Літаратура
1. Авторханов А. Технология власти. // Вопросы истории. 1991, №5.
2. Аджубей А. Те десять лет. М., 1989.
3. Антонов-Овсеенко А. Сталин и его время. // Вопросы истории. 1989, №6.
4. Буллок А. Гитлер и Сталин: Жизнь и власть. Сравнительное жизнеописание. в 2 Т. Смоленск, 1994.
5. Ваксберг А. Процессы. // Литературная газета. 1988. 4 мая.
6. Викторов Б. Без грифа “секретно”. Записки военного прокурора. М., 1990.
7. Волкогонов Д. Сталинизм: сущность, генезис, эволюция. // Вопросы истории. 1990. №3.
8. Зевелев А. Истоки сталинизма. М., 1990.
9. Зевелев А. Из истории утверждения единовластия Сталина. М., 1989.
10. История и сталинизм //Cост. Мерцалов А. М., 1991.
11. Клямкин И. Ещё раз об истоках сталинизма. // Политическое обозрение. 1988. №10.
12. Конквест Р. Большой террор. // Нева. 1989. №№1—12.
13. Конквест Р. Жатва скорби. // Вопросы истории. 1990. №1.
14. Коэн С. Большевизм и сталинизм. // Вопросы философии. 1989. №7.
15. Коэн С. Предчуствие сталинизма. // Огонёк. 1990. №28.
16. Мировое политическое развитие: век ХХ. М., 1995.
17. Медведев Р. О Сталине и сталинизме. // Знамя. 1989. №№1—4.
18. Осмыслить культ Сталина. М., 1989.
19. Пугачёв В., Соловьёв А. Введение в политологию. М., 1995.
20. Режим личной власти Сталина. К истории формирования. М., 1989.
21. Рейман М. Сталинизм как феномен советского общества. // Рабочий класс и современный мир. 1990. №1.
22. Суровая драма народа: учёные и публицисты о природе сталинизма. М., 1989.
23. Таккер Р. Сталин. Путь к власти. 1879—1929. История и личность. М., 1990.
24. Файнбург З. Не сотвори себе кумира... Социализм и “культ личности” (Очерки теории). М.,1991.
25. Чёрная книга коммунизма. Преступления, террор, репрессии. М., 1999.
Лекцыя 2. Рэпрэсіўная машына й ейгыя ахвяры
Плян:
1. Стварэньне рэпрэсіўнае машыны
2. Рэпрэсаваньне сялянства
3. Рэпрэсаваньне інтэлігенцыі
Стварэньне рэпрэсіўнае машыны
Пра масавыя рэпрэсіі ў 30-х гг. напісана шмат. Асаблівая цікавасьць да гэтых трагічных часінаў тлумачыцца, найперш, імкненьнем выкрыць таталітарызм у мінулым і сучасным, не дазволіць яму паўтарыцца. Пачалі адчыняцца архівы, паступова павялічваецца сьпіс дасьледчых працаў па дадзенай праблеме — і ўсё мацнее спакуса сьцьвердзіць: “Усё зразумела!”, “Усё вядома!”. Але гэта не адпавядае рэчаіснасьці...
Перадусім, належыць асэнсаваць месца гэтага гістарычнага пэрыяду ў пэрспэктыве ўсяго далейшага грамадзкага разьвіцьця. Наяўныя факты дазваляюць аспрэчыць занадта спрошчаныя стэрэатыпы мінуласьці, удакладніць некаторыя ацэнкі — а гэта значыць: больш яскрава ўявіць адзін з самых складаных і трагічных этапаў нашае шматпакутнае гісторыі.
У 1917 г. функцыя задушэньня была асноўнай у Савецкай дзяржавы, а ва ўмовах грамадзянскае вайны, безумоўна, вядучай. Тое дыктавалася ня толькі супрацівам г.зв. зрынутых клясаў, але й патрэбаю “стымуляваньня” працы ва ўмовах ваеннага камунізму.
Зь першых дзён дыктатуры пралетарыяту бальшавіцкае крымінальнае заканадаўства вылучалася жорсткасьцю захадаў пакараньня — у тым ліку, і за нязначныя правапарушэньні. У 1918 г. У.Ленін забараніў судом выкарыстоўваць старыя законы: было загадана кіравацца дэкрэтамі Савецкага ўраду. У “Палажэнні пра народны суд РСФСР” адзначалася, што суд “ у выпадку адсутнасьці адпаведнага дэкрэту ці незавершанасьці апошняга кіруецца сацыялістычнай прававой сьвядомасьцю ”.
Калі ўзяць пад увагу, што большасьць старых кадраў — юрыстаў — адхілілі ад выкананьня абавязкаў, і правасудзьдзе часьцей за ўсё вяршылася з пазыцыі “сацыялістычнае прававое свядомасьці”, то гэтакі суд у шмат якіх выпадках ператвараўся ў свавольства й беззаконьне. Характэрна, што тэрмін “вораг народа” пачалі шырока выкарыстоўваць у афіцыйных дакумэнтах ад першых дзён пасьля кастрычніцкага перавароту. Прыкладам, 28 лістапада 1917 г. У.Ленін падпісаў Дэкрэт пра арышт правадыроў грамадзянскае вайны, што выступалі супраць рэвалюцыі, у якім адзначалася: “сяброў кіраўнічых установаў партыі кадэтаў, як партыі ворагаў народа, належыць арыштаваць і судзіць рэвалюцыйнымі трыбуналамі”.
Асабліва ўзмацніліся рэпрэсіўныя дзеяньні пасьля стварэньня Ўсерасейскай Надзвычайнай камісіі па барацьбе з контррэвалюцыяй, спэкуляцыяй і злачынствамі, зьвязанымі з выкарыстаньнем службовага становішча. У Пастанове СНК РСФСР ад 5 верасьня 1918 г. адзначалася: “належыць расстраляць усіх асобаў, што маюць дачыненне да белагвардэйскіх арганізацыяў і мецяжоў”. Пастанова Рэвваенсавету Рэспублікі ад 14 лютага 1919 г. вызначала: рашэньні Рэвалюцыйнага Вайсковага трыбуналу не падлягаюць абскарджаньню ці касацыі й выконваюцца цягам 24-х гадзін.
Читать дальше