Анатоль Бензярук - Касцюшкі-Сяхновіцкія. Гісторыя старадаўняга роду

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бензярук - Касцюшкі-Сяхновіцкія. Гісторыя старадаўняга роду» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Брэст, Год выпуска: 2006, Издательство: Издательство Академия, Жанр: История, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Касцюшкі-Сяхновіцкія. Гісторыя старадаўняга роду: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Касцюшкі-Сяхновіцкія. Гісторыя старадаўняга роду»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Імя Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі вядома ва ўсім свеце: пачынаючы з ЗША, Еўропы і заканчваючы далёкай Аўстраліяй. Таму, безумоўна, што і гістарычных прац па даследаванні жыцця і дзейнасці нацыянальнага героя многіх краін даволі шмат. Але кожная новая праца не можа не цікавіць і не прыцягваць увагу. Перад даследчыкамі паступова адкрываюцца ўсё новыя і новыя крыніцы пра жыццё і дзейнасць Касцюшкі. Анатоль Бензярук паставіў за мэту ўзнавіць генеалогію старажытнага роду Касцюшкаў-Сяхновічаў. Шматгадовая праца даследчыка не можа не ўражваць сваёй падрабязнасцю. Беручы пад увагу, што шматлікія генеалагічныя звесткі, створаныя яшчэ продкамі былі знішчаны падчас Варшаўскіх пажараў 17 стагоддзя, шасцігадовая праца гісторыка заслугоўвае павагі. Гэта выданне адметна тым, што з'яўляецца сапраўднай данінай памяці славутаму роду Беларусі, які падарыў свету героя. Кніга даследчыка прапануе таксама бібліяграфію, у прыватнасці артыкулы з раённых, абласных, рэспубліканскіх газет і часопісаў, прысвечаныя змагару за свабоду — Тадэвушу Касцюшку.

Касцюшкі-Сяхновіцкія. Гісторыя старадаўняга роду — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Касцюшкі-Сяхновіцкія. Гісторыя старадаўняга роду», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І, нарэшце, апошняя частка дакументаў захоўвалася ў маёнтку Лышчыцы Брэст-Літоўскага павета Гродзенскай губерні ў зборы Марыі Раманаўны Віслоцкай (1846 — 1932), роднай сястры Казіміры Булгак [20]. Сярод іншых рэчаў у Лышчыцах зберагаліся фамільныя партрэты Амброжыя Казіміра і Барбары з Глеўскіх Касцюшкаў, дзеда і бабулі Тадэвуша Касцюшкі — усё, што засталося ад разбуранай родавай капліцы ХVІІ — ХVІІІ стагоддзяў у спадчынных Сяхновічах. Па просьбе Віслоцкіх мастакі А. Рэгульскі і Я. Краеўскі паводле гэтых партрэтаў стварылі гравюры, копіі якіх у 1881 годзе былі змешчаны на старонках “Тыгодніка ілюстраванага” [21]. Сёння выявы Амброжыя і Барбары, намаляваныя брэсцкай мастачкай Вольгай Маслоўскай, упрыгожваюць экспазіцыю мемарыяльнага пакоя Т. Касцюшкі ў Малых Сяхновічах [22].

Усе гэтыя надзвычай каштоўныя крыніцы меліся ў распараджэнні Т. Корзана. Імі ён шырока карыстаўся. І таму ягоная праца, якая змяшчала шмат копій арыгінальных дакументаў, захоўвае сваё навуковае значэнне і па сённяшні дзень. Яна будзе вельмі карыснаю і нам, тым больш, што увесь першы раздзел сваёй манаграфіі слынны навуковец прысвяціў лёсу шматлікіх родзічаў Тадэвуша Касцюшкі.

Акрамя таго, у 1907 годзе Т. Корзан ізноў звярнуўся да жыццяпісу генерала, прысвяціўшы яму навукова-папулярнае выданне пад тытулам “Кім і чым быў Касцюшка”. На гэты раз у кнізе было змешчанае скарочанае радаводнае дрэва сям’і сяхновіцкіх уладароў, яшчэ раней навуковец выступіў у друку са спецыяльным артыкулам, прысвечаным радаводу генерала [23].

Наступныя даследчыкі пры складанні генеалогій Касцюшкаў-Сяхновіцкіх у большай ці меншай ступені абапіраліся на высновы Тадэвуша Корзана, амаль не дапаўняючы яго [24].

