Зянон Пазьняк - Прамаскоўскі рэжым [альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі]

Здесь есть возможность читать онлайн «Зянон Пазьняк - Прамаскоўскі рэжым [альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Варшава — Нью Ёрк, Год выпуска: 2005, Издательство: Беларускія Ведамасьці, Жанр: История, Политика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прамаскоўскі рэжым [альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прамаскоўскі рэжым [альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга напісаная напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году ў Беларусі. У тым ліку таму у ёй адчуваецца палемічны запал. Аўтар робіць шырэйшы агляд найноўшае гісторыі Беларусі і прыходзіць да высновы, што самым дэструктыўным на Ўсходзе Эўропы ёсьць чыньнік расейскай імпэрскай палітыкі. Пасьля распаду Савецкага Саюзу новая імпэрская дактрына Расеі была падрыхтаваная і прынятая за часы Ельцына ў жніўні 1995 года. Мэта яе заключалася ў аднаўленьні расейскіх уплываў на тэрыторыях, што вызваліліся ад СССР, а потым — далучэньне гэтых тэрыторыяў да Расеі. Але ж палітычная агрэсія Расеі супраць Беларусі распачалася яшчэ раней — вясной 1992 года пасьля таго, калі было прынятае рашэньне ЦВК Беларусі пра рэфэрэндум аб новых выбарах і чакалася прызначэньне даты яго правядзеньня. У перамозе Беларускага Народнага Фронту мала хто сумняваўся. Тады ўрад Кебіча, ратуючыся, пайшоў на зьдзелку з Масквой і КГБ. У канцы кастрычніка ўрадам Кебіча і пракамуністычнай бальшынёй у Вярхоўным Савеце быў рэалізаваны бессаромны плян антызаконнай забароны рэфэрэндуму пра новыя выбары. Беларускае грамадзтва, на жаль, засталося назіральнікам антыдэмакратычных падзеяў. Гэта разьвязала рукі расейскай разьведцы і прарасейскім рэваншыстам у старых структурах улады Беларусі.

Прамаскоўскі рэжым [альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прамаскоўскі рэжым [альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Менавіта па гэтай прычыне ў час расейска-імпэрскіх расколаў, закалатаў і смуты, нацыянальна-дэмакратычныя арганізацыі народаў не маглі ўступаць у саюз з рускімі апазыцыянэрамі ў змаганьні з расейскім рэжымам.

Расейская апазыцыя (любога кшталту), зыходзячы з сваёй імпэрскай мэнтальнасьці, выпрацавала адпаведна і імпэрскі падыход агульнага змаганьня з афіцыйным расейскім рэжымам. У 1950-х гг., з пачаткам халоднай вайны, гэты падыход называлі ў эміграцыі “непрадрашэнствам”. Сутнасьць яго ў наступным. Расейцы прапаноўвалі аб’яднаць намаганьні ўсіх народаў былой Расеі, каб зваліць бальшавіцкі рэжым у СССР. Гаварылася: галоўнае — разам ськінуць бальшавікоў, а там ужо будзем разьбірацца, каму колькі якой свабоды трэба.

Беларусы, украінцы, грузіны, эстонцы і г.д. згодныя былі змагацца разам з расейцамі, але пры ўмове вызначэньня гарантыяў вяртаньня незалежнасьці іхных краінаў. Гарантыі павінны быць абумоўлены заранёў.

“Не надо предрешать, — махалі рукамі расейскія дэмакраты — змагары з бальшавізмам, — это расстроит единство.” І г.д.

За непрадрашэнцамі пайшлі толькі агентура і недалёкія людзі, якія слаба разьбіраліся ў палітыцы. Народы ўтварылі свай блёк у змаганьні з бальшавіцкай імпэрыяй. Непрадрашэнства ж стала кляймом палітычнай тупасьці і здрады.

Ня трэба нават спэцыяльна разумецца ў палітычных справах, каб уцяміць, што, зваліўшы бальшавізм без папярэдніх гарантыяў і ўмоваў, усе патрапяць у першапачатковы стан дабальшавіцкай расейскай імпэрыі, і кожнаму прышлося б зноў даказваць перад Расеяй сваё права на незалежнасьць (можа і зброяй), прытым трэба ўлічваць, што вагавыя катэгорыі Расеі і краінаў народаў розьняцца. Ды й які гэта змагар пагадзіўся б змагацца за аднаўленьне над сабой расейскай улады, а потым — зь ёю “разьбірацца”.

