Генадзь Каханоўскі - Руплівец нашай старасветчыны - Яўстах Тышкевіч

Здесь есть возможность читать онлайн «Генадзь Каханоўскі - Руплівец нашай старасветчыны - Яўстах Тышкевіч» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Навука і тэхніка, Жанр: История, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга прысвечана жыццю і дзейнасці этнографа, фалькларыста, краязнаўца і археолага Я. П. Тышкевіча (1814–1873), ураджэнца Лагойска. Ім створаны Віленскі музей старажытнасцей — багаты збор матэрыяльнай культуры беларусаў. Драматычны лёс і гэтага музея, які быў ліквідаваны пасля паўстання 1863 г., і яго заснавальніка, стаціўшага магчымасць займацца любімай справай. Для шырокага кола чытачоў.

Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бываючы дома, Я. Тышкевіч не прамінае магчымасці пайсці ў чарговую археалагічную разведку, а яшчэ пабываць на вясковых святах, пачуць песні, пабачыць танцы, паназіраць за паводзінамі сельскай моладзі. Не раз і сам ішоў у скокі, і атрымлівалася ў яго гэта вельмі хвацка, нават прыцягвала ўвагу мясцовых хлопцаў і дзяўчат. А на званых вечарах людзей свайго кола Яўстах, як і належыць графу, многіх зачароўваў элегантным выкананнем вальса, мазуркі — і мог тут жа пакарыць сваёй віртуознасцю, выконваючы народны танец, прадэманстраваць суладнасць рытмаў. Што ж, маладому веку маладыя захапленні. Вось толькі з жаніцьбай у яго так нічога і не выйшла. Выпала яму аднаму свой век векаваць.

Да 1840 года Я. Тышкевіч заставаўся ў штаце канцылярыі Харкаўскага генерал-губернатара. Іншых перамяшчэнняў па службе архіў не зафіксаваў. Ёсць толькі глухія звесткі, што ў адпаведнасці са сваімі штатнымі абавязкамі Яўстах не раз выязджаў у розныя гарады паўночна-ўсходняй Украіны. Дзеля адсутнасці архіўнай інфармацыі не ўсё мы ведаем пра гэты этап яго жыцця. Аднак жа вядома, што ён падае ў адстаўку і вяртаецца на Лагойшчыну. Не выключана, што маладога графа «падціскалі» і клопаты за свой маёнтак Антанопаль {4} 4 ЦДГА БССР, ф. 299, воп. 7, спр. 125, арк. 766 адв. .

У далейшым Я. Тышкевіч рэдка калі ўскладаў на сябе чыноўніцкія абавязкі. Паездзіўшы па свеце, ён яшчэ больш захапіўся навуковымі даследаваннямі, а таксама прывядзеннем у парадак хатніх калекцый, якія датычылі старажытнай гісторыі краю. Штолета Я. Тышкевіч праводзіць археалагічныя экспедыцыі. Разам з бацькам і старэйшым братам ён рупіўся, каб як найрацыянальней падаць у пакоях лагойскага палаца матэрыялы раскопак, а таксама асобных знаходак, дарункаў сяброў. Іх стараннямі стваралася арыгінальная экспазіцыя і спакваля вымалёўваўся вобраз сапраўднага музея, які па вартасці потым ацэньвалі самыя розныя госці, у тым ліку А.Кіркор, П. Шпілеўскі, І.Крашэўскі. Найбольшым святам для сямейства Тышкевічаў стаў 1842 год — год адкрыцця іх хатняга музея.

Я. Тышкевіч-краязнавец у сваіх даследчыцкіх пошуках пакуль што не выходзіў за межы Цэнтральнай Беларусі. Толькі цяпер зрэдку час ад часу ён наязджаў у Пецярбург, Маскву, Кіеў, Варшаву, Кракаў. Навуковыя кантакты пашыраліся, кола знаёмых расло. Вакол яго групуюцца такія краязнаўцы, як І.Жаба, І.Слізень, В. Твардоўскі, К. Тышынскі, М. Чарняўскі і іншыя.

