Калубовіч, напэўна, памыліўся наконт Цэнэра, які ў ліпені 1942 г. быў адкліканы зь Менску і ў сувязі з гэтым пакінуў Беларусь. Напэўна, меліся на ўвазе або Готбэрг, або Корзэман.
Кок-сагыз — шматгадовая травяністая расліна роду Дзьмухавец, выкарыстоўвалася для вытворчасці каўчука. — Polochanin72
У ліку забітых быў Яраслаў Кушаль — сын Н. Арсеньневай і Ф. Кушаля. — А. С.
Кубэ тады сказаў Штраўху: «Такога характару паводзіны ня вартыя немца і Нямеччыны Канта і Гётэ. Калі нямецкі аўтарытэт будзе падарваны на цэлым сьвеце, дык станецца гэта з нашай віны».
Спадзяваньні Готбэрга грунтаваліся на прынцыпах супрацоўніцтва, узгодненых з Гімлерам і Розэнбэргам, паводле якіх падчас доўгай адсутнасьці райхскамісара яго абавязкі павінен быў выконваць HSSPF.
СА — штурмавыя атрады (Sturmabteilung). Ваенізаваныя фармаванні НСДАП. У 1934 годзе страцілі значэнне, і галоўнай баявой арганізацыяй стала СС. Атрады СА, моцна скарочаныя колькасна, праіснавалі да 1945 года. Вярхоўным кіраўніком СА з 1930 года і да канца Трэцяга райху быў Гітлер. — Polochanin72
НДР — Нямецкая дэмакратычная рэспубліка.
В. Быкаў, які паходзіў зь Віцебшчыны, сьведчыў, што ў часе вайны ягоныя родныя «ад’еліся»: «І хлеба было, і да хлеба. Калгасы распусьцілі, абраблялі свае надзелы. Было і немцам, і партызанам, і сабе заставалася». — А. С.
Зь сярэдзіны 1942 г. у Віцебску, Бабруйску і Барысаве пачалі выдаваць непэрыядычныя беларускамоўныя дадаткі да мясцовых газэт, якія выходзілі на расейскай мове. Толькі 25.3.1943 г. у Віцебску пачала выходзіць беларуская газэта «Беларускае Слова» накладам 20 000 экз. Пры канцы 1943 г. у сувязі са становішчам на фронце яе рэдакцыю перанесьлі ў Дзьвінск (Латвія).
Так, напр., за 100 кг жыта селянін атрымліваў 2,50 райхсмаркі, прычым ён мусіў атрымліваць вотруб’е для пашы па цане 6 райхсмарак за 100 кг.
У лютым 1942 г. на тэрыторыі Генэральнай акругі Беларусь налічвалася 275 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, г. зн. 25 % ад даваеннай колькасьці. У чэрвені 1942 г. гэтая колькасьць ацэньвалася ў 40–45 % ад даваеннага ўзроўню. У жніўні 1943 г. Кубэ, у сваю чаргу, паведамляў, што на абшары Генэральнага камісарыяту Беларусь знаходзіцца яшчэ 450 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, г. зн. 50 % ад нармальнага пагалоўя. Аднак пагалоўе не павялічвалася, а зьмяншалася, адсюль вынікае, што ў 1942 г. зьвесткі заніжаліся.
Улады Генэральнай акругі падавалі, што ў зоне дзеяньня партызан знаходзілася ў 1942 г. 60 % сельскагаспадарчых угодзьдзяў. Гэта было грубае перабольшаньне, якое павінна было апраўдаць слабыя вынікі апэрацыі па вярбоўцы работнікаў у Нямеччыну. Паводле савецкіх крыніц, у гэты час тэрыторыя, якую займалі і часткова кантралявалі партызаны, складала толькі 30 % ад усяго беларускага абшару (гл. падразьдзел «Разьвіцьцё савецкага партызанскага руху»). Трэба мець на ўвазе, што гэты паказчык быў значна вышэйшы ўва ўсходніх раёнах Беларусі і нашмат ніжэйшы на землях Генэральнай акругі.
Лічыцца, што самай вялікай акцыяй AK было ўзяцьце мястэчка Жодзішкі ў жніўні 1943 г. У гэтай акцыі, апрача некалькіх беларускіх паліцыянтаў, якія загінулі ў баі, былі забіты жонка і двое дзяцей камандзіра паліцыі Віктара Каркоза і даваенны каталіцкі беларускі дзеяч Тамаш Трызна, якога застрэлілі ў ложку.
Паводле С. Хмары, беларускі партызанскі рух паўстаў у 1941 г. на Палесьсі пад камандаваньнем падпалкоўніка Шанька. У гэтым руху ўдзельнічала каля 3000 чалавек. Ён існаваў да канца 1943 г., пакуль ня быў разьбіты савецкімі партызанамі. Аднак гэты партызанскі рух не праводзіў актыўных нападаў на немцаў.
Гэтая самастойнасьць Іваноўскага мела, зрэшты, і адмоўныя вынікі, непазьбежныя ўва ўмовах кансьпірацыі. Пра гэта сьведчыць наступнае беспадстаўнае меркаваньне, выказанае віленскім аддзяленьнем дэлегатуры эміграцыйнага ўраду пасьля сьмерці прафэсара:
«Праф. Іваноўскі на пасадзе старшыні беларускай Рады даверу быў паслухмяным выканаўцам нямецкіх жаданьняў, да канца жыцьця ён верыў у магутнасьць немцаў, у іх перамогу… Падчас панаваньня праф. Іваноўскага што да польскага насельніцтва нязьменна праводзілася лінія перасьледаваньняў».
Ня больш праўды было і ў абвінавачваньнях беларускіх апазыцыянэраў, паводле якіх Іваноўскі быў «польскім агентам», які дзейнічаў на шкоду беларускаму народу.
Читать дальше