Александр Лукашук - Прыгоды АРА у Беларусі

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Лукашук - Прыгоды АРА у Беларусі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/ Радыё Свабода, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прыгоды АРА у Беларусі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прыгоды АРА у Беларусі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

АРА — Амерыканская адміністрацыя дапамогі (American Relief Administration, ARA) — недзяржаўная арганізацыя дапамогі ў зліквідаванні голаду 1919–1923 гадоў.
Жыхары Беларусі выказвалі АРА шматлікія падзякі. Камуністычныя ўлады чынілі перашкоды, замоўчвалі й хлусілі. Некаторыя мясцовыя супрацоўнікі АРА былі ўнесеныя ў чорныя сьпісы, абвінавачаныя ў шпіянажы й рэпрэсаваныя.

Прыгоды АРА у Беларусі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прыгоды АРА у Беларусі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

version="1.0" encoding="utf-8"?> sci_history Александр Михайлович Лукашук 79825 Прыгоды АРА у Беларусі

АРА — Амерыканская адміністрацыя дапамогі (American Relief Administration, ARA) — недзяржаўная арганізацыя дапамогі ў зліквідаванні голаду 1919–1923 гадоў.
Жыхары Беларусі выказвалі АРА шматлікія падзякі. Камуністычныя ўлады чынілі перашкоды, замоўчвалі й хлусілі. Некаторыя мясцовыя супрацоўнікі АРА былі ўнесеныя ў чорныя сьпісы, абвінавачаныя ў шпіянажы й рэпрэсаваныя.

be Polochanin72 FictionBook Editor Release 267 AlReaderDroid 10 November - фото 1 be Polochanin72 FictionBook Editor Release 2.6.7, AlReader.Droid 10 November 2014 9BCBCBED-D56F-4D29-AE32-10626AF91977 1.0 Прыгоды АРА у Беларусі Радыё Свабодная Эўропа/ Радыё Свабода 2005 0929849-07-8 725940 Рэдактар Аляўціна Вячорка Мастак Генадзь Мацур Карэктар Аляксандра Макавін

Аляксандар Лукашук

.

ПРЫГОДЫ АРА Ў БЕЛАРУСІ

.

© Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2005

.

.

ПрысьвячаеццаДжону Айкеру, Рэйманду Брэнду, Фрэнку Вілі, Доналду Гардзi, Ралфу Герцу, Доналду Ліндсэю, Джону Макмілану, Джону Мэйтланду, Г’ю Рамсэю, Эдварду Рэмі, Сэдрыку Сьміту, Чарлзу Ўілабі, Джорджу Шрэмэлу

1

Нечаканая знаходка

(замест прадмовы)

Каліфарнійскае сонца ня ведае прыкрасьці аблокаў, і, калі спускаесься з вуліцы ў архіўнае сховішча Гувэраўскага інстытуту, паглыбляесься ў паўзмрок, зь якога паціху пачынаюць выплываць і набываць рэзкасьць матавыя абрысы.

Грувасткую, на паўстала, кардонную тэчку прынесла Элена Дэніэлсан, кіраўніца сховішча. Пад цісьнёным арнамэнтам на вокладцы подпіс: «Гербэрту Гувэру — IV.VII.МСМХХІ — дзеці Берасьцейска-Пінскага раёну». Усярэдзіне — лісты кіраўніку амэрыканскае праграмы дапамогі галоднай Эўропе. На вялікіх аркушах ватману — групавыя фатаграфіі, словы падзякі й прывітаньня, старанна выпісаныя й размаляваныя загалоўкі; тэксты пераважна па-польску, зрэдку па-расейску:

Изъ Бреста над Бугом дѣтям Америки дальней
Русская Школа шлет благодарный привѣт!

