Ігар Кузьняцоў - Таталітарызм. Курс лекцыяў

Здесь есть возможность читать онлайн «Ігар Кузьняцоў - Таталітарызм. Курс лекцыяў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Таталітарызм. Курс лекцыяў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Таталітарызм. Курс лекцыяў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Таталітарызм як тып палітычнай сыстэмы паўстаў у ХХ ст. Што да самога гэтага слова, а таксама таталітарных ідэяў, то яны ўзьніклі нашмат раней. Тэрмін “таталітарызм” паходзіць ад позьнелацінскіх словаў “totalitas” (поўніца, цэласьць) і “totalis” (увесь, поўны, цэлы). У этымалягічным, непалітычным значаньні гэты тэрмін здаўна выкарыстоўвалі шмат якія навукоўцы. У палітычную лексыку яго ўпершыню ўвёў Мусаліні ў 1925 г. для характарыстыкі свайго руху. У канцы 1920-х гг. ангельская газэта “The Times” пісала пра таталітарызм як пра нэгатыўную палітычную зьяву, што характарызуе ня толькі фашызм у Італіі, але й палітычны лад у СССР.

Таталітарызм. Курс лекцыяў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Таталітарызм. Курс лекцыяў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Правядзеньне калектывізацыі паскоранымі тэмпамі падштурхоўвала да максымальна жорсткіх мэтадаў гвалту, што не магло ня выклікаць супраціву ў адказ, які меў, вядома, стыхійны, незарганізаваны характар, і быў, хутчэй, пасіўнай формай пратэсту. Прынамсі, пра арганізаваныя масавыя выступленьні на тэрыторыі Беларусі нічога не вядома й да сёньня. Хоць некаторыя выпадкі хаатычных выступленьняў былі ў Капыльскім, Лепельскім і іншых раёнах рэспублікі. Усе яны пацярпелі паразу ад рэгулярных частак Чырвонае Арміі й усе ўдзельнікі былі прылічаны да “ворагаў народа”.

У сувязі з рэзкім павелічэньнем колькасьці асуджаных, арганізацыя высылкі й разьмяшчэньня кантынгенту спэцперасяленцаў, што прыбывалі з цэнтру краіны, была ўскладзена на органы ОГПУ—НКВД. А паколькі “кулацтва ліквідалася як клас”, ОГПУ СССР у 1932 г. распрацавала Палажэньне “Пра кіраванне кулацкімі паселішчамі” й зацьвердзіла адпаведныя інструкцыі.

Камэндатурай у спэцпаселішчы прызначаліся упаўнаважаныя, альбо паселішчныя камэнданты. Ім надаваліся правы сельскіх Саветаў. У 1933 г. ОГПУ распрацавала інструкцыю “Пра меры ўздзеяння за самавольныя адлучкі з працы, паселішчаў і ўцёкі з месцаў рассялення”.

Самавольны зыход з працы ці з паселішча без дазволу на адны суткі разглядаўся як адлучка, а на тэрмін, большы за суткі,— як уцёкі зь месца высылкі. Калі гэтак здаралася паўторна, то падпадала адразу пад азначэньне — “уцёкі”. За ўцёкі ж, ці сыстэматычныя адлучкі, заводзілася крымінальная справа. Дастатковым для адкрыцьця крымінальнае справы зьяўляўся рапарт камэнданта, ці ўпаўнаважанага, які падаваўся ў адміністратыўнае ўпраўленьне. Паводле дадзенай інструкцыі, і пасьля вынясеньня прысуду ўсе асуджаныя па гэтай катэгорыі здымаліся з працаў і накіроўваліся “па этапу” на скрайнюю поўнач — у Туруханскі край (Ігарка). Практыка высяленьня людзей з родных мясьцінаў доўжылася й у наступныя гады.

У пэрыяд масавай калектывізацыі, з пастановаў паўнамоцных прадстаўнікоў ОГПУ ў БССР, судоў, рашэньняў Саветаў, дзясяткі тысяч жыхароў Беларусі прылічылі да “контррэвалюцыйнага кулацкага актыву” й выслалі за межы гістарычнае Радзімы. Частка зь іх засталася на поўначы цяперашняе Томскае вобласьці, астатнія — у шматлікіх лягерох Сіблягу НКВД, раскіданых па тэрыторыі Навасібірскай, Кемераўскай вобласьцяў, а таксама Краснаярскага й Алтайскага краёў. У выніку толькі гэтае акцыі ў паўночныя краі ў пэрыяд з 1929 да 1932 гг. саслалі звыш 100 тысяч беларускіх сялян. Частка зь іх загінула, асабліва ў першыя гады ссылкі, іншых — напаткаў 1937 г., частка зьбегла й здолела недзе асесьці. Але шмат каго спаймалі й адправілі на Калыму, у Ігарку ды шмат якія яшчэ месцы зьняволеньня.

Рэпрэсіўныя акцыі доўжыліся й пасьля завершаньня калектывізацыі. Сталін і ягонае атачэньне лічылі, што такім чынам можна пазбавіцца ад “непажаданых”. 20 красавіка 1933 г. СНК СССР прыняў Пастанову “Пра арганізацыю працоўных паселішчаў”. Галоўнае ўпраўленьне ОГПУ ўзяло на сябе абавязак зарганізаваньня гэтых паселішчаў. Але каго ж яшчэ можна было высяляць у 1933 г., калі, як падавалася, кулацтва зьліквідавалі?

Меркавалася караць (за зрыў і сабатаж хлебанарыхтовак і іншых кампаніяў) гараджан, што адмовіліся, у сувязі з пашпартызацыяй 1932—1933 гг., выяжджаць з Масквы, Менску й Ленінграду; зьбеглых зь вёсак, зьнятых з прамысловай вытворчасьці кулакоў, а таксама высланых у 1933 г. з мэтаю “ачысткі” дзяржаўных межаў, асуджаных органамі ОГПУ й судамі тэрмінам ад 3 да 5 гадоў улучна.

Тры разы кіраўнікі Сіблягу ОГПУ ў 1933 г. складалі плян дысьлякацыі новага кантынгенту сасланых. Першы раз адзначалася, што прыбудзе 340 тысяч чалавек, другі — 281 тысяча, і 21 чэрвеня 1933 г. на распараду краёвага зямельнага ўпраўленьня паслалі на расьсяленьне 248 тысяч чалавек. У Аляксандраўскі, Чаінскі, Бакчарскі, Калыванскі, Тэрвізкі, Тарскі раёны Заходне-Сібірскага краю адправілі каля 80 тысяч спэцперасяленцаў, што паходзілі з раёнаў РСФСР, Украіны, БССР. У раёнах Нарымскага краю прызначалася на разьмяшчэньне каля 150 тысяч чалавек.

Калі масавыя рэпрэсіі супраць сялянства пераўзышлі ўсе разнарадкі цэнтру, 8 траўня 1933 г. выйшла інструкцыя “Усім партыйна-савецкім супрацоўнікам ОГПУ, судоў і пракуратуры”, падпісаная Сталіным і Молатавым. У ёй канстатавалася, што неабгрунтаваныя масавыя арышты ў вёсцы ў 1933 г. усё яшчэ працягваліся. У шэрагу раёнаў — у тым ліку, і БССР — арышты праводзіліся старшынямі калгасаў, старшынямі сельсаветаў і сакратарамі партыйных ячэек.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Таталітарызм. Курс лекцыяў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Таталітарызм. Курс лекцыяў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Таталітарызм. Курс лекцыяў»

Обсуждение, отзывы о книге «Таталітарызм. Курс лекцыяў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x