У рапарце адзначаецца, што насельніцтва ня толькі не падтрымлівае партызан, але нават актыўна выступае супраць іх дзеля захаваньня сваёй маёмасьці. Вакар таксама падае, што савецкія дывэрсанты і выведнікі спачатку не знаходзілі падтрымкі ў мясцовага насельніцтва, іх часта выдавалі, арыштоўвалі і расстрэльвалі. Затое савецкія крыніцы абыходзяць гэтыя сьведчаньні маўчаньнем і прыводзяць толькі прыклады падтрымкі і дапамогі савецкім партызанам з боку беларускага насельніцтва.
Савецкія аўтары таксама паведамляюць, што «глыбокай восеньню 1941 г. многія партызанскія атрады перайшлі да падпольнай дзейнасьці».
Кубэ сьцьвярджаў, што на тэрыторыі Генэральнай акругі «самы глыбокі спакой» утрымліваўся толькі да канца траўня, а ў некаторых акругах Заходняй Беларусі — да чэрвеня — ліпеня 1942 г.
Гэта супярэчыць зьвесткам савецкіх крыніц: яны паказваюць значна большую колькасьць вагонаў і значна меншую колькасьць лякаматываў.
У літаратуры, прысьвечанай гэтаму пытаньню, найчасьцей фігуруе лічба 1500 — столькі «бурмістраў» было зьнішчана партызанамі па зьвестках, якія падаў Розэнбэрг у жніўні 1942 г. Аднак пры гэтым ён не адзначаў, што забойствы адбыліся менавіта на Беларусі. Можна меркаваць, што названая лічба датычыла ўсіх акупаваных земляў СССР.
Выкарыстаньне рэлігійных пачуцьцяў насельніцтва ў партызанскай прапагандзе не было зьяваю выключна беларускай — на іншых акупаваных землях СССР таксама ўжывалі такія мэтады для здабыцьця прыхільнасьці мясцовых жыхароў. Гэта можа сьведчыць аб існаваньні адпаведнай агульнай дырэктывы Цэнтральнага штабу партызанскага руху. Так, напрыклад, ува ўкраінскай вёсцы Тонеж на месцы спаленай немцамі царквы партызаны ўсталявалі крыж і ганаровую варту.
Камандзір партызанскага атраду «Спартак» дакладваў, што 24.9.1942 ён сустрэўся з кіраўніком Браслаўскага павету Васілеўскім і яго намесьнікам Кавалеўскім, якія паведамілі, што гатовыя да супрацоўніцтва з савецкімі партызанамі і даставілі 2 кулямёты, 7 вінтовак, 5 пісталетаў, больш за 5 тыс. патронаў, а таксама інфармацыю аб перамяшчэньнях карнага атраду і іншыя зьвесткі.
У беларускай эміграцыйнай публіцыстыцы здаўна ўсталявалася меркаваньне, што нямецкія карныя экспэдыцыі, якія прывялі да росту партызанскіх шэрагаў, былі сьвядома справакаваныя савецкімі партызанамі. Менскія гісторыкі катэгарычна аспрэчваюць такі погляд і ў сваю чаргу называюць яго «бессаромнай правакацыяй». I сапраўды, нялёгка выносіць ацэнку ў гэтай справе: з аднаго боку, нямецкія рэпрэсіі не ў такой ступені закранулі раёны, дзе партызаны ня дзейнічалі, з другога боку, на Беларусі было досыць многа добраахвотнікаў, якія самі ішлі ў партызанскія атрады, так што не было сэнсу выкарыстоўваць такія жудасна жорсткія мэтады вярбоўкі.
Абавязковая ўмова.
Гэты праект не захаваўся. Мы можам толькі меркаваць пра яго прынцыповыя палажэньні, абапіраючыся на крытычныя заўвагі Эргарда Вэтцэля з Rassenpolitischesamt, зьмешчаныя ў яго мэмарыяле «Stellungnahme und Gedanken zum Generalplan Ost des Reichsfuhrers SS» ад 22.4.1942.
«Генэральны плян Ост» знойдзены у 2009 годзе. — Polochanin72
На другі дзень вайны, 23.6.1941, я стаў выпадковым сьведкам таго, як самалёты Люфтвафэ скідвалі зброю для літоўскіх партызанаў. Справа дзеялася пры дарозе, паблізу гасьцінца, што вёў зь мястэчка Дукшты Сьвянцянскага павету ў вёску Гіруцішкі. На невысокім узгорку былі адпаведна раскладзеныя і ўмацаваныя каменьнямі вялікія сувоі белага палатна, якія паслужылі за ўмоўны знак.
Новы варыянт ГПО быў перасланы Гімлеру 15.2.1943 г. Гімлер доўга не выказваў сваіх меркаваньняў наконт праекту, і таму Мэер-Гетлінг зьвярнуўся да яго з дадатковым запытаньнем у гэтай справе. У красавіку 1943 г. ён атрымаў наступны адказ Гімлера: «Так, я прыпамінаю сабе. Ён ляжыць на маім стале. Я ўжо мысьлю аб гэтай справе».
У склад Галоўнай рады БНС уваходзілі: старшыня — I. Ермачэнка, сябры: А. Адамовіч, кс. В. Гадлеўскі, Грынкевіч, С. Кандыбовіч, В. Казлоўскі, архіяпіскап Нарко, Нікалаевіч, Я. Найдзюк, Ю. Саковіч, Сянкевіч, П. Сьвірыд.
Цікавую інфармацыю падае на гэты конт Кіслы, слонімскі гарадзкі начальнік, у сваім лісьце ў акруговы камісарыят ад 12.3.1943 г.: «…цяпер самаахова слонімскай БНС ужо не існуе, але калі яшчэ існавала, яна не падпарадкоўвалася паліцыйнаму камандаваньню…»
Читать дальше