У 1994 годзе касцюшкаўскі радавод, выкананы Т. Корзанам, упершыню быў перакладзены на беларускую мову А. Глябовічам [25] і змешчаны ў часопісе “Спадчына” (пераклад мае пэўныя хібы: напрыклад, памылкова сцвярджаецца, што ніводнага выдання кнігі Т. Корзана ў Беларусі не існуе, што, натуральна, не адпавядае рэчаіснасці [26]).

Прыкладна ў той самы час у заключнай частцы “Генеалогіі Беларусі” маскоўскі даследчык А.М. Нарбут змясціў сваю рускамоўную апрацоўку касцюшкаўскага радавода. Прычым навуковец асабліва падкрэсліваў, што Касцюшкаў “з пэўнасцю можна аднесці да шляхты Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ), а яшчэ дакладней — да беларускай шляхты” [27].

У дадзеным выпадку расійскі генеолаг закранаў вельмі важнае пытанне нацыянальнага паходжання героя, а ягонае выказванне збліжаецца са словамі вядомага беларускага даследчыка Вітаўта Кіпеля (ЗША) аб Касцюшку:

“Народжаны на Беларусі, ён ня страціў лучнасьці з радзімаю і разам з тым прынёс значны ўклад у справу незалежнасьці і ў ваенную гісторыю Злучаных Штатаў. Хаця зьвестак і працаў пра гэтага вялікага чалавека ў розных мовах назьбіраецца вельмі багата, а навукоўцы, як правіла, лічаць Касьцюшку палякам, адданым справе амэрыканскае свабоды, ягоныя повязі з роднаю зямлёю й беларускім народам дагэтуль амаль не дасьледаваліся. Аднак можна з пэўнасьцю сьцьвярджаць, што беларускасьць Касьцюшкавых біялагічных каранёў не выклікае ніякага сумневу, і ўжо адзін гэты факт дае дастаткова падстаў залічыць дзеі гэтага выдатнага чалавека да заслугаў таксама й беларускага народу ды беларускай спадчыны ў Амэрыцы” [28].

Складаючы генеалагічнае дрэва Касцюшкаў-Сяхновіцкіх, А.М. Нар-

бут прызнаваў, што праца па канчатковым стварэнні іх радавода яшчэ вельмі далёкая да завяршэння, паколькі “спадчыннікі многіх асоб гэтага рода невядомыя. Толькі ў Маскве напрыканцы 1980-ых гадоў было звыш 20-ці “Костюшко” і “Косцюшко”, якія нарадзіліся ў 1910 — 1920 гг., але сярод іх знайсці Касцюшкаў-Сяхновіцкіх не надарылася” [29].

А гэта значыць, што даследчыкі надалей будуць па крупінцы ўзнаўляць мінулае ў спадзяванні праз гісторыю аднаго славутага роду глыбей спасцігнуць складаны лёс усёй нашай шматпакутнай краіны. Бо цікавасць да сямейнай спадчыны найбольш выбітных беларускіх родаў, што пакінулі адметны след на старонках гісторыі, моцна адрадзілася. І ўжо не згасне ніколі. Ужо ніколі не вернуцца тыя часы, калі цэлая самабытная галіна гістарычных ведаў — генеалогія — была фактычна “рэпрэсіраваная”. І Беларусь назаўсёды верне сабе высокае права называцца радзімаю не толькі Ф. Скарыны, М. Багдановіча, Я. Купалы, але і стане сапраўднаю зямлёй Радзівілаў, Сапегаў, Касцюшкаў дый іншых вядомых родаў.

* * *

На працягу ўжо многіх гадоў мы даследуем гісторыю сям’і Касцюшкаў-Сяхновіцкіх. Гэтая цікавасць была абумоўленая гонарам не толькі за славутага сына сваёй краіны, але і за земляка, бо невялічкі беларускі горад Жабінка, у якім мне выпадае жыць, знаходзіцца ўсяго ў некалькіх кіламетрах ад Касцюшкавых Сяхновічаў. Наш пасільны ўнёсак у вялікую сусветную бібліяграфію, прысвечаную Т.Касцюшку, увасобіўся ў больш як за сорак апублікаваных на сённяшні дзень артыкулаў, прысвечаных розным старонкам жыцця і дзейнасці “Героя Двух Кантынентаў”, у тым ліку пытанням ягонага радаводу [30].

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Касцюшкі-Сяхновіцкія. Гісторыя старадаўняга роду»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Касцюшкі-Сяхновіцкія. Гісторыя старадаўняга роду» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Касцюшкі-Сяхновіцкія. Гісторыя старадаўняга роду»

Обсуждение, отзывы о книге «Касцюшкі-Сяхновіцкія. Гісторыя старадаўняга роду» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x