Генадзь Каханоўскі - Руплівец нашай старасветчыны - Яўстах Тышкевіч

Здесь есть возможность читать онлайн «Генадзь Каханоўскі - Руплівец нашай старасветчыны - Яўстах Тышкевіч» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Навука і тэхніка, Жанр: История, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга прысвечана жыццю і дзейнасці этнографа, фалькларыста, краязнаўца і археолага Я. П. Тышкевіча (1814–1873), ураджэнца Лагойска. Ім створаны Віленскі музей старажытнасцей — багаты збор матэрыяльнай культуры беларусаў. Драматычны лёс і гэтага музея, які быў ліквідаваны пасля паўстання 1863 г., і яго заснавальніка, стаціўшага магчымасць займацца любімай справай. Для шырокага кола чытачоў.

Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Асабліва пашанцавала Я. Тышкевічу на сустрэчы ў сталіцы Даніі. Спачатку беларускі краязнавец пабываў у музеі мастака А. Торвальдсена, пазнаёміўся з яго творамі. Ён вёў зацікаўленыя гутаркі з дацкімі археолагамі, у прыватнасці з П. Бецкам, які праводзіў даследаванні ў рэчышчы знакамітай «тэорыі трох эпох» Х. Томсена. Больш таго, Я. Тышкевіч пазнаёміўся з прынцыпамі пабудовы экспазіцыі нацыянальнага музея старажытнасцей, зрабіў замалёўкі розных геральдычных знакаў, склаў спісы дакументальных знаходак, а ў музейнай бібліятэцы занатаваў важныя звесткі з рэдкіх кніг розных часоў. Я. Тышкевіч выявіў невядомыя дагэтуль падрабязнасці пра ваенны паход караля Карла XII па Беларусі, дзе фігуравалі знаёмыя геаграфічныя назвы: Горадня, Пінск, Клецак, Нясвіж, Слуцак, Наваградак, Менск, Смілавічы, Крэва, Смаргонь, Суботнікі, Трабы, Гальшаны, Маладэчна, Радашковічы, Ігумен, Бялынічы, Галоўчын, Магілеў, Лясная. Гэта быў выдатны матэрыял для даследчыка гісторыі вайны. Вынікам той паездкі за мяжу стала своеасаблівая «справаздачная» кніга «Лісты пра Швецыю» {10} 10 Listy o Szwecji. Pisał Eust. Hr. Tyszkiewicz. Wilno. 1846. T. 1; 1847. T. 2. .

Клопаты аб спадчыне

Паездка па эўрапейскіх краінах вельмі шмат дала Я. Тышкевічу. Ён яшчэ больш захапіўся ідэяй адкрыцця агульнадаступнага музея ў Беларусі — своеасаблівага цэнтра археалагічнай і гістарычнай навукі. Перш за ўсё ён вырашае: у якім горадзе быць такому музею — Вільні ці Менску? Правінцыйны Лагойск ды і іншыя гарады Беларусі тут не канкурэнты.

Пакуль што браты Тышкевічы рупяцца перад саноўным начальствам Пецярбурга за музей у Менску ці Вільні і чакаюць ад яго вырашальнага слова. А каб зрабіць уражанне на Пецярбург і паказаць, што музей ствараецца не на пустым месцы, Яўстах спяшаецца арганізаваць краязнаўчую выстаўку, якую меркаваў адчыніць у доме віленскага сваяка Рафала Тышкевіча. Сюды прасцей запрасіць мясцовую інтэлігенцыю, ды і мецэнатаў тут лягчэй схіліць да дабрачыннай дзейнасці.

