УПА — Украінская паўстанцкая армія.
Пазначаная колькасьць спаленых вёсак (692) датычыць толькі паселішчаў, дзе налічвалася ня менш за 50 жыхароў. БелСЭ падае яшчэ большыя лічбы карных апэрацыяў (звыш 100), напэўна, з улікам самых дробных акцыяў.
Дакладную дату гэтага прызначэньня аўтару ўстанавіць не ўдалося. Аднак вядома, што Готбэрг прадставіўся Екельну ў Рызе 3.11.1942 г., пасьля чаго выехаў у Менск, каб заняць сваю пасаду.
У сваім лісьце ад 9.11.1942 г. Кубэ пісаў наступнае:
«Шаноўны пане райхсьляйтэр CC!
Дарагі аднапартыец Гімлер!
Сардэчна дзякую Вам за прысланьне майго старога супрацоўніка з часоў барацьбы (за перамогу НСРПН. — Ю. Т.) обэргрупэнфюрэра СС генэрала фон дэм Баха. Такім чынам, барацьба з партызаншчынай нарэшце апынулася на правільным шляху. Ужо ў першыя ж дні обэргрупэнфюрэр фон дэм Бах у двух выпадках дасягнуў рашучых посьпехаў супраць партызанаў, якія ўзбуджаюць ува мне надзею, што цяпер нарэшце мы спынім балаган на Беларусі. Больш за гэта, магу паведаміць, што людзі майго ведамства заўсёды ахвотна супрацоўнічаюць у гэтых справах з C і паліцыяй і кожную хвіліну гатовы змагацца зь вінтоўкаю супраць чырвонаармейцаў. Мы — CC і цывільная ўправа — працуем тут у найлепшай згодзе. Я перадаў у распараджэньне обэргрупэнфюрэра СС фон дэм Баха 40 беларускіх прапагандыстаў і даручыў усім маім установам безумоўна спрыяць обэргрупэнфюрэру пры выкананьні яго загадаў і быць у яго распараджэньні.
Сардэчнае прывітаньне і Гайль Гітлер!
Заўсёды моцна адданы Вам
Вільгельм Кубэ».
Неўзабаве пасьля ўрачыстага сьвяткаваньня дня нараджэньня Кубэ, якое адбылося 13.11.1942 г., ён напісаў Ермачэнку ліст, дзе гаварылася:
«…Вы можаце быць упэўнены, што ў далейшым я буду супрацоўнічаць з вамі ў духу нашага вялікага фюрэра Адольфа Гітлера над адраджэньнем беларускага краю, які перажыў такія цяжкія выпрабаваньні».
Лёзэ энэргічна супрацьдзейнічаў выхаду Беларусі з PKO. 16.4.1943 ён выслаў па гэтай справе ліст асабіста да Розэнбэрга.
У гэтай атмасфэры быў арыштаваны і закатаваны ксёндз Гадлеўскі. Іваноўскага, у сваю чаргу, абвінавачвалі ў падтрымцы прапольскага элемэнту і намерваліся сьпіхнуць з пасады менскага бурмістра. Аднак пацьверджаньня яго палітычных сувязяў зь Ермачэнкам не знайшлі. Гэтая акалічнасьць і выратавала Іваноўскага.
Шэф СД у Менску Штраўх скардзіўся, што канчатковае вырашэньне справы Ермачэнкі заняло ў яго цэлы год.
Такі варыянт разглядаўся ў сувязі з артыкулам сакратара ЦК КП(б) Беларусі Ц. Гарбунова «Белоруссия борется», апублікаваным у часопісе «Славяне» (1942. № 1. Чэрвень). Гарбуноў падкрэсьліваў адзінства славянскіх народаў у барацьбе зь нямецкім імпэрыялізмам. Гэта стала прычынаю т. зв. Aktion Gorbunow, якую правяло СД у Менску.
Меркаваньне аб прыналежнасьці беларусаў да нардычнай расы выказвалася на старонках органа PKO «Остлянд». Публіцыст В. Эссэн сьцьвярджаў, што беларусы, дарма што гавораць на славянскай мове, у мінулым паглынулі шматлікія балтыйскія плямёны і нават — нямецкія элемэнты.
У канцы 1943 г. інстытут эвакуяваўся ў Новую Вялейку. 10.6.1944 г. адбыўся першы і апошні выпуск яго навучэнцаў, 32 чалавекі. У 1944/45 г. ён працягваў сваю працу ў Нямеччыне.
Варта прыгадаць тыя намаганьні, што прыклаў В. Іваноўскі для адкрыцьця тэхналягічнага інстытуту і ўнівэрсытэту ў Менску.
RKO — Райхскамісарыят Остлянд.
Цікава, што гэтае распараджэньне Розэнбэрга ад 24.4.1942 г. фон Готбэрг успрыняў як праўную падставу для стварэньня ў сьнежні 1943 г. Беларускай цэнтральнай рады, хоць паўнамоцтваў на ўтварэньне такога органа яно не давала (гл. наступны разьдзел).
Гэта былі: Канстанцін Гуло (Менская акруга), Сымон Цытовіч (Слонімская), Уладзімер Казёл (Глыбоцкая), Віктар Трахімовіч (Барысаўская), Цімафей Гаргесгаймер (Ганцавіцкая), Мадэст Яцкевіч (Лідзкая), Язэп Душэўскі (Слуцкая), Булак (Наваградзкая), Ян Галяк (Вялейская).
ОТ — Ваенна-будаўнічая арганізацыя Тота.
Рапарт Кушаля да старшыні Рады даверу ад 6.8.1943 быў зьмешчаны цалкам у зборніку дакумэнтаў «Преступные цели — преступные средства» (Москва, 1968. С. 142). Тым часам у кнізе В. Раманоўскага «Саўдзельнікі ў злачынствах», выдадзенай у Менску, была зьмешчана толькі адпаведна падабраная частка гэтага рапарту (С. 146), каб падмацаваць сьцьверджаньне, што Кушаль «6 жніўня 1943 г. з захапленьнем даносіў кіраўніку т. зв. “рады даверу” пра крывавыя расправы над мясцовым насельніцтвам у мясьціне, дзе ён нарадзіўся» (С. 153). Справа ў тым, што Кушаль нарадзіўся ў Пяршаях, а ў суседняй вёсцы Доры загінулі яго браты, спаленыя разам з царквою, куды іх сагналі карнікі. З дапамогаю гэтай фальшыўкі Раманоўскі імкнуўся падаць свайго палітычнага праціўніка Кушаля ў найгоршым сьвятле.
Читать дальше