Аляксандар Лукашук - За кiпучай чэкiсцкай работай

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксандар Лукашук - За кiпучай чэкiсцкай работай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

За кiпучай чэкiсцкай работай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «За кiпучай чэкiсцкай работай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сцэны з жыцьця катаў — вынiк шматгадовага архiўнага пошуку, у якiм праз iронiю дакумэнта дасьледуецца ўнутранае жыцьцё НКВД, мэханiзмы цэнзуры i драма сучаснага маральнага выбару, адкрываюцца невядомыя старонкi нацыянальнай трагедыi.
Аляксандар Лукашук (нар. 1955) — адзiн з заснавальнiкаў «Мартыралёгу Беларусi», член Камiсii пры Вярхоўным Савеце Беларусi па правах ахвяраў палiтычных рэпрэсiяў; цяпер супрацоўнiк Радыё Свабода. Аўтар кнiг «Зьдзек» (1989) i «Фiлiстовiч. Вяртаньне нацыяналiста» (1997).

За кiпучай чэкiсцкай работай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «За кiпучай чэкiсцкай работай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аляксандар Лукашук

ЗА КIПУЧАЙ ЧЭКIСЦКАЙ РАБОТАЙ

З жыцьця катаў

РЭАБІЛІТАЦЫЯ КАТАЎ

(замест прадмовы)

З лютага 1993 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусі аднавіў у правах Камуністычную партыю.

Мы зноў засталіся з нашымі мёртвымі сам-насам.

Як цяпер ісьці ў Курапаты, што казаць нашым дзядам, якія ляжаць пад соснамі? Як растлумачыць, чаму вернутая зь небыцьця партыя-вампір, ненажэрная людаедзкая банда, што дзесяцігодзьдзямі гвалтавала беларускі народ, ірвала на кавалкі ягоныя землі і прадавала іншаземным дзяржавам, таптала мову і паліла кнігі, душыла лепшых сыноў і донак і тысячамі клала ў вялікія і малыя Курапаты, на тры гады кінула ў акупацыю, а потым працягнула гэтую акупацыю сама, пасыпаўшы на разьвітаньне радыеактыўным попелам ды подла схаваўшы сваё чарнобыльскае злачынства ад людзей?..

188 дэпутатаў Вярхоўнага Савету рэанімавалі КПСС-КПБ. Апроч партыйных сакратароў, сярод іх ёсьць навукоўцы і настаўнікі, генэралы і дырэктары… Страхавітаму камуністычнаму Вію паднялі павекі — і быццам нічога, ніхто не зьнерухомеў. Зараз хутка знойдуцца сацыялісты паразважаць, што аднаўленьне дзейнасьці КПСС-КПБ нічога не мяняе ў Беларусі.

Гэта ня так. Роспуск кампартыі ў жніўні 1991 году — адзіны, першы і апошні акт хаця б умоўнай справядлівасьці. Ніхто не панёс пакарання асабіста. Усё, абсалютна ўсё сышло з рук. І таму пастанова, прынятая парлямэнтам З лютага — ня толькі сорам на ўвесь сьвет. Гэта, найперш, трыюмф катаў і абраза мільёнаў ахвяраў — і тых, хто ўжо ляжыць у зямлі, і тых, хто, як дзеці Чарнобыля, туды заўчасна пойдзе.

Нашы мёртвыя цяпер могуць пакінуць нас, бо мы не абаранілі іх ад пасьмяротнае зьнявагі. І тады гэта знак непапраўнае бяды. Бо так, бяз памяці, без аховы продкаў загінем, сыдзем у нябыт з карты Эўропы, і толькі кампартыйныя пацукі будуць лётаць ненажэрнымі зграямі па чарнобыльскіх абшарах таго, што некалі звалася Беларусяй.

Радыё Свабода, 4 лютага 1993 г.

