Генадзь Каханоўскі - Руплівец нашай старасветчыны - Яўстах Тышкевіч

Здесь есть возможность читать онлайн «Генадзь Каханоўскі - Руплівец нашай старасветчыны - Яўстах Тышкевіч» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Навука і тэхніка, Жанр: История, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга прысвечана жыццю і дзейнасці этнографа, фалькларыста, краязнаўца і археолага Я. П. Тышкевіча (1814–1873), ураджэнца Лагойска. Ім створаны Віленскі музей старажытнасцей — багаты збор матэрыяльнай культуры беларусаў. Драматычны лёс і гэтага музея, які быў ліквідаваны пасля паўстання 1863 г., і яго заснавальніка, стаціўшага магчымасць займацца любімай справай. Для шырокага кола чытачоў.

Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У пахавальным інвентары археолаг вычленіў самае адметнае — формы і аздобы скроневых кольцаў. Якраз на такія ўласцівасці Я. Тышкевіч звярнуў увагу пры раскопках старажытных пахаванняў крывічанак. Імкнуўся потым акрэсліць арэал іх распаўсюджання, каб зрабіць вывады пра культуру даўніх насельнікаў.

Захоплены ідэяй вывучэння пахавальнага інвентару, Я. Тышкевіч амаль бесперапынна праводзіць экспедыцыі па Меншчыне, адпраўляецца на Заходнюю Дзвіну, Нёман, знаёміцца з адпаведнымі матэрыяламі на Палессі і Пасожжы. Але найбольшае месца ў яго навуковых даследаваннях займала Барысаўшчына і асабліва Лагойшчына. Яму тут дапамагалі бацька і брат Канстанцін.

Кожная праведзеная экспедыцыя, кожны вывучаны помнік давалі Я. Тышкевічу матэрыял не толькі для навуковай публікацыі, але і для лагойскага музея. Калекцыя разрасталася, ёй, па задуме братоў-археолагаў, належала вылучыцца і стварыць ілюстрацыйны «фон» жыцця і быту далёкіх продкаў. І хоць «афіцыйнае» адкрыццё хатняга музея, як звычайна, не праводзіцца, але па пісьмах Яўстаха і Канстанціна Тышкевічаў можна меркаваць, што іхняя экспазіцыя для наведвання гасцямі Лагойска ўжо была гатова к 1842 году. Займаў музей дзве ці тры залы палаца. Акрамя археалагічных знаходак тут былі калекцыі манет, гербаў, мастацкія палотны і інш. Як і ў многіх музеях, на пярэдні план у экспазіцыі выстаўляліся самыя «прэстыжныя» экспанаты, самыя пампезныя: зброя рыцара, інкунабулы, творы мастацтва, рэчы замежнага паходжання. Былі тут і прадметы, якія дарылі Тышкевічам госці. У розны час у Лагойску пабывалі Адам Плятар, Іосіф Крашэўскі, Павел Шпілеўскі, Канстанцін Тызенгаўз, Іосіф Жаба, Міхаіл Балінскі, Плацыд Янкоўскі і некаторыя іншыя.

У цэнтры ўвагі наведвальнікаў музея знаходзілася сямейная хроніка графаў Тышкевічаў. Стары Піус быў адным з галоўных «экскурсаводаў». Апрануты ў сурдут з байкі зялёнага колеру, у чырвоную камізэльку з кашміру, ён бойка вёў рэй на званых вечарах.

Акрамя Лагойска, роду Тышкевічаў належаў Астрашыцкі Гарадок. У мясцовым палацы таксама былі каштоўныя калекцыі, праўда, тут большая ўвага аддавалася мастацкай галерэі ды бібліятэцы, дзе захоўвалася нямала рарытэтаў. Да Лагойскага графства належаў Красны Бор, у ваколіцах якога Я. Тышкевіч адкрыў і раскапаў цэлае паселішча. Выяўленыя былі ўнікальныя па мастацкім выкананні прадметы з эмаллю, што самі па сабе склалі цэлую калекцыю. Дарэчы, зараз яны знаходзяцца ў Дзяржаўным археалагічным музеі ў Варшаве. У сталіцу Польшчы яны трапілі 25 кастрычніка 1919 года на пастаянна дзейную выстаўку «Захэнты», а затым іх перадалі ў Дзяржаўны народны музей {9} 9 Поболь Л. Древности Белоруссии в музеях Польши. Мн., 1979. С. 107; Дробаў Л. У пошуках скарбаў // Літ. і мастацтва. 1970. 11, 18, 25 верас. . Наведванне Краснага Бора для Яўстаха Тышкевіча было прыемным яшчэ і таму, што тут нейкі час жыў вядомы кампазітар і піяніст, педагог Фларыян Міладоўскі (1819–1889), музыкант рэдкага дару, які ствараў санаты, песні, мазуркі, паланезы, накцюрны. У Краснаборскім двары меўся камерны, ці, дакладней, хатні тэатр. На канцэрты не раз прыязджалі самі Тышкевічы і іншыя званыя госці.

Я. Тышкевіч шмат працаваў над разгадкай таямніц помнікаў старажытнасці краю і меў вялікую патрэбу ў кантактах з вучонымі Эўропы. Беларускі археолаг імкнуўся пазнаёміцца з метадамі даследаванняў замежных калег, яму хацелася праверыць сябе — ці тым шляхам ён ідзе. І ён наважыўся адправіцца ў паездку па краінах Паўночнай Эўропы. Я. Тышкевіч проста мроіў аб сустрэчы са спецыялістамі, чый навуковы вопыт быў значна большы ў параўнанні з ягоным. Да таго ж думкі беларускага мецэната займала ідэя стварэння паўнацэннага публічнага музея. І ён паехаў туды, дзе нараджаліся новыя навуковыя тэорыі, дзе ўжо працавалі музеі. Тышкевіч едзе ў краіны Скандынавіі. Там, як яму здаецца, старажытная культура бліжэйшая да культуры яго роднай «Русі Літоўскай».

У 1843 годзе Я. Тышкевіч накіроўваецца ў Швецыю праз Рэвель і Пецярбург. Пабываў ён у Хельсінкі, а потым у Стакгольме. Праграма знаходжання за мяжой у яго аказалася вельмі насычанай: працаваў у архівах і бібліятэках, шукаў даўнія крыніцы пісьменнасці, якія б давалі асвятленне старажытнай гісторыі роднага краю, знаёміўся ў музеях з прадметамі археалагічных знаходак. У Стакгольме яму трапіліся рукапісы па гісторыі сярэднявечнай Польшчы і Беларусі. Удалося выявіць творы графікі сваіх зем: лякоў, імёны якіх былі невядомыя. Ён склаў своеасаблівы рэестр знаходак. Малады следапыт навукі не раз сустракаўся з кампетэнтнымі спецыялістамі. Усё ж найбольшае ўражанне на яго зрабілі музеі, дзе цікавіўся ён сістэматызацыяй падачы матэрыялаў у экспазіцыі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Александр Тесленко
Генадзь Сагановiч - Невядомая вайна - 1654-1667
Генадзь Сагановiч
Генадзь Бураўкін - Тры старонкі з легенды
Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін - Узмах крыла
Генадзь Бураўкін
Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума
Генадзь Аўласенка
Генадзь Бураўкін - Жураўліная пара
Генадзь Бураўкін
Вера Стах - Независимая
Вера Стах
Генадзь Аўласенка - Барсум атакує
Генадзь Аўласенка
Отзывы о книге «Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч»

Обсуждение, отзывы о книге «Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x