Ігар Кузьняцоў - Таталітарызм. Курс лекцыяў

Здесь есть возможность читать онлайн «Ігар Кузьняцоў - Таталітарызм. Курс лекцыяў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Таталітарызм. Курс лекцыяў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Таталітарызм. Курс лекцыяў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Таталітарызм як тып палітычнай сыстэмы паўстаў у ХХ ст. Што да самога гэтага слова, а таксама таталітарных ідэяў, то яны ўзьніклі нашмат раней. Тэрмін “таталітарызм” паходзіць ад позьнелацінскіх словаў “totalitas” (поўніца, цэласьць) і “totalis” (увесь, поўны, цэлы). У этымалягічным, непалітычным значаньні гэты тэрмін здаўна выкарыстоўвалі шмат якія навукоўцы. У палітычную лексыку яго ўпершыню ўвёў Мусаліні ў 1925 г. для характарыстыкі свайго руху. У канцы 1920-х гг. ангельская газэта “The Times” пісала пра таталітарызм як пра нэгатыўную палітычную зьяву, што характарызуе ня толькі фашызм у Італіі, але й палітычны лад у СССР.

Таталітарызм. Курс лекцыяў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Таталітарызм. Курс лекцыяў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Да 1930 г. было сфармавана 6 упраўленьняў выпраўленча-працоўных лягероў (ВПЛ) ОГПУ СССР: Паўночнага Каўказу, раёну Белага мора й Карэліі, Вышняга Валачку, Сібіры, Далёкага Ўсходу й Казахстану. Лягеры й працоўныя калёніі пачалі адыгрываць больш заўважную ролю ў эканоміцы краіны. Працу засуджаных выкарыстоўвалі ў рэалізацыі буйнамаштабных гаспадарча-эканамічных праектаў, а гаспадарчыя органы плянавалі сваю дзейнасьць з улікам магчымасьці скарыстаньня нявольнікаў. Кола замкнулася ў 1934 г.: стварыўшы агульнасаюзны НКВД, усе савецкія лягеры аб'ядналі ў адзіную сыстэму Галоўнага ўпраўленьня лягероў (ГУЛАГ).

З мэтаю правядзеньня масавых рэпрэсіўных акцыяў у канцы 20-х — пачатку 30-х гг. у СССР стварылі добра адладжаную й матэрыяльна забясьпечаную сыстэму судовых ды пазасудовых органаў.

Сыстэму судовых органаў прадстаўлялі Вайсковая калегія Вярхоўнага суду СССР, Вярхоўны суд БССР, абласныя суды, суд Беларускай чыгункі, вайсковыя трыбуналы Беларускай вайсковай акругі й розных вайсковых фармаваньняў — у тым ліку, і НКУС.

Побач з судовымі органамі існавала цэлая сыстэма пазасудовых. Гэтая сыстэма ў СССР і БССР пачала фармавацца ў 1923 г. 15 лютага 1923 г. з Пастановы ЦВК СССР была заснаваная судовая калегія ОГПУ. Яна мела права разгляду справаў аб дывэрсіях, шкодніцтве й іншых злачынствах у пазасудовым парадку, а таксама выкарыстаньня ўсіх мераў пакараньня.

Згодна з Пастановай ЦВК і СНК СССР ад 5 лістапада 1934 г., пры Народным камісарыяце нутраных справаў была заснаваная Адмысловая нарада. Гэтаму органу першапачаткова надавалася права выкарыстоўваць “да асобаў, прызнаных небясьпечнымі для грамадзтва”, ссылкі, высылкі ці зьняволеньне ў лягерох тэрмінам на 5 гадоў. Зь цягам часу правы Адмысловае нарады былі значна пашыраныя: ёй дазвалялася выкарыстоўваць вышэйшую меру пакараньня. У склад Адмысловае нарады ўваходзілі: народны камісар нутраных справаў, намесьнік камісара нутраных справаў, начальнік Галоўнага ўпраўленьня міліцыі. Адначасна ў 1934 г. быў створаны яшчэ адзін пазасудовы орган — камісія СССР і Пракурора СССР па сьледчых справах (“двойка”).

