Александр Лукашук - Прыгоды АРА у Беларусі

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Лукашук - Прыгоды АРА у Беларусі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/ Радыё Свабода, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прыгоды АРА у Беларусі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прыгоды АРА у Беларусі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

АРА — Амерыканская адміністрацыя дапамогі (American Relief Administration, ARA) — недзяржаўная арганізацыя дапамогі ў зліквідаванні голаду 1919–1923 гадоў.
Жыхары Беларусі выказвалі АРА шматлікія падзякі. Камуністычныя ўлады чынілі перашкоды, замоўчвалі й хлусілі. Некаторыя мясцовыя супрацоўнікі АРА былі ўнесеныя ў чорныя сьпісы, абвінавачаныя ў шпіянажы й рэпрэсаваныя.

Прыгоды АРА у Беларусі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прыгоды АРА у Беларусі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пасьля паездкі Чарвякова ў Маскву ў Менску была ўведзеная новая пасада для працы з замежнымі арганізацыямі. Пасада мела доўгі назоў:

«Паўнамоцны Прадстаўнік ураду С.С.Р.Б. [12] Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі — першая афіцыйная назва савецкай Беларусі. і Ўпаўнаважаны Паўнамоцнага Прадстаўніка ўраду Р.С.Ф.С.Р. пры ўсіх замежных арганізацыях дапамогі Расеі ў Заходняй вобласьці».

Зона адказнасьці ўпаўнаважанага выходзіла за адміністрацыйныя межы Беларусі і ўключала суседнія губэрні, якія тады належалі да РСФСР, — Гомельскую, Віцебскую й Смаленскую. Пасаду заняў Мар’ян Стакоўскі — чалец Польскага бюро пры ЦК КП(б)Б (Польбюро), былы начальнік галоўнага эвакуацыйнага камітэту, пасьля наркам аховы здароўя Беларусі. Яму дапамагаў невялікі штат: сакратар, тры тэхнічныя супрацоўнікі й адмысловы памочнік. Афіцыйна пасада называлася «памочнік у сувязях з ЧК».

Пасьля году працы ў Беларусі, разьмеркаваньня тысяч тон харчу, мэдыкамэнтаў, вопраткі, ратаваньня дзяцей і ўцекачоў, штодзённых шчыльных кантактаў і велізарнага ліставаньня кіраўнік Менскай акругі АРА так падсумуе ўражаньні ад супрацы з упаўнаважаным:

Немагчыма атрымаць у пісьмовым выглядзе ад Стакоўскага што-кольвек хоць крыху падобнае да агульнага ўхваленьня працы АРА.

Але ўсё гэта будзе наперадзе. У першы дзень па прыезьдзе амэрыканцы адправіліся шукаць месца для начлегу. Вольныя пакоі знайшліся ў гатэлі на вуліцы Савецкай, які зьмяніў гаспадара, але захаваў свой дасавецкі назоў «Парыж» [13] Гатэль на 26 нумароў. Цяпер тут, на рагу пр. Ф. Скарыны й вул. Энгельса, будынак, побач зь якім месьціцца Малая сцэна тэатру імя Янкі Купалы. (Тут і далей назвы вуліц, установаў, пасадаў, арганізацыяў, а таксама меры вагі й даўжыні, грашовыя адзінкі і г. д. падаюцца адпаведна тагачасным дакумэнтам.) . Амэрыканцаў пасялілі на апошнім паверсе. Вокны выходзілі на засьнежаны парк. Пратаптаныя дарожкі сыходзіліся ў цэнтры ля закрытага на зіму фантана, прыгожы будынак на рагу аказаўся тэатрам.

Ліфта не было, тэлефон адсутнічаў, у нумарах не было рукамыйнікаў. Гарачая вада зьнікла разам зь мінулай уладай, пры новай зьнікала й халодная. Як пісаў праз два месяцы адзін з амэрыканцаў лекар Ралф Герц:

Мы жывём у гатэлі, заражаным пацукамі й паразытамі, дзе няма практычна ніякіх санітарных прыстасаваньняў, ані дзе памыцца, ані водаправоднай вады на нашым паверсе, і нам даводзіцца самім гатаваць сабе ежу ў сваіх пакоях на невялікім прымусе.

Герц сканчаў ліст спадзяваньнем, што ўлады неўзабаве дадуць новае жыльлё, тым болей што праз тыдзень мела пачацца разьмеркаваньне вялікіх мэдычных даставаў.

Амэрыканцы ня ведалі, што правядуць у «Парыжы» яшчэ ня тыдзень і ня два, а агулам дзесяць месяцаў. Што менскі «Парыж» стане ня толькі жытлом, але й першым офісам, і складам. Што сюды яны прывядуць менскіх дзяўчат, зь якімі ажэняцца. Што іхныя рэчы будуць ператрэсеныя «невядомымі», якія пакінуць грошы, але зьнясуць запісы й фатаздымкі.

Ніхто — ані абслуга ў гатэлі, ані камісары ва ўрадзе, ані чэкісты, ані самі амэрыканцы — ня ведаў, што пачатая справа стане самай буйной дабрачыннай акцыяй у Беларусі ў XX стагодзьдзі.

І самай забытай.

3

Нью-Ёрк — Варшава: голад за польскай мяжой

Бульба для банкету. — Хлеб па-лідзку. — 100 мільёнаў для Польшчы. — Харчаваньне пад акупацыяй. — Дзеці й Гувэр. — Пратэст Рады БНР. — Габрэйскія пагромы. — Заможныя беларусы

У нью-ёрскім гатэлі «Камандор» рыхтавалі банкет на тысячу гасьцей. Запрошаныя былі банкіры, уладальнікі й дырэктары кампаніяў, найбагацейшыя амэрыканцы, якія былі ў стане заплаціць заяўлены кошт абеду — 1000 даляраў.

Дам у вечаровых туалетах і джэнтэльмэнаў у смокінгах чакалі драўляныя сталы без абрусаў, цьмяна паблісквалі бляшаныя міскі й цыновыя лыжкі, не было сурвэтак. Напачатку падалі бульбу, затым — рыс, прыгатаваны на вадзе, і кубачак какавы. У цэнтры залі на велізарным стале стаяла пустое крэсла — сымбаль адсутнага гаспадара імпрэзы, галоднага эўрапейскага дзіцяці. Як знак дабрачыннасьці, гарэла сьвечка, якая не дазваляе згаснуць жыцьцям самых безабаронных ахвяраў вайны.

Гербэрт Гувэр сабраў на той вечарыне 1 мільён даляраў [14] Гувэр пачаў беспасярэдне займацца дапамогай польскім ахвярам вайны ў 1915. Ён вёў перамовы зь нямецкім камандаваньнем і кіраўніцтвам Антанты, каб забясьпечыць даставу харчаваньня ў акупаваную Польшчу. Калі ў лістападзе 1918 ЗША прызналі Польшчу, на чале дапамогі стаў Гувэр. .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прыгоды АРА у Беларусі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прыгоды АРА у Беларусі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прыгоды АРА у Беларусі»

Обсуждение, отзывы о книге «Прыгоды АРА у Беларусі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x