Евгений Миронович - НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Здесь есть возможность читать онлайн «Евгений Миронович - НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2003, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Беларуская пісьменнасць ХІХ стагоддзя, асабліва перыяду паўстання 1863 г., стваралася галоўным чынам у асяроддзі каталіцкай шляхты, ссылалася на польскую традыцыю змагання з Расіяй, ідэалізавала каталіцызм і колішнюю Рэч Паспалітую, прапагандавала супольнасць палітычных інтарэсаў Польшчы і Беларусі ў якасці яе правінцыі. Гэтая творчасць уздзейнічала аднак выключна на каталіцкае насельніцтва, якое складала ўсяго 20 адсоткаў ад агульнай колькасці жыхароў Беларусі. Адначасна непрыхільны тон тадышняй публіцыстыкі аблягчаў расійскім уладам мабілізацыю мясцовых праваслаўных элітаў да процідзеяння гэтым тэндэнцыям.

У другой палове ХІХ ст. развіваліся дзве беларускія інтэлектуальныя плыні, якія адлюстроўвалі тадышнія рэлігійныя падзелы. Паколькі католікі і праваслаўныя жылі быццам бы ва ўзаемнай духовай адасобленасці, падтрымоўванай, дарэчы, палітыкай расійскіх улад, таму нацыянальная ідэя гэтых двух канфесійных асяроддзяў развівалася рознымі шляхамі. Сярод праваслаўных вельмі папулярнай была ідэя заходнерусізму, вельмі блізкая царскай дактрыне расійскага народа, які складалі «велікарусы» (расіяне), «маларусы» (украінцы) і «заходнерусы» (беларусы). Галоўны ідэолаг гэтага руху — Міхаіл Каяловіч — патрабаваў увесці беларускую мову ў дзяржаўныя школы і ўрадавыя ўстановы ў Беларусі. Прапанаваў ён таксама правядзенне радыкальнай аграрнай рэформы, а ў яе выніку — падзел вялікай зямельнай уласнасці і перадачу зямлі сялянам. Гэты апошні пастулат Каяловіча не быў доказам яго грамадскага радыкалізму, а толькі вынікам разважанняў «заходнерусаў» вакол нацыянальных пытанняў. Зыходзілі яны з перадумовы, што вялікая зямельная ўласнасць у Беларусі знаходзіцца перш за ўсё ў руках палякаў, а тых лічылі чужаземцамі, якія непрыхільна, а нават варожа ставяцца да беларусаў. Разглядалася нават — асабліва ў час паўстання 1863 г. — магчымасць перасялення палякаў «у Польшчу», значыць, у межы Варшаўскага герцагства. Палякамі — паводле Каяловіча — лічыліся ўсе пражываючыя ў Беларусі католікі. Не дапускаў ён магчымасці ўзнікнення нацыянальнай катэгорыі беларусаў-католікаў. «Заходнерусы» лічылі, што беларусы, якія перайшлі на каталіцызм, самі адракліся ад сваёй нацыянальнасці і сталі палякамі.

Пасля пацыфікацыі паўстання 1863 г. «заходнерускі» рух, па прычыне свайго грамадскага радыкалізму, аказаўся не надта выгадным хаўруснікам для царскіх улад і таму скора быў ён выведзены на абочыну грамадска-палітычнага жыцця. Аднак выступаў ён ад імені больш за 70 адсоткаў жыхароў Беларусі і гэты факт асноўным чынам паўплываў на працэс фарміравання беларускай нацыянальнай ідэалогіі ў канцы ХІХ ст. Заходнерусізм прадрашыў таксама аб тым, што каталіцкія эліты перасталі думаць аб Беларусі ў катэгорыях традыцыі Рэчы Паспалітай і стаў прычынай адарвання беларускай ідэі ад псіхалагічна-культурнага польскага кантэксту.

Крыніц беларускага нацыянальнага адраджэння ў каталіцкім асяроддзі трэба шукаць, так як і ў праваслаўным, у палове ХІХ ст. Найчасцей пачыналася яно з зацікаўнення сыноў апалячанай шляхты гісторыяй сваіх родаў, мясцовасці, даследаваннем культуры мясцовага насельніцтва. Паводле іх меркаванняў, аспрэчванне тэзісу аб асіміляцыі беларускай шляхты абазначала б адабрэнне тэорыі «заходнерусаў», якая ўсіх католікаў на беларускай зямлі лічыла чужым элементам. Многія інтэлігенты шляхецка-каталіцкага паходжання, якія пачыналі даследаваць мінулае, усведамлялі сабе наяўнасць блізкіх культурна-моўных сувязей уласнага роду з мясцовым сялянствам. Не пераставалі яны быць палякамі, але яшчэ больш ахвотна спасылаліся на легенды Вялікага княства Літоўскага, міфы аб «тутэйшасці», «краёвасці». Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (1808–1884) пісаў, што адчуваў ён сябе чалавекам польскай культуры і адначасна быў свядомы свайго літоўскага (беларускага) паходжання. Будучы шляхціцам, ён не быў у змозе ўвайсці ў тую сферу культуры, у якой апынуліся сялянскія масы. Такіх праблемаў не было ў інтэлігенцыі, якая адарвалася ад засценка і ягонай традыцыі. Францішак Багушэвіч (1840–1900), хаця не адчуваў ніякіх эмацыянальных сувязей з узнікаючай нацыянальнай ідэяй, аднак з прычыны салідарнасці з сялянскім асяроддзем напісаў вядомы заклік да беларусаў: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!». Багушэвіч, падобна як і Дунін-Марцінкевіч, пісаў на беларускай мове, але ў адрозненні ад Марцінкевіча гэтую мову лічыў «сваёй».

У канцы ХІХ ст. з’явілася новае пакаленне беларускай інтэлігенцыі, нацыянальная свядомасць якога склалася не ў выніку працяглых роздумаў, а толькі шляхам выхавання ў сямейным асяроддзі. У 1898 г. вучні мінскай гімназіі Іван і Антон Луцкевічы арганізавалі нефармальную групу з мэтай вывучэння гісторыі, этнагарфіі і беларускай грамадскай думкі. Супольна з пісьменнікам Казімірам Кастравіцкім збіралі яны кніжкі і ўсялякія іншыя публікацыі на згаданыя тэмы. Іх бацька — Іван Луцкевіч — сябраваў з Дуніным-Марцінкевічам і часта гасцяваў у яго доме. Аб беларускасці маладых Луцкевічаў, будучых дзеячаў беларускага нацыянальнага руху, прадрашыў выбар іхных бацькоў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ»

Обсуждение, отзывы о книге «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x