Сярод карных органаў асабліва злавесную ролю ў разгортваньні масавых рэпрэсіяў мелі Адмысловая нарада й “тройкі” ОГПУ-НКВД. Цыркулярамі ОГПУ ад 29 кастрычніка 1929 г. і 8 красавіка 1931 г. у цэнтральным апараце НКВД былі створаныя “тройкі” дзеля папярэдняга разгляду завершаных сьледчых справаў — каб потым дакласьці пра іх на судовых паседжаньнях калегіі ці Адмысловай нарады. У склад гэтых утварэньняў уваходзілі кіраўнікі апэратыўных упраўленьняў — аддзелаў ОГПУ й паўнамоцнага прадстаўніцтва (ПП) ОГПУ.

Цыркулярам ад 1931 г. прадугледжваўся абавязковы ўдзел на паседжаньнях “тройкі” прадстаўніка ОГПУ. З Пастановы Прэзыдыюму ЦВК СССР ад 3 лютага 1930 г. ОГПУ дазволілі на час правядзеньня кампаніі па “ліквідацыі кулацтва” перадавяраць свае паўнамоцтвы пазасудовага разгляду справаў ПП ОГПУ ў рэспубліках, краёх і абласьцёх — з тым, каб пазасудовы разгляд справаў ажыцьцяўляўся з удзелам прадстаўнікоў аблвыканкамаў і пракуратуры.

Рэпрэсаваньне сялянства

У 1929 г. рэпрэсіўная машына была скіраваная пераважна супраць сялянства, што складала асноўную частку насельніцтва савецкае краіны — у тым ліку, і Беларусі. Да масавых рэпрэсіяў цалкам абгрунтавана можна аднесьці трагічнае па сваіх наступствах раскулачваньне. З канца 1929 г. да сярэдзіны 1930 г. у СССР “раскулачылі” больш за 320 тысяч сем'яў (ня менш як 2 мільёны чалавек), было сканфіскавана маёмасьці коштам больш чым на 400 мільёнаў рублёў. Паводле ацэнкавых зьвестак, у Беларусі ў 20-я—40-я гг. “раскулачылі” ня менш як 350 тысяч чалавек.

Масавае высяленьне партыйныя й савецкія органы тлумачылі зазвычай абвастрэньнем клясавае барацьбы ў вёсцы — прычым, усю віну за гэта партыйнае кіраўніцтва ўскладала толькі на кулакоў. Клясавая барацьба ў вёсцы сапраўды пачала абвастрацца ўжо ў 1928 г. Але гэта было зьвязана, найперш, з выкарыстаньнем надзвычайных захадаў з боку дзяржаўных органаў, з масавымі акцыямі мясцовых уладаў.

Тэрор абрынуўся й на значныя плясты заможных сераднякоў, якія толькі эпізадычна карысталіся паслугамі найманых працаўнікоў, ці не карысталіся імі наагул. Да траўня 1930 г. у рэспубліцы было раскулачана 15.626 сялянскіх гаспадарак — амаль што палова іхнай агульнай колькасьці. Пры гэтым, як змушаны былі прызнаць самі арганізатары раскулачваньня на ХІІІ зьезьдзе КП(б)Б, 2.395 зь іх, альбо 15,3 адсоткаў,— неабгрунтавана. Між тым, слова “кулак” на шмат гадоў сталася сынонімам слова “вораг”. Усялякія беззаконьні, чыненыя органамі НКВД з раскулачанымі, лічыліся апраўданымі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Таталітарызм. Курс лекцыяў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Таталітарызм. Курс лекцыяў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Таталітарызм. Курс лекцыяў»

Обсуждение, отзывы о книге «Таталітарызм. Курс лекцыяў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x