Высадка саюзьнікаў у Сыцыліі адбылася падчас Курскае бітвы (10.07.1943). Наступствам гэтай апэрацыі быў арышт Б. Мусаліні (25 ліпеня). Калі 3 верасьня амэрыкана-брытанскія войскі высадзіліся на поўдні Апэнінскае паўвыспы, Італія выйшла з вайны. Гэта змусіла Гітлера зьняць войскі зь іншых франтоў і ўвесьці іх у Паўночную Італію. — А. С.
Нягледзячы на тое, што ў траўні 1917 г. у вайну ўступілі ЗША, сілы саюзьнікаў былі аслабленыя выхадам з кааліцыі Расеі, дзе да ўлады прыйшлі бальшавікі. Гэта дазволіла Нямеччыне і Аўстра-Вугоршчыне ня толькі пратрываць яшчэ цэлы год, але нават павесьці наступ на Ўсходнім фронце ў лютым і на пачатку вясны 1918 г. — А. С.
У канцы 1943 г. шляхам мабілізацыі павялічылі свае сілы эстонскія і латыскія атрады СС, было збольшага ўжо скончана фармаваньне ўкраінскай дывізіі СС у Галіччыне. Затое ў выніку супраціву мабілізацыі не ўдалася спроба стварэньня літоўскага атраду СС, зь цяжкасьцю пасоўвалася справа фармаваньня паліцыйных батальёнаў на Беларусі.
Да канца акупацыі Беларусі ён падпісваўся як в. а. генэральнага камісара.
RKU — Райхскамісарыят Украіны.
Для Готбэрга працэс фармаваньня гэтых батальёнаў быў павучальны. Стварэньне першага батальёну № 49 Шымана распачаў яшчэ ў жніўні 1942 г. на Меншчыне. Нямецкія камандзіры набіралі туды людзей пад прымусам і абыходзіліся зь імі жорстка, нават білі. Пры гэтым навабранцаў апранулі ў непапулярныя паліцыйныя мундзіры. Падчас падрыхтоўкі часта здараліся выпадкі дэзерцірства, так што толькі ў красавіку 1943 г. нарэшце завяршылася фармаваньне гэтага батальёну, а ў траўні яго ў складзе 300 чалавек перадалі ў распараджэньне Готбэрга. Батальён, у прынцыпе, займаўся вартаўніцтвам, радзей яго выкарыстоўвалі для барацьбы з партызанамі. Другое фармаваньне — беларускі спэцыяльны батальён № 13, арганізаваны на пачатку 1943 г. паліцыяй бясьпекі ў Менску з прапагандысцка-вэрбоўчай дапамогай беларускіх дзеячаў. Ён атрымаў лепшае забесьпячэньне, шэра-зялёную ўніформу Waffen-SS зь бел-чырвона-белай павязкай на рукаве і ў значнай ступені знаходзіўся пад камандаваньнем беларусаў. I гэта прынесла посьпех: летам 1943 г. батальён удзельнічаў у антыпартызанскіх акцыях, аднак дэзерцірства ў яго шэрагах не было. Восеньню 1943 г. батальён быў пераведзены ў Вялейку ў складзе трох рот, дзе налічвалася каля 1000 чалавек.
Ацэнку Кушаля можна прызнаць за кампэтэнтную: у жніўні 1943 г. Готбэрг прызначыў яго на пасаду гаўптбэтраўэра (галоўнага апекуна) усёй беларускай паліцыі.
У студзені — лютым 1918 г. польскі корпус расейскай арміі пад камандаваньнем ген. Юзафа Доўбара-Мусьніцкага дысьлякаваны ў раёне Рагачоў — Жлобін — Бабруйск, пры матэрыяльнай падтрымцы Антанты ўчыніў антысавецкі мяцеж і захапіў шэраг гарадоў і мястэчак. — А. С.
Гэтая акруга была створана ў лютым 1944 г. Яна не падлягала ўладзе акруговых камісарыятаў у Наваградку i Слоніме, а падпарадкоўвалася Камінскаму.
Асабовы склад брыгады Камінскага мусіў налічваць каля 7 тыс. чалавек, а казацкіх і каўкаскіх атрадаў — 2–3 тыс. Два казацкія батальёны былі сфармаваны ў Наваградзкай акрузе, а два каўкаскія — у Слонімскай.
Гэта была адзіная інфармацыя зь Беларусі такога зьместу, бо рапарт, відаць, быў зроблены на спэцыяльнае заданьне. Іншыя паведамленьні АК сьведчылі аб росьце сярод беларусаў прасавецкіх настрояў і варожасьці да палякаў. Імаверна, што аўтарам гэтай інфармацыі быў Вітальд Буткевіч альбо Адам Дэмідэцкі-Дэмідовіч, у пачатку 1944 г. — чалец AK і супрацоўнік Астроўскага, удзельнік Другога ўсебеларускага кангрэсу.
Паводле паведамленьня, зробленага мне Анэляй Катковіч, яе даўняя прыяцелька зь Віленскай беларускай гімназіі Дуня Казёл пасьля вайны прыяжджала два-тры разы з БССР у Польшчу і расказвала, што ў 1944 г. у Менску на загад Астроўскага яна перадавала савецкім партызанам даручаныя ёй інфармацыі наконт БЦР і што пасьля вайны за гэтую дзейнасьць яна павінна была атрымаць нейкі мэдаль. Спраўдзіць гэтую інфармацыю ў маіх умовах нельга, аднак прыклад Баляслава Пясэцкага з генэралам Сяровым сьведчыць, што такая магчымасьць не была выключана.
У тым ліку была i апэрацыя «Fruhlingfest», праведзеная вясною 1944 г. у раёне Полацку і Лепеля. Нягледзячы на моцную авіяцыйную падтрымку з-за лініі фронту (толькі за адну ноч на партызанскім лётнішчы Сарочына прызямлілася каля 100 савецкіх самалётаў), партызаны панесьлі вялікія страты: 7011 чалавек загінула ў баі, 6928 — трапіла ў палон, а 349 перайшло на бок немцаў. Тым ня менш каля 4000 партызанаў здолела выйсьці з абкружэньня.
Читать дальше