Першы крок удаўся. Я. Тышкевіч арандуе «палацык» і ў 1845 годзе перавозіць сюды частку сваёй калекцыі, якая стала пачаткам прыватнага музея. Дакладней, гэта яшчэ і не музей, а невялікая выстаўка, якая стала ў руках энтузіяста сродкам папулярызацыі высакароднай справы. Сапраўды, да гэтага «агменю» культуры і асветы пацягнуліся знаёмыя, сябры, абменьваліся думкамі пра стварэнне навуковага таварыства, выказваліся за адраджэнне ў Вільні ўніверсітэта, зачыненага ў сувязі з вядомымі падзеямі 1830–1831 гадоў. Сябры-аднадумцы не толькі на словах падтрымлівалі калегу, але і ўносілі свой уклад у папаўненне яго антыкварнай калекцыі. Траплялі сюды і экспанаты са скасаваных кляштараў {11} 11 Historia nauki Polskiej. 1795–1862. Wrocław etc., 1977. T. 3. S. 203. . З усіх гэтых паступленняў паступова фармаваўся музейны фонд. Сам жа Я. Тышкевіч не чакаў гатовых ахвяраванняў і з надыходам вясны выязджаў на археалагічныя раскопкі ў розныя месцы, пераважна Цэнтральнай Беларусі, каб будучы музей стаў сапраўдным асяродкам навукі і культуры.

Трэба прызнаць, што ў Вільні яшчэ музея не было. І тышкевічаўская выстаўка не магла яго замяніць. Ды і адкуль у вучонага магла быць упэўненасць, што ўрадавыя колы дазволяць адкрыць музей якраз у гэтым горадзе. Улічваючы такую няпэўнасць і нават раздвоенасць, знаходкі са сваіх экспедыцый археолаг адпраўляў у дом бацькі — у Лагойск.

Вядома, што ў 1848 годзе маладога графа выбралі куратарам Менскай гімназіі, той самай гімназіі, дзе некалі вучыўся і ён сам, дзе вучыліся браты Бенядзікт і Ўладыслаў Дыбоўскія, вядомыя вучоныя, а таксама кампазітар Станіслаў Манюшка, астраном Міхаіл Грушневіч, антраполаг Феафіл Худзінскі, гісторык Тадэвуш Корзун і іншыя [3] Ужо ў наш час на будынку былой гімназіі з'явілася мемарыяльная дошка з пералікам імён знакамітых выпускнікоў, у тым ліку і Я. Тышкевіча. .

Ды і цяпер у Менску жылі і працавалі цікавыя інтэлігентныя людзі — Ваньковічы, Кабылінскія, Кастравіцкія, аматары-калекцыянеры Люцыян Неслухоўскі і Міхаіл Гаўсман, а таксама тэатрал В. Дунін-Марцінкевіч. Словам, тут квітнела і набірала сілу новае і перспектыўнае на далейшы рост культурнае асяроддзе.

У 1845 годзе, калі Я. Тышкевіч дэманстраваў свае калекцыі ў «палацыку» сваяка Р. Тышкевіча, менскі губернатар А. В. Сямёнаў уключыў дасведчанага лагайчаніна ў склад часовай археаграфічнай камісіі па зборы і публікацыі даўніх актаў і прывілеяў, якія захоўваліся ў розных архівах і кляштарах Цэнтральнай Беларусі і мелі пэўнае навукова-гістарычнае значэнне. У гэтую рабочую групу ўвайшлі людзі, якія не мелі ніякага вопыту ў археаграфіі, далёкія ад навукі, а таму самым спрактыкаваным чалавекам сярод іх аказаўся Я. Тышкевіч.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Александр Тесленко
Генадзь Сагановiч - Невядомая вайна - 1654-1667
Генадзь Сагановiч
Генадзь Бураўкін - Тры старонкі з легенды
Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін - Узмах крыла
Генадзь Бураўкін
Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума
Генадзь Аўласенка
Генадзь Бураўкін - Жураўліная пара
Генадзь Бураўкін
Вера Стах - Независимая
Вера Стах
Генадзь Аўласенка - Барсум атакує
Генадзь Аўласенка
Отзывы о книге «Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч»

Обсуждение, отзывы о книге «Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x