І. АДЗІН ДЗЕНЬ МАКАРА ГАРБАЧЭЎСКАГА

Беларуская гістарыяграфія ведае трох Гарбачэўскіх — дзекабрыста, этнографа, тэоляга. Сын селяніна зь Віцебшчыны Макар Давыдавіч Гарбачэўскі ў энцыкляпэдыі, падручнікі і манаграфіі даследнікаў не патрапіў, хоць без вывучэння ягонага і падобных жыцьцяў наўрад ці можна зразумець і вытлумачыць гісторыю XX стагодзьдзя — гісторыю, якая яшчэ ня стала мінулым.

1961. «Мне вельмі балюча перажываць няпраўду…»

Тоўсты яшчэ нядаўна блякнот паменшаў у аб'ёме. Ён спэцыяльна выбраў такі фармат, каб капірка ўкладвалася акурат на ўсю велічыню, а разьлінаваныя старонкі трымаліся на пэрфарацыі. Аркуш лёгка вырываўся, складваўся напалам, потым яшчэ раз напалам і якраз зьмяшчаўся ў стандартны канвэрт. Ён прывык да парадку ў паперах і звычак не мяняў: усё павінна быць ў двух экзэмплярах, каб потым, у выпадку чаго, можна было давесьці свой пункт гледжання і пазьбегнуць магчымых няправільных тлумачэньняў і скажэньняў. Памяць рэч ненадзейная, а паперка есьці ня просіць. За сваё добрае імя ён будзе змагацца да канца — ён ні ў чым не вінаваты і справядлівасьць пераможа, трэба толькі не губляць духу і верыць. Так ён выхаваны, так заўсёды змагаўся і будзе змагацца.

Справа была сур'ёзная: пакрыўдзілі не абы каго, а члена партыі з 1929 году, удзельніка вайны, узнагароджанага ордэнамі Леніна, Чырвонага сьцяга, Айчыннай вайны І ступені, Працоўнага чырвонага сьцяга, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, мноствам мэдалёў. Колькі перажыта, пабачана, зроблена! Ён абмакнуў пяро і, адступіўшы ад краю роўна столькі, каб можна было прабіць лісты дзіраколам і падшыць (у тым, што ўсе ягоныя лісты будуць сабраныя ў адну пэрсанальную справу, не было сумневу), вывеў пасаду і імя адрасата: «Сакратару Цэнтральнага Камітэту Беларусі тав. П. М. Машэраву». Ад хвалявання ён прапусьціў словы «камуністычнай партыі», але выйшла нават больш дакладна — першы сакратар кіраваў усёй Келарусяй.

«30 сакавіка 1961 году Берасьцейскі абкам партыі зацьвердзіў пастанову гаркаму аб выключэнні мяне з партыі. Я лічу, што гэта несправядліва, такога пакарання я не заслугоўваю, каб пазбавіць мяне партыі на З1-м годзе знаходжання ў яе шэрагах у той час, калі ўсё сваё жыцьцё, не шкадуючы сіл і жыцьця аддаў для партыі і Радзімы. Мне вельмі балюча, калі я бачу і перажываю за няпраўду… У 1941 годзе, у першыя дні Айчыннай вайны, паводле заданьня партыйных органаў і Міністэрства ствараў на тэрыторыі Пінскай вобласьці баявыя партызанскія групы, якія пакідаліся ў тыле праціўніка для работы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «За кiпучай чэкiсцкай работай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «За кiпучай чэкiсцкай работай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Владимир Лукашук - Сказки [СИ]
Владимир Лукашук
Владимир Лукашук - Нервы планеты [СИ]
Владимир Лукашук
Александр Лукашук - Прыгоды АРА у Беларусі
Александр Лукашук
Владимир Лукашук - Призрак Невесты
Владимир Лукашук
Владимир Лукашук - Женщинам о женщинах
Владимир Лукашук
Владимир Лукашук - Сказочный ларец
Владимир Лукашук
Владимир Лукашук - Тайна чупакабры
Владимир Лукашук
Владимир Лукашук - Городок у южного моря
Владимир Лукашук
Владимир Лукашук - Грани бытия
Владимир Лукашук
Аляксандар Бацкель - Маёнтак Рыбы
Аляксандар Бацкель
Отзывы о книге «За кiпучай чэкiсцкай работай»

Обсуждение, отзывы о книге «За кiпучай чэкiсцкай работай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x