Ігар Кузьняцоў - Таталітарызм. Курс лекцыяў

Здесь есть возможность читать онлайн «Ігар Кузьняцоў - Таталітарызм. Курс лекцыяў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Таталітарызм. Курс лекцыяў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Таталітарызм. Курс лекцыяў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Таталітарызм як тып палітычнай сыстэмы паўстаў у ХХ ст. Што да самога гэтага слова, а таксама таталітарных ідэяў, то яны ўзьніклі нашмат раней. Тэрмін “таталітарызм” паходзіць ад позьнелацінскіх словаў “totalitas” (поўніца, цэласьць) і “totalis” (увесь, поўны, цэлы). У этымалягічным, непалітычным значаньні гэты тэрмін здаўна выкарыстоўвалі шмат якія навукоўцы. У палітычную лексыку яго ўпершыню ўвёў Мусаліні ў 1925 г. для характарыстыкі свайго руху. У канцы 1920-х гг. ангельская газэта “The Times” пісала пра таталітарызм як пра нэгатыўную палітычную зьяву, што характарызуе ня толькі фашызм у Італіі, але й палітычны лад у СССР.

Таталітарызм. Курс лекцыяў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Таталітарызм. Курс лекцыяў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Крымінальны Кодэкс Расейскай Фэдэрацыі быў прыняты 1 чэрвеня 1922 г. Гэтым Кодэксам і ягонай рэдакцыяй 1926 г. карысталіся ў Беларусі да 1928 г. Сумна вядомы 58-ы артыкул Кодэксу — “контррэвалюцыйныя злачынствы”. Ён меў 14 пунктаў, па 13 зь якіх прадугледжвалася вышэйшая мера пакараньня — расстрэл. Менавіта паводле артыкулу 58, у 30-я гг. найчасьцей высоўваліся зьвінавачаньні.

Амаль палову ўсіх зьвінавачаных у 1930-я гг. засудзілі па артыкуле 58 п.10, які прадугледжваў крымінальную адказнасьць (улучна з вышэйшай мерай пакараньня) у выпадках: паклёпніцкіх выказваньняў у бок кіраўнікоў партыі й ураду; дыскрэдытацыі зьнешняе палітыкі СССР; вядзеньня рэлігійнае прапаганды; распаўсюду паражэнчых настрояў; намаганьняў дыскрэдытацыі РККА; крытычных заўваг пра эканамічнае становішча працоўных у СССР і ўхваленьня капіталізму; контррэвалюцыйных выпадаў дачынна камуністаў; сыстэматычнай адмовы ад працы ў лягерох НКВД і інш. Крымінальны кодэкс Беларускай ССР зацьвердзілі на 3 сэсіі VIII скліканьня 23 верасьня 1928 г.

Паводле гэтага Кодэксу, крымінальныя злачынствы падзяляліся на дзьве катэгорыі: скіраваныя супраць савецкага ладу; і ўсе астатнія. За злачынствы першай катэгорыі ўсталёўваўся толькі нізкі (мінімальны) ўзровень кары, ніжэй за які суд ня меў права прызначаць пакараньня, ці, як адзначалася ў Кодэксе, — спрацоўвала “ступень сацыяльнае абароны”. За злачынствы другой катэгорыі прадугледжваўся толькі вышэйшы ўзровень кары. Паводле Кодэксу 1928 г., тэрмін зьняволеньня ня мог перавышаць 10 гадоў. Але ў наступныя гады гэты тэрмін падоўжылі да 25 гадоў.

Варта зважыць на тое, што склад крымінальных злачынстваў і тых, за якія суды маглі прызначыць вышэйшую меру пакараньня, быў вельмі шырокі. Напрыклад, у разьдзеле 1 “ Контррэвалюцыйныя злачынствы ” з 17 складаў крымінальных злачынстваў 14 прадугледжвалі вышэйшую меру пакараньня. За шмат якія злачынствы — у тым ліку, і тыя, што не ўяўлялі вялікай грамадзкай небясьпекі (адмова ад унясеньня падаткаў, забой жывёлаў і г.д.),— прадугледжвалася сканфіскаваньне ўсяе маёмасьці.

Амаль усе склады контррэвалюцыйных злачынстваў прадугледжвалі такія меры, як абвешчаньне ворагам працоўных з пазбаўленьнем грамадзянства БССР ці іншай саюзнай рэспублікі (і, зразумела, грамадзянства СССР); поўнае ці частковае пазбаўленьне правоў; забарона жыць у той ці іншай мясцовасьці.

Варта адзначыць, што суд, пазбаўляючы зьвінавачанага ўсіх правоў, ставіў апошняга па-за грамадзтвам: асуджанаму забаранялася займаць якія-кольвек пасады, ён губляў права на атрыманьне пэнсіі, дапамогі па беспрацоўі. А заадно ён пазбаўляўся й бацькоўскіх правоў.

Вывучэньне архіўна-сьледчых справаў рэпрэсаваных асобаў паказвае, што найбольш распаўсюджаным было неабгрунтаванае зьвінавачаньне людзей за здраду Радзіме (арт. 63), інакш кажучы,— за дзеяньні, што ўчыняюць падрыў вайсковай магутнасьці Саюзу ССР, ягонай дзяржаўнай незалежнасьці альбо недатыкальнасьці тэрыторыі: шпіянаж, уцякацтва ці пералёт за мяжу. Суворае пакараньне чакала й сваякоў вінаватага. Калі паўналетнія сваякі ведалі пра намер уцячы, але не данесьлі ці спрыялі здрадзе, яны караліся пазбаўленьнем волі ад 5 да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці. Іншыя паўналетнія чальцы сям'і здрадніка, што пражывалі разам зь ім, пазбаўляліся выбарчых правоў і падлягалі ссылцы ў аддаленыя раёны Сібіры тэрмінам на пяць гадоў. Такім чынам, у самім законе была закладзеная магчымасьць рэпрэсіяў дачынна асобаў, што не зьдзяйсьнялі якіх-кольвек злачынстваў.

Адпачатку рэпрэсіі ня мелі масавага характару. З кожным годам яны, тым ня менш, узмацняліся. Суды ўжо не маглі даць рады з валам справаў: усё большая колькасьць іх разглядалася ў спрошчаным парадку, несудовымі органамі — “двойкамі”, “тройкамі”, адмысловымі нарадамі. Гэтыя органы, учыняючы свавольства й беззаконьне, па сутнасьці, нікому не падпарадкоўваліся. Пракурорскі нагляд адсутнічаў. Звольненыя з працы пракуроры часта самі падпадалі пад рэпрэсіі.

Узьнікненьне рэпрэсіўнае сыстэмы ў 1920-х—1930-х гг. было не выпадковым, але заканамерным зьявішчам. Калі ў канцы 20-х—пачатку 30-х гг. паўстала пытаньне пра крыніцы ажыцьцяўленьня паскоранай індустрыялізацыі краіны й пра мэтады калектывізацыі сялянства, у сталінскага кіраўніцтва адказ ужо быў: сродкам правядзеньня індустрыялізацыі й калектывізацыі мусіў стаць разьвіты рэпрэсіўны аппарат — выпраўленча-працоўныя лягеры ГУЛАГу НКВД СССР. Ад гэтае пары ўсе засуджаныя на тэрмін да трох і болей гадоў пераводзіліся зь месцаў зьняволеньня менавіта туды.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Таталітарызм. Курс лекцыяў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Таталітарызм. Курс лекцыяў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Таталітарызм. Курс лекцыяў»

Обсуждение, отзывы о книге «Таталітарызм. Курс лекцыяў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x