Тым ня менш, ня зьнікла расейская мэтодыка і не пераводзяцца дурні ў Вялікім Княстве.

У Беларусі паняцьці непрадрашэнства ёсьць цяпер, бадай што, найбольш распаўсюджаныя агентурныя тэзісы, напрыклад: “Мы за белорусский язык, но не надо выпячивать, сначала необходимо возродить экономику.” Альбо такая лапідарная сэнтэнцыя: “Спачатку трэба зрабіць дэмакратычную краіну, а потым ужо заняцца беларускай матчынай мовай” (генэрал В. Фралоў).

Непрадрашэнства сёньня — гэта асноўнае тактычнае разуменьне так званай “вікаўскай апазыцыі”. Прыходзілася чуць нават у Нью-Ёрку аднаго такога дзеяча, які з сур’ёзным выглядам хваліўся, як добра, маўляў, што яны зьядналіся з камуністамі і агэпоўцамі і дружна ідуць на выбары “пяцёркай плюс”. Разам, значыцца, звалім Лукашэнку, а там ужо будзем разьбірацца, хто куды і што каму належыць.

Вось гэта думальнікі! Тады ўжо позна будзе разьбірацца, бо за “думальнікаў” разьбярэцца Масква (разам, дарэчы, з агэпоўцамі і камуністамі).

Аб’яднаньне супраць рэжыму ў Беларусі ня можа быць на аснове непрадрашэнства, бо канфлікт з рэжымам Лукашэнкі — гэта ёсьць канфлікт з Расеяй, дзе пытаньне гарантыяў незалежнасьці ёсьць галоўным. “Непрадрашаючы”, можна толькі зьмяніць адну акупацыйную ўладу на другую акупацыйную ўладу, як правіла, на яшчэ горшую.

Перад выбарамі

Перад выбарамі абвастрыліся ўсе прыкметы акупацыйнай палітыкі. Зноўку Масква ўзялася за падрыхтоўку прыняцьця так званага “канстытуцыйнага акту”, пры дапамозе якога мяркуюць ліквідаваць нашу дзяржаву і незалежнасьць. Рэжым не цырымоніцца таксама ў чорнай прапагандзе. Масква не сароміцца хлусьні. Цэлыя каманды гэбоўскіх “спэцоў” накіраваныя ў Інтэрнэт, працуюць на Інтэрнэт-старонках і на форумах з 8.оо да 18.оо (з перапынкам на абед). Абмяркоўваюць тэмы, кшталту: “Пазьняк — предатель родины”. Адпрацоўваюць аргумэнтацыю і артыкуляцыю зьняваг.

Тым часам на беларускім тэлебачаньні (9 жніўня) паказваюць архіўныя кадры — мой даўні выступ у парляманце і голас дыктара за кадрам: “Пазьняк нядаўна паслаў сваіх эмісараў на Каўказ да Басаева, каб сабраць тэрарыстаў для зьвяржэньня законнай улады ў Менску”. (Няўжо на Беларусі такое яшчэ хто-небудзь слухае?)

У гэты ж дзень 9 жніўня на радыё “Свабода” выступае іншы штатны суб’ект з Масквы П. Шарамет. Гэты — агучыў старую гэбоўскую міфалягему, якую некалі, у 90-х, даручылі агучваць, відаць, А. Фядуту. Той спачатку папісваў, але потым пераключыўся на іншыя распрацоўкі. А міфалягема такая: “Пазьняк і Лукашэнка — ворагі беларускага народа”, “Пазьняк і Лукашэнка — гэта адно і тое ж”. Канструкцыя накіраваная, здаецца, на абалваньваньне маладых.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прамаскоўскі рэжым [альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прамаскоўскі рэжым [альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прамаскоўскі рэжым [альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі]»

Обсуждение, отзывы о книге «Прамаскоўскі рэжым [альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x