Александр Лукашук - Прыгоды АРА у Беларусі

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Лукашук - Прыгоды АРА у Беларусі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/ Радыё Свабода, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прыгоды АРА у Беларусі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прыгоды АРА у Беларусі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

АРА — Амерыканская адміністрацыя дапамогі (American Relief Administration, ARA) — недзяржаўная арганізацыя дапамогі ў зліквідаванні голаду 1919–1923 гадоў.
Жыхары Беларусі выказвалі АРА шматлікія падзякі. Камуністычныя ўлады чынілі перашкоды, замоўчвалі й хлусілі. Некаторыя мясцовыя супрацоўнікі АРА былі ўнесеныя ў чорныя сьпісы, абвінавачаныя ў шпіянажы й рэпрэсаваныя.

Прыгоды АРА у Беларусі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прыгоды АРА у Беларусі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Рада Беларускае Народнае Рэспублікі, якая дамагалася незалежнасьці краіны, неаднойчы зьвярталася да ЗША й саюзьнікаў з тлумачэньнямі й нотамі, просьбамі аб дапамозе.

Яшчэ ў лістападзе 1918 Рада БНР пісала на імя прэзыдэнта Паўночна-Амэрыканскіх Злучаных Штатаў і ўрадаў цэнтральных дзяржаваў:

У імя культуры й чалавечнасьці, у імя пачатку гуманнасьці, задэкляраваных спадаром Прэзыдэнтам Паўночна-Амэрыканскіх Злучаных Штатаў Рада Беларускай Народнай Рэспублікі просіць уратаваць безабаронную Беларусь ад разгрому і дзеля гэтага цяпер жа, да адыходу акупацыйнай арміі, забясьпечыць Ёй зьнешнюю недатыкальнасьць прызнаньнем Яе самастойнасьці і Незалежнасьці і ўнутраную бясьпеку перадачай у рукі Рады цывільнага кіраваньня краем.

Не апраўдаліся спадзевы, што ЗША дапамогуць стварыць мірную выспу памерам у краіну пасярэдзіне эўрапейскага тэатру баявых дзеяньняў; прыярытэты краінаў Антанты, якія надалей ваявалі супраць нямецкай агрэсіі звонку й чырвонай пошасьці знутры, не супадалі з інтарэсамі БНР. У 1920 годзе, ужо з выгнаньня, Рада Народных Міністраў БНР падрыхтавала яшчэ адну ноту ўраду ЗША з пратэстам супраць палітыкі аднаўленьня былой Расеі:

Пакуль граніцы этнаграфічныя ня будуць пакрывацца граніцамі дзяржаўнымі, пакуль сталецьцямі няволеныя Расеяй народы не здабудуць сваёй даўняй свабоды, датуль немагчымы супакой на тэрыторыях былой Расеі, а гэта значэ немагчымы супакой на Усходзе Эўропы…

Амэрыканскія ўрады Ўілсана, а пасьля Куліджа, Гардынга й Гувэра не былі прыхільныя да бальшавіцкай Расеі. ЗША цьвёрда адмаўлялі РСФСР, а пасьля СССР у дыпляматычным прызнаньні, нягледзячы на крамлёўскія намаганьні [11] У архівах АРА захоўваецца нататка «Незалежнасьць Беларусі» з амэрыканскае газэты ад 12 чэрвеня 1922: «Два беларускія дэлегаты, міністар Рэспублікі сп. Жытлоўскі й ягоны сакратар сп. Анэкштэйн, цяпер знаходзяцца ў Лёндане са спэцыяльнай місіяй. У заяве для друку яны гавораць: “Нягледзячы на тое, што Рыская дамова між Польшчай і Расеяй быццам бы прызнае незалежнасьць Беларусі, у сапраўднасьці краіна анэксаваная Расеяй і Польшчай. Афіцыйныя пратэсты супраць гэтага парушэньня міжнароднага права былі заяўленыя Антанце й Лізе Нацыяў. Насельніцтва галадае пад камуністычным кіраваньнем; ня лепшы лёс тых, хто застаўся пад Польшчай. Калі б аднавіліся нармальныя ўмовы, нацыянальная эканоміка хутка б разьвілася дзякуючы спрыяльнаму геаграфічнаму становішчу. Як толькі Беларусь здабудзе незалежнасьць, яна безумоўна ўступіць у фэдэрацыю зь Літвой і такім чынам далучыцца да Балтыйскага зьвязу, куды яна належыць паводле гісторыі й геаграфіі”». .

Гербэрт Гувэр, які, перад тым як стаць прэзыдэнтам, займаў міністэрскія пасады ў папярэдніх адміністрацыях, выступаў рашучым праціўнікам прызнаньня саветаў, але адначасова рабіў усё, каб дапамагчы ахвярам голаду ў Эўропе незалежна ад палітыкі, нацыянальнасьці, клясавага падзелу.

Пастанова Гувэра пашырыць дапамогу на Беларусь была выкліканая ня засухай, паморкам ці неўраджаем — у параўнаньні з катастрофай у Расеі мясцовае насельніцтва не галадала. Але Беларусь станавілася месцам вяртаньня й небывалай канцэнтрацыі ўцекачоў.

Сярод дакумэнтаў АРА сустракаецца рамантычнае тлумачэньне амэрыканскай дапамогі Беларусі:

Беларусь — самае крывавае поле бітваў, празь якое цягам сямі гадоў прайшлі сем арміяў, — была ня ў стане вытрымаць націску хворых уцекачоў, якім, каб выжыць, патрабаваўся дагляд як за малымі дзецьмі.

Магчымасьці Беларусі былі вычарпаныя. Наступіў момант, калі рэспубліка ня вытрымала ціску, і орды польскіх, нямецкіх, габрэйскіх, татарскіх, башкірскіх, кіргіскіх і расейскіх уцекачоў апынуліся ў такім самым стане, як амаль два мільёны мясцовых жыхароў.

Яны галадалі, паміралі ад хваробаў, ня мелі вопраткі. Штодня забіраў сотні жыцьцяў голад у Паволжы. На Меншчыне лік ішоў на дзясяткі.

Беларусь не хацела дапамогі звонку. Натхнёная духам продкаў, якія спынілі татараў, што заваявалі ўсю астатнюю імпэрыю сотні гадоў таму, Беларусь да апошняга моманту адмаўлялася ад замежнай дапамогі. Толькі калі ўлада пераканалася, што краіна ня ў стане сама даць рады наплыву ўцекачоў, быў дадзены дазвол прыйсьці на дапамогу арганізацыі, што рэпрэзэнтавала нацыю з-за акіяну.

Насамрэч урад у Менску да гэтага рашэньня не спрычыніўся. А ў Гомелі й Віцебску бальшавіцкае начальства ўсімі спосабамі спрабавала пазбавіцца амэрыканцаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прыгоды АРА у Беларусі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прыгоды АРА у Беларусі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прыгоды АРА у Беларусі»

Обсуждение, отзывы о книге «Прыгоды АРА у Беларусі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x