Зянон Пазьняк - Прамаскоўскі рэжым [альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі]

Здесь есть возможность читать онлайн «Зянон Пазьняк - Прамаскоўскі рэжым [альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Варшава — Нью Ёрк, Год выпуска: 2005, Издательство: Беларускія Ведамасьці, Жанр: История, Политика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прамаскоўскі рэжым [альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прамаскоўскі рэжым [альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга напісаная напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году ў Беларусі. У тым ліку таму у ёй адчуваецца палемічны запал. Аўтар робіць шырэйшы агляд найноўшае гісторыі Беларусі і прыходзіць да высновы, што самым дэструктыўным на Ўсходзе Эўропы ёсьць чыньнік расейскай імпэрскай палітыкі. Пасьля распаду Савецкага Саюзу новая імпэрская дактрына Расеі была падрыхтаваная і прынятая за часы Ельцына ў жніўні 1995 года. Мэта яе заключалася ў аднаўленьні расейскіх уплываў на тэрыторыях, што вызваліліся ад СССР, а потым — далучэньне гэтых тэрыторыяў да Расеі. Але ж палітычная агрэсія Расеі супраць Беларусі распачалася яшчэ раней — вясной 1992 года пасьля таго, калі было прынятае рашэньне ЦВК Беларусі пра рэфэрэндум аб новых выбарах і чакалася прызначэньне даты яго правядзеньня. У перамозе Беларускага Народнага Фронту мала хто сумняваўся. Тады ўрад Кебіча, ратуючыся, пайшоў на зьдзелку з Масквой і КГБ. У канцы кастрычніка ўрадам Кебіча і пракамуністычнай бальшынёй у Вярхоўным Савеце быў рэалізаваны бессаромны плян антызаконнай забароны рэфэрэндуму пра новыя выбары. Беларускае грамадзтва, на жаль, засталося назіральнікам антыдэмакратычных падзеяў. Гэта разьвязала рукі расейскай разьведцы і прарасейскім рэваншыстам у старых структурах улады Беларусі.

Прамаскоўскі рэжым [альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прамаскоўскі рэжым [альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэтым летам сабраліся кіраўнікі Польшчы, Латвіі, Украіны і Летувы абмеркаваць, як дапамагчы незалежнасьці Беларусі. Усе ж зацікаўленыя мець суседам самастойную і дэмакратычную Беларусь, а не вялікага агрэсара пад дзьвярыма. (Дарэчы, зборкі і нарады кіраўнікоў нашых краінаў-суседзяў робяцца ўжо звыклымі).

Першага верасьня тут жа перад журналістамі выступае такі Малазадэ (спэцдакладчык, “спэцыяліст” па Беларусі), які агучвае ў Радзе Эўропы чужыя думкі, не разумеючы, відаць, іх сэнсу, і заяўляе: “У Радзе Эўропы ёсьць спэцыяльны зварот да Расеі — выкарыстаць уплыў на Беларусь для таго, каб паспрабаваць памяняць сітуацыю з правамі чалавека”.

Назаўтра перад расейскімі думцамі “Единой России” выступае прадстаўнік палаты абшчынаў зь Вялікабрытаніі Робэрт Уолтэр і кажа: “Расея можа дапамагчы Эўропе ў “наладжваньні сітуацыі ў Беларусі”. Зьдзіўленыя расейцы пытаюць, ці не абмовіўся ён? “Не, — кажа Уолтэр, — Беларусь ваш бліжэйшы сусед і сябра. Гэтак, як у Расеі, яе не разумеюць ні ў Францыі, ні ў Нарвэгіі. Таму дэмакратычныя пераўтварэньні ў Беларусі мы маглі б падзяліць паміж аб’яднанай Эўропай і Расеяй. Гэта нашыя агульныя эўрапейскія праблемы.” (Известия Ру. www.izvestia.ru/politc/article2595917)

Ведаем мы ўжо такіх “дзялільшчыкаў” ў нашай беларускай гісторыі. Але цікавае іншае: калі надта трэба, то яны й Расею назывуць Эўропай. Гучыць гэты сьпіч ангельца, як у дрэннай драматургіі. Адчуваеце фальш? У чым жа справа?

Уся іхняя лухта з “правамі чалавека”, якімі мусіць нібыта займацца Расея (толькі Расеі гэтым і займацца), гаворыцца зусім дзеля іншага. (І гэта ўжо адзначылі нават заходнія аналітыкі.) Эўропа Заходняя баіцца аб’яднаньня і сэпарацыі Эўропы Ўсходняй у Эўразьвязе, і найперш — узаемадзеяньня паміж Польшчай, Беларусяй, Украінай, Летувой і Латвіяй (былая Рэч Паспалітая ці наша ідэя Балтыйска-Чарнаморскай супольнасьці). Таму, дарэчы, Эўразьвяз і ня хоча прымаць Украіны. Лепш Турцыю (там, трэба разумець, Эўропы болей).

