Варта адзначыць, што прыняцьцё Чарвяковым умоваў Рыскага пагадненьня [8] Рыскае пагадненьне паміж савецкім урадам і АРА было падпісанае 20 жніўня 1921 у Рызе.
тычыцца толькі яго асабіста, але Беларуская Рэспубліка як незалежная рэспубліка патрабуе, каб гэтае пагадненьне было прынятае народным камісарыятам Беларусі. Да прыняцьця пастановы народным камісарыятам Прэзыдэнт можа надаваць дапамогу толькі ў межах існых законаў і правілаў. Камісарыят мае паседжаньне 27 студзеня, і нас запэўніваюць, што пагадненьне будзе прынятае й ня будзе ніякіх цяжкасьцяў. Аднак сёньня Чарвякоў ад’яжджае ў Маскву, дзе абмяркуе гэтую справу ва ўрадзе, і тады зможа больш рашуча дапамагаць нам на месцы. Нашая прапанова — каб управа сп. Эйдука зьвязалася са сп. Чарвяковым у Маскве й скарыстала ўсе магчымыя сродкі ўплыву дзеля ўпарадкаваньня нашых дачыненьняў зь Беларускай Рэспублікай [9] У 1921 была падпісаная дамова аб ваенным і гаспадарчым саюзе паміж БССР і РСФСР. У тэксьце адзначалася, што два ўрады цалкам прызнаюць «незалежнасьць і сувэрэннасьць кожнага з бакоў». Лічылася, што рэспублікі пагадзіліся аб’яднаць наркаматы ваенных і марскіх справаў, замежнага гандлю, фінансаў, працы, шляхоў зносінаў, поштаў і тэлеграфу, народнай гаспадаркі. Замест права самастойна вырашаць свае справы Беларусь атрымлівала ўпаўнаважаных аб’яднаных камісарыятаў.
.
Паводле пагадненьня між АРА й савецкім урадам справамі амэрыканскай дапамогі апекаваўся паўнамоцны прадстаўнік ураду РСФСР пры ўсіх замежных арганізацыях дапамогі. У 1921 годзе на гэтую пасаду быў пастаўлены былы латыскі стралок, зацяты камуніст Аляксандар Эйдук (пазьней яго замяніў Карл Ландэр). Пры савецкім урадзе таксама дзейнічаў камітэт ліквідацыі наступстваў голаду ( Последгол ).
АРА спрабавала пачаць апэрацыі ў Беларусі яшчэ ў 1921 годзе. Цэнтральныя камуністычныя ўлады выступілі супраць. Масква адхіліла амэрыканскі плян неадкладна пачаць харчаваньне дзяцей, хворых і ўцекачоў у Беларусі.
Беларусь ад пачатку голаду ў Паволжы разглядалася выключна як рэспубліка-донар. На загад «цэнтру» мясцовае начальства хутка арганізавала абавязковы збор сродкаў: рабочыя мусілі адлічваць частку заробку, працаваць на суботніках і нядзельніках, з прыватнікаў зьбіралі грашовыя ахвяраваньні, збожжа, муку, гародніну, ад сьвятароў патрабавалі здачы царкоўных каштоўнасьцяў і праводзілі канфіскацыі [10] 23 лютага 1922 у Маскве быў выдадзены дэкрэт «Аб парадку канфіскацыі царкоўных каштоўнасьцяў», якія, паводле афіцыйнай вэрсіі, ішлі на барацьбу з голадам. 1 сакавіка адмысловая камісія канфіскацыі на чале з А. Чарвяковым была ўтвораная ў Менску. У красавіку пачалася татальная канфіскацыя ў храмах Беларусі (у т. л. былі раскрытыя мошчы Эўфрасіньні Полацкай у Спаса-Эўфрасіньнеўскім манастыры). Як сьведчыць гісторык У. Навіцкі (зборнік «Канфесіі на Беларусі (канец XVIII–XX ст.)», было канфіскавана каштоўнасьцяў на 4 000 000 залатых рублёў. Сакрэтны цыркуляр савецкага ўраду, аднак, накіроўваў грошы не на дапамогу ахвярам голаду: «Каштоўнасьці, адабраныя ў закрытых цэркваў, павінны ўлічвацца й накіроўвацца ў асобнай графе, таму што яны паступаюць не ў ЦК Последгола, а павінны накіроўвацца ў дзяржаўны фонд».
. Паводле афіцыйных справаздачаў, ад саўгасаў шасьці паветаў Беларусі ў 1921–1922 гадох адправілі ў Расею 960 тон харчу і 120 тон насеньня, а начальства Віцебскай і Гомельскай губэрняў рапартавала аб адпраўцы 25 тысяч тон насеннага збожжа. Адначасна ў Беларусь прыбыло каля 13 тысяч дзяцей з Паволжа.
Толькі празь некалькі месяцаў АРА здолела пашырыць свае апэрацыі на Беларусь, але мусіла напачатку абмежавацца выдачаю адрасных індывідуальных пасылак.
Беларусь, якая лічылася самастойнай рэспублікай, мела заключыць асобную дамову з АРА. Такую дамову заключыў урад Украіны. Але, як напіша пазьней гісторык АРА Гаралд Фішэр:
Як і ўкраінцы, афіцыйныя асобы Беларускай Савецкай Рэспублікі некалькі дзён настойвалі на сваім праве незалежнай рэспублікі, паведаміўшы амэрыканцам, што дамова з РСФСР не азначае таксама дамовы зь Беларусьсю. Аднак беларусы не адстойвалі гэтае пазыцыі так упарта, як украінцы, і таму не было патрэбы заключаць асобнае пагадненьне зь Беларусьсю.
Масква зь Менскам не цырымонілася: пасьля падзелаў і перадзелаў тэрыторыі ад 15 мільёнаў чалавек, што жылі ў этнічнай Беларусі, у складзе БССР у 1922 годзе налічвалася менш за два мільёны. Камісары ў Менску выконвалі ўсе дырэктывы цэнтру.
Читать дальше