў эфіры.

Для ажыцьцяўленьня сваіх задумаў па расколу беларускай нацыі Масква знайшла актыўны тыпаж з псіхапатычнай мэнтальнасьцю; для яго ўсюды ворагі, ён любіць толькі крытыкаваць, пагражаць, “разносіць”, выказваць недавер, падазраваць і вечна змагацца з падкопамі, змовамі, варожымі намерамі і г.д. Але галоўны ягоны вораг — беларуская мова, беларуская культура і беларуская нацыя. Уплываць на такую асобу — псіхалягічная вывучка, а ў КГБ хапае ўсялякіх “вывучак”. Лукашэнка разламаў беларускае грамадзтва так, што ў дачыненьні да ягонай асобы і да ягонай “палітыкі” яно ня склеіцца ні пры якіх абставінах. Гэта нават ня Кастро, не Хусэйн і нават ня Кім Чэн Ір, гэта чужак для беларускай культуры, якога дэнацыяналізаваныя і ачмураныя яшчэ савецкай ідэалёгіяй людзі памылкова ўспрынялі за свайго.

Адраджэньне і статус-кво

Ідэалёгіяй беларускага Нацыянальна-Вызвольнага Руху, як і ў бальшыні паняволеных народаў Эўропы, было і ёсьць Адраджэньне.

Гэта значыць, што энтузіясты нацыянальнай свабоды, змагаючыся за незалежнасьць і стварэньне (аднаўленьне) нацыянальнай дзяржавы, ставяць задачу аднавіць разбуранае, адбудаваць зьнішчанае, адрадзіць нацыянальную культуру і ўсё страчанае ў выніку ўціску і акупацыі. І далей на грунце культурнага адраджэньня нацыі, абапіраючыся на народную гісторыю, яны імкнуцца адбудаваць нацыянальную дзяржаву, дачыненьні і разьвіцьцё. Гэта натуральны працэс існаваньня ўсяго жывога.

Ворагі нацыянальнай свабоды, акупацыйна-імпэрскія рэжымы і г.д. супрацьпастаўляюць адраджэньню нацыі грамадзкае “статус-кво”, гэта значыць, тое разбуранае, дэфармаванае становішча, якое яны стварылі ў выніку акупацыйнай палітыкі. Яны называюць яго па-рознаму: “грамадзтва”, “стабільнасьць”, “рэальнасьць”, “народ”, “здаровы сэнс” і таму падобнымі эўфэмізмамі.

Напрыклад, на Беларусі за ХХ-е стагоддзе расейцы (разам зь немцамі) забілі шэсьць мільёнаў беларусаў (палову нацыі, калі лічыць на пачатак ХХ-га стагоддзя). Расейскія акупанты-камуністы зьнішчылі беларускую школу, забаранілі беларускую мову і друк, сфальсіфікавалі гісторыю, расстралялі беларускіх пісьменьнікаў, разбурылі сьвятыні, задушылі сялянства і выхавалі цэлае племя манкуртаў ды рэнегатаў. Вынікі гэтага разбурэньня нішчыцелі спрабуюць выдаць за норму, за нармальнасьць, гэта, па іх лёгіцы, статус-кво, рэальнае становішча. Яны хочуць замацаваць стабільнасьць разбуральных вынікаў, ня трэба, маўляў, нічога зьмяняць, нічога адраджаць, аднаўляць, бо гэта, маўляў фашызм, нацыяналізм. Пры гэтым яны выступаюць нібыта ў інтарэсах зьнявечанага імі народа. “Ня трэба беларускай мовы”, — крычаць нішчыцелі адраджэнцам, — усе гавораць па-руску, усе разумеюць”. Душыцелі шукаюць падтрымкі ў сваіх ахвяраў. “Давайце зыходзіць з рэальнасьці, — дэмагагічна вяшчаюць разбуральнікі нацыі, — будзем рэалістамі”, — нэрвуюцца сёньняшнія і ўчарашнія акупанты.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прамаскоўскі рэжым [альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прамаскоўскі рэжым [альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прамаскоўскі рэжым [альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі]»

Обсуждение, отзывы о книге «Прамаскоўскі рэжым [альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x