Дата — 1921. Я пачынаю чытаць подпісы — і бачу прозьвішчы маіх берасьцейскіх аднаклясьнікаў, зь якімі я вучыўся паўстагодзьдзя пазьней: Андраюкі, Нікіцюкі, Пятровічы, Вайцюкі, Навумікі, Кулікі, Ляхі, Крэйбіхі, Дземчукі, Супрунюкі, Шошчыцы, Грыцукі, Кавальчукі…

І раптам — маё прозьвішча. І яшчэ раз, і зноў — раскіданыя па ўсім пэрымэтры, з рознымі ініцыяламі — А., М., Г., зноўку А. — Лукашук шэсьць разоў!

Матавыя абрысы мінулага становяцца рэльефна аб’ёмістымі, як яблык у кішэні.

У 2000 годзе Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода вырашыла здаць свае архівы за паўстагодзьдзя працы на захаваньне ў Гувэраўскі інстытут у Каліфорніі. Адначасова сям’я заможнага бізнэсмэна, калекцыянэра мастацтва й філянтропа Бэрнарда Ошэра ўсталявала стыпэндыю для дасьледнікаў з Радыё дзеля працы ў Гувэраўскім інстытуце. Стаць першым гувэраўскім дасьледнікам выпала мне, і тры месяцы, ад верасьня да сьнежня 2000-га, я прыходзіў як на працу ў Гувэраўскую вежу, якая ўзвышаецца над Стэнфардзкім унівэрсытэтам.

Гербэрт Гувэр уратаваў ад галоднай сьмерці каля 20 мільёнаў чалавек больш за - фото 2
Гербэрт Гувэр уратаваў ад галоднай сьмерці каля 20 мільёнаў чалавек — больш за ўсіх у гісторыі чалавецтва.

На вяршыні вежы месьціцца мэмарыяльны працоўны кабінэт 34-га прэзыдэнта ЗША, а ўнізе — офісы, музэйная экспазыцыя, бібліятэка й падземнае сховішча — найбуйнейшая ў сьвеце калекцыя архіваў былога СССР і прылеглых тэрыторыяў.

Інжынэр Гербэрт Гувэр зарабіў свае першыя мільёны даляраў напачатку XX стагодзьдзя ў геалёгіі. Перад тым як стаць прэзыдэнтам ЗША ў 1928 годзе, Гувэр ратаваў амэрыканцаў, якіх першая ўсясьветная вайна засьпела ў Эўропе бяз грошай і прытулку, карміў галодных — спачатку ў Бэльгіі, а пасьля ва ўсёй зруйнаванай вайной Эўропе, зьбіраў першыя камуністычныя газэты й антыкамуністычныя ўлёткі, затым на просьбу прэзыдэнта Ўілсана ўзначаліў міністэрства гандлю ЗША.

У 1919 годзе арганізацыя, утвораная з ініцыятывы Гувэра — American Relief Administration (Амэрыканская адміністрацыя дапамогі) [1] Першая Амэрыканская адміністрацыя дапамогі (АРА) была ўтвораная пастановай прэзыдэнта Вудра Ўілсана 25 лютага 1919 дзеля даставы і разьмеркаваньня ў Эўропе дапамогі ў памеры 100 000 000 даляраў, вылучаных Кангрэсам ЗША. Гэтая АРА пад кіраўніцтвам Г. Гувэра дзейнічала да 30 ліпеня 1919. Яе офіс і рэшту запасаў пераняла новая, цалкам прыватная дабрачынная арганізацыя, якую стварыў, зарэгістраваў і ўзначаліў таксама Гувэр — ад 1 жніўня вядзецца адлік дзейнасьці Эўрапейскага дзіцячага фонду АРА. Калі ў 1921 у Расеі пачаўся голад, фонд ужо завяршаў сваю працу ў краінах Эўропы, у т. л. на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Паколькі новая дапамога адрасавалася й дзецям, і дарослым, была зьменена назва арганізацыі — яна стала называцца АРА, як і першая дзяржаўная арганізацыя. У гэтай кнізе ўжываецца адна назва — АРА — для ўсяго пэрыяду 1919–1923.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прыгоды АРА у Беларусі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прыгоды АРА у Беларусі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прыгоды АРА у Беларусі»

Обсуждение, отзывы о книге «Прыгоды АРА у Беларусі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x