Наконт Украіны, якую ўжо прызнала Нямеччына, Вільгельм ІІ выказаўся так:
«Мы не павінны паддавацца ілюзіі, нібыта Украіна надоўга застанецца адарваная ад Расеі. Украіна, як і Расея, — славянскі край. Яны зьяднаюцца нанова».
Людэндорф заўважыў:
«Жыцьцяздольнай украінскай дзяржавы ня будзе ніколі. Нацыянальны дух Украіны існуе і ўтрымліваецца толькі дзякуючы прысутнасьці нашых войскаў».
Рапальская дамова паміж РСФСР і Нямеччынай была падпісана 16 красавіка 1922 г. і прадугледжвала аднаўленьне дыпляматычных стасункаў паміж дзьвюма краінамі, бакі адмаўляліся ад узаемных фінансавых прэтэнзіяў, надаваўся статус найбольшага спрыяньня двухбаковым гандлёва-эканамічным зносінам, а таксама прадугледжвалася супрацоўніцтва ў вайсковай сфэры. На іншыя савецкія рэспублікі, у тым ліку і БССР, дзеяньне дамовы пашырылася 5 лістапада 1922 г.
Апрача кнігі В. Егера «Weissruthenien…», у 1918 г. ува Ўроцлаве (Брэслаў) быў выдадзены падручнік беларускай мовы, апрацаваны немцам Рудольфам Абіхтам і беларусам Янам Станкевічам, пад назваю «Просты спосаб у кароткім часе стацца граматным».
Акінчыц Ф. (20.1.1886 — сакавік 1943), адвакат, палітычны дзеяч, з 1906 г. — у партыі эсэраў, у 1925–1927 гг. — у БСРГ, а 1933 г. — лідэр беларускіх нацыянал-сацыялістаў, прыхільнік супрацоўніцтва з Трэцім райхам, загінуў у часе замаху, арганізаваным ў Менску.
КПЗБ — Камуністычная партыя Заходняй Беларусі.
БКС — Беларускі камітэт самапомачы.
Па зьвестках «Раніцы» (1942. 22 сакавіка), у пачатку 1942 г. колькасьць сяброў Беларускага камітэту ў Варшаве складала амаль 6000. Мікола Ждановіч, былы сябра кіраўніцтва Камітэту, пацьвердзіў гэты факт у сваім паведамленьні, зробленым для аўтара 12.3.1977 г. Аднак колькасьць беларусаў у Варшаве ў 1940 г. складала ўсяго толькі каля 1000 чалавек, пра што даносіў Акінчыц у сваім рапарце ў Oststelle NSDAP 1.11.1940 г. На думку Ждановіча, кіраўніцтва Камітэту мірылася з такай сытуацыяй, бо ад колькасьці сяброў залежалі памеры фінансаваньня, выдзяленьне харчовай дапамогі і інш.
Іван Ермачэнка нарадзіўся 1.5.1894 г. у Капачоўцы Барысаўскага павету, скончыў гімназію ў Маскве, потым, у часе Першай сусьветнай вайны, афіцэрскую школу, служыў у расейскім войску, пад канец вайны быў ад’ютантам генэрала Ўрангеля, меў ранг палкоўніка. У 1920 г. эвакуяваўся ў Канстантынопаль, дзе з даручэньня ўраду БНР выконваў функцыі генэральнага консула на Балканах. У 1922 г. пераехаў у Прагу. Тут атрымаў мэдычную адукацыю (1929), займаўся лекарскай практыкай і палітычнай дзейнасьцю сярод беларускай эміграцыі. З 1938 г. — прыхільнік беларуска-нямецкага супрацоўніцтва. Пасьля Другой сусьветнай вайны жыў у эміграцыі ў ЗША. Памёр 25.2.1970 г.
Захаваўся пратакол, здабыты немцамі ў Менску, з тэкстам допыту савецкімі органамі аднаго з чальцоў гэтай дыверсійнай групы, Браніслава Валасэвіча. Ён быў чальцом польскага падпольля, уступіў у Беларускі камітэт у Варшаве, там яму дапамаглі знайсьці працу, а 10.6.1941 г. накіравалі на перанавучаньне ў Лямсдорф. Курс быў скончаны 13.6.1941 г. На допыце Валасэвіч назваў некалькі прозьвішчаў удзельнікаў сваёй групы (Сядынскі, Акінчык, Тачаноўскі, Станкевіч, Галчынскі). Увогуле церазь мяжу перакінулі ня ўсіх, а толькі 41 чалавека.
Радаслаў Астроўскі нар. 25.10.1897 г. у фальварку Запольле Слуцкага павету, скончыў гімназію ў Слуцку (1908), унівэрсытэт у Пецярбургу і Дэрпце (1908–1913), палітычны дзеяч у Слуцку і Менску (1917–1918), у войску ген. Дзянікіна (1920), дырэктар беларускай гімназіі ў Вільні (1924–1936), пераведзены ў адміністрацыйным парадку ў Лодзь (восень 1936). У лютым 1924 г. стаў заснавальнікам прапагандысцкага Польска-беларускага таварыства, пасьля яго распаду — супрацоўнік КП(б) Беларусі і КПЗБ, куратар падпольнага камсамолу ў гімназіі (1924–1925); чалец кіраўніцтва БСРГ і дырэктар Беларускага каапэратыўнага банку ў Вільні, празь які праходзілі сродкі з СССР на фінансаваньне Грамады (1925–1926); сябра КПЗБ (1926). Арыштаваны (студзень 1927) і абвінавачаны на працэсе Грамады. Зьмяніў свой палітычны кірунак і стаў арганізатарам і прапагандыстам супрацоўніцтва з санацыяй (1928–1936). Пасьля вайны — палітычны дзеяч у эміграцыі. Памёр 17.10.1976 г. у ЗША.
Ян Станкевіч нар. 26.11.1891 г. у вёсцы Арляняты Ашмянскага павету, скончыў беларускую гімназію ў Вільні (1921), унівэрсытэт у Празе. Доктар філязофіі (1926), выкладчык беларускай мовы ў Варшаўскім (1928–1932) і Віленскім (1927–1940) унівэрсытэтах, пасол польскага сойму (1928–1930), публіцыст, палітычны дзеяч, аўтар шматлікіх прац з мовазнаўства й гісторыі, пасьля вайны жыў на эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША, памёр 16.07.1976 г.
Читать дальше