Усё ж казённая служба пра Яўстаха «не забывалася». Праз нейкі час ён прапанаваў сваю кандыдатуру на пасаду ганаровага наглядчыка навучальні Барысаўскага павета і атрымаў згоду з боку апекуна Беларускай вучэбнай акругі {5} 5 ЦДГА БССР, ф. 320, воп. 1, спр. 184, арк. 9. . Яму не хацелася лічыцца толькі на словах ганаровым куратарам, і далейшай практыкай ён даказаў сваю адданасць роднаму краю. Першым жэстам гуманнасці новага наглядчыка стала перадача ім у 1848 годзе пабудаванага на ўласныя сродкі памяшкання Барысаўскай павятовай навучальні {6} 6 ЦДГА СССР у Ленінградзе, ф. 733, воп. 66, спр. 902, арк. 16. . Ён жа клапаціўся пра побыт педагогаў і выхаванцаў. Гэтая акцыя Я. Тышкевіча, напэўна, была заўважана і па заслугах ацэнена сучаснікамі. Ён быў абраны маршалкам [1] Маршалак (у часы знаходжання Беларусі ў складзе Расейскай імперыі) — прадвадзіцель (кіраўнік) павятовага або губернскага дваранства (шляхты). шляхты Барысаўскага павета. Паводле грамадскай апініі, прызначаецца куратарам Менскай гімназіі, над якой малады граф апекаваўся з 1848 да 1854 года. І тут ён стараўся палепшыць матэрыяльны стан вучняў і настаўнікаў.

Пераезд Я. Тышкевіча ў Менск адкрываў перад ім новыя перспектывы актыўнай навуковай дзейнасці, магчымасць папрацаваць у мясцовых архівах, заняцца іканаграфіяй, мастацтвам, а найперш археалогіяй.

Далучэнне да навукі

Навуковая дзейнасць Я. Тышкевіча пачалася з захапленняў старажытнай гісторыяй. З аднаго боку, у бацькавай калекцыі ён бачыў рэдкія знаходкі, прывезеныя з іншых краін. Там ёсць, а чаму такіх не можа быць у нас пад Лагойскам, Менскам, Заслаўем, Барысавам, Вілейкай? Усё гэта падштурхоўвала брацца за даследаванне мясцовых помнікаў, якіх тады было безліч. Але амаль ніхто не вёў тут раскопак, нават незнарок нельга было разбураць курганы. Гэта лічылася святакрадствам. На такога чалавека слаліся праклёны, і ніхто не адважваўся ўзяць на сябе грэх «разбуральніка». На гэта адважыўся Я. Тышкевіч.

Першыя раскапаныя ў 1837 годзе маладым даследчыкам курганы ў ваколіцах Лагойска сталі пачаткам яго навуковых доследаў. Прыступіўшы да разгадкі таямніцы «капцоў», створаных рукамі чалавека ў старажытныя часы, пад высокімі насыпамі якіх ён хаваў сваіх суродзічаў, Я. Тышкевіч паспяшаўся са сцвярджэннем, што тут, у Барысаўскім павеце, жыў даволі багаты люд, паколькі ім былі выяўлены, на яго думку, рэдкія знаходкі. Але за такія высновы мы не павінны дакараць энтузіяста, бо ён ішоў да пазнання ісціны сваім шляхам, шляхам супастаўлення з аднатыпнымі знаходкамі на іншых тэрыторыях.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Александр Тесленко
Генадзь Сагановiч - Невядомая вайна - 1654-1667
Генадзь Сагановiч
Генадзь Бураўкін - Тры старонкі з легенды
Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін - Узмах крыла
Генадзь Бураўкін
Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума
Генадзь Аўласенка
Генадзь Бураўкін - Жураўліная пара
Генадзь Бураўкін
Вера Стах - Независимая
Вера Стах
Генадзь Аўласенка - Барсум атакує
Генадзь Аўласенка
Отзывы о книге «Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч»

Обсуждение, отзывы о книге «Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x