Такім чынам, хоць бы там Пуцін наладзіў яшчэ дзесяць Бесланаў з расстрэламі, уолтары ўсяроўна паедуць у Маскву цягнуць Расею ў “вырашэньне” беларускіх праблемаў, каб “падзяліць”, як кажа Ўолтэр, інтарэсы і ня даць скансалідавацца Ўсходняй Эўропе. Вось чаму Эўракамісія, памятаючы таксама пра расейскія нафту і газ, стаіць насьмерць, каб не дапусьціць да ўдзелу ў тэндары на радыёвяшчаньне для Беларусі ўсходне-эўрапейскія краіны, якія маюць усе тэхнічныя ўмовы для беларускага вяшчаньня (асабліва Польшча і Летува) і толькі патрабуюць рашэньня. І вось чаму Эўразьвяз так упарта хоча заштурхнуць расейскую мову ў беларускі эфір, каб дагадзіць Маскве.

Тэракты

Акрамя “пустышак”, расейскія службы ўжываюць бесчалавечыя сродкі адцягненьня інфармацыйнай увагі — тэракты. На тэрактах пуцінскіх “байцоў нябачнага фронту” злавілі ня раз, напрыклад, узрывы дамоў разам зь людзьмі ў Маскве і Валгадонску і потым — спроба ўзрыву ў Казані (каб распаліць вайну ў Чачэніі), забойства Зелімхана Яндарбіева (калі гэбоўскіх тэрарыстаў злавілі і судзілі) і іншыя выпадкі. Расейскі КГБ з прыходам Пуціна аднавіў міжнародную тэрарыстычную дзейнасьць. Калі ўлічваць статыстыку фактаў тэрарызму, то лёгка вылучыць тыя, якія супадалі з пэўнымі палітычнымі падзеямі і адцягвалі ўвагу на сябе, спрыялі такім чынам разьвіцьцю зададзеных палітычных працэсаў дакладна гэтак жа, як і “пустышкі”. Розьніца толькі ў маштабах. Цана такой палітыкі — кроў. Аналіз наводзіць на думку аб каардынацыі тэрору з палітычнымі падзеямі ў Расеі і Беларусі.

Аб кіраваньні сусьветным тэрарызмам з Расеі пераканаўча (з дакумантамі ў руках) даводзяць былыя функцыянеры расейскай разьведкі, што пасяліліся на Захадзе, а таксама рускія аналітыкі і дэсідэнты (А. Літвіненка, У. Букоўскі і інш.)

Вялікія тэракты папярэднічалі і істотна паўплывалі на сітуацыю з выбарамі ў Беларусі ў 2001 і ў 2004 гадах. Выбары 2006 года па значымасьці для пуцінскага і лукашысцкага рэжымаў пераўзыходзяць нават 2001 і 2004 гады. Змрочная статыстыка наводзіць на невясёлыя меркаваньні і трывожны прагноз. Але такая рэчаіснасьць.

Ці ведаюць на Захадзе пра тэрарыстычную ролю Расеі? На мой погляд — так. Каму трэба — ведаюць. Але кіруюцца, відаць, лёгікай “палітычнай мэтазгоднасьці”. І адпаведна — маўчаць.

Адзінства нацыі

Дэмакратычная нацыя — жывы грамадзкі арганізм, дзе спосаб існаваньня вызначаецца большасьцю, з роўнымі гарантыямі для ўсіх. Дэмакратычны парадак тым ня менш нярэдка парушаецца (найгорш калі дыктатура ці аўтарытарызм) і бальшыня (ці частка) трапляе ў бяспраўнае становішча ці траціць гарантыі сваіх правоў. Але бывае стан, калі, ня гледзячы на супярэчнасьці, нацыя мусіць мець усеагульнае адзінства для захаваньня сябе, сваіх інтарэсаў і сваіх каштоўнасьцяў. Чым большая шкала гэтага адзінства і чым большая мабілізацыя, тым больш духоўна і пасіянарна мацнейшае ёсьць нацыянальнае грамадзтва і лепшая здольнасьць яго да выжываньня ў неспрыяльных абставінах. Якія б ні былі разьбежнасьці ідэалягічнага і палітычнага кшталту, здаровае нацыянальнае грамадзтва заўсёды здольнае дасягнуць адзінства ў адпаведных абставінах.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прамаскоўскі рэжым [альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прамаскоўскі рэжым [альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прамаскоўскі рэжым [альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі]»

Обсуждение, отзывы о книге «Прамаскоўскі рэжым [альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x