Генадзь Каханоўскі - Руплівец нашай старасветчыны - Яўстах Тышкевіч

Здесь есть возможность читать онлайн «Генадзь Каханоўскі - Руплівец нашай старасветчыны - Яўстах Тышкевіч» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Навука і тэхніка, Жанр: История, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга прысвечана жыццю і дзейнасці этнографа, фалькларыста, краязнаўца і археолага Я. П. Тышкевіча (1814–1873), ураджэнца Лагойска. Ім створаны Віленскі музей старажытнасцей — багаты збор матэрыяльнай культуры беларусаў. Драматычны лёс і гэтага музея, які быў ліквідаваны пасля паўстання 1863 г., і яго заснавальніка, стаціўшага магчымасць займацца любімай справай. Для шырокага кола чытачоў.

Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Шмат увагі і часу Я. Тышкевіч аддаваў археалогіі, нават тады, калі яго скоўвала і абцяжарвала казённая служба — яму кожны раз належала звяртацца да свайго начальства па дазвол заняцца любімай справай. У пачатку сваёй археалагічнай дзейнасці даследчык канцэнтраваў увагу на помніках толькі ў ваколіцах свайго ўладання. Пра гэта ён пісаў: «Пачаў капаць курганы ў 1837 годзе ў Лагойскім графстве, якія дагэтуль, хоць бы нават выпадкова, не былі разбураныя. Яны лічыліся па народнай традыцыі недатыкальнымі. Мусіў сялянам шчодра плаціць, каб узяліся капаць, і сам разам з імі капаў, каб хоць крыху ўзяць на сябе грэх». {7} 7 Тышкевіч Е. О древних могилах в Минской губернии и Литве // Сын Отечества. СПб, 1838. Т. 6. 51. Тышкевічавы памочнікі, перш чым узяць у рукі рыдлёўку, станавіліся на калені, маліліся за памерлых і толькі тады распачыналі раскопкі. Нават у працэсе работы, калі ўжо ўпалі векавыя хваіны, узнятая была слой за слоем зямляі і перад вачыма адкрыліся астанкі спаленага чалавека, а сам малады даследчык браў у рукі абрадавыя слязніцы [2] Слязніца (слязнік) — посуд, які ставілі памерламу ў магілу і ў які быццам бы збіраліся слёзы родных, што плачуць па нябожчыку. , разглядаў пацеркі і іншыя ўпрыгожванні, сяляне зноў станавіліся на калені і «творили молитвы за упокой усопших».

Усе матэрыялы раскопак Я. Тышкевіч нёс і вёз у свой хатні музей, і яны станавіліся часткай немалога ўжо збору іхняй сям'і.

Калі Я. Тышкевічу споўнілася 23 гады, у друку з'явілася яго першае навуковае паведамленне пра раскопкі курганоў {8} 8 E. hr. T. Rzeczy krajowe. Wiadomości o kurhanach // Tygodnik Petersburski. 1837. № 94. S. 561–562. . На гэтай апісальнай працы яшчэ ляжыць налёт некампетэнтнасці, нават крыху наіўнасці. Але першаму заўсёды цяжка, і без памылак і сумненняў ніхто не даходзіў да вяршыні навуковай дасканаласці. Тады ж, убачыўшы дарагія ўпрыгажэнні ў кургане, Я. Тышкевіч зрабіў выснову пра загадкавае племя на Лагойшчыне, якое даўно вымерла. Ён лічыў, што гэты «знатны род» ці не з Венецыяй быў звязаны, бо адкуль жа магло ў іх усё гэта брацца? Пазней археолаг будзе мець большы вопыт і амаль дакладна адкажа, якімі шляхамі і што сюды прыбывала, а што выраблялася на месцы.

Зараз з кожнай новай экспедыцыяй ён пранікаў у таямніцы маладой галіны ведаў, якой тады была археалогія не толькі ў Беларусі, але і ў эўрапейскім маштабе. Даследчык паступова стаў рабіць параўнанні з аналагічнымі знаходкамі ў суседніх землях, аналізаваць. Ён пільна сачыў за ўсімі навуковымі працамі, ды і сам не адставаў ад сучаснікаў у папулярызацыі археалогіі. Свае публікацыі падпісаў не толькі ўласным прозвішчам, але і псеўданімамі і крыптанімамі: «Meszkaniec lasów»; «Eust. hr. T.»; «E. T…cz»; «ch. T…». Пісаў ён пераважна па-польску, менш па-расейску, а па-беларуску — у асноўным пра фальклор. На жаль, Тышкевічам, як і многім беларусам, даводзілася пісаць па-польску. Такая была рэальнасць, можна сказаць, горкая іронія лёсу, вынік «адукацыйнай» палітыкі А. Чартарыйскага. Паступова да гэтай палітыкі паланізацыі «прывучылі» амаль усю беларускую інтэлігенцыю. Зрэшты, браты Тышкевічы называлі сябе «ліцьвінамі», маючы на ўвазе гістарычную прыналежнасць насельнікаў Беларусі да Вялікага Княства Літоўскага.

Менавіта дзякуючы пранікненню ў таямніцы старажытнай культуры беларусаў, як матэрыяльнай, так і духоўнай, Я. Тышкевіч пачаў рабіць параўнанні з адпаведнай культурай іх суседзяў. Гаворачы пра некаторыя супадзенні абрадаў, прывёў прыклад пакланення насельнікаў Летувы, латышоў і бліжэйшых славян аднаму і таму ж богу Перуну (Перкуну), а таксама вужакам, волатам-дрэвам. У тых і другіх пры пахаванні чалавека ставілі яму посуд і клалі поруч некаторыя прылады працы і быту. Тут і там яшчэ доўга трымаўся такі пахавальны абрад, як трупаспаленне. Ва ўжытку насельнікаў-суседзяў бытаваў і аналагічны інвентар працы. Вучоны бачыў падабенства, але ж ён не мог не заўважыць і пэўнай розніцы. Гэта былі самастойныя этнасы. Вядома ж, да такой высновы прыходзяць даследчыкі не адразу. Для гэтага спатрэбілася раскапаць цэлыя групы курганоў, прайсці пешшу сотні вёрстаў, каб скласці карту помнікаў археалогіі, напрыклад, цэлых рэгіёнаў Беларусі, каб потым мець малюнак засялення краю. Пры знаёмстве з паветам археолаг ставіў перад сабой задачу стварыць малюнак яго мясцовай этнаграфіі, тапанімікі, фальклору, лінгвістыкі, каб зрабіць параўнанні з аналагічнымі матэрыяламі народаў суседніх тэрыторый. Такім вось чынам нараджаўся зусім новы для таго часу параўнальна-тыпалагічны метад. Аб'ектамі для яго апрабацыі сталі, напрыклад, жаночыя пахаванні, дзе можна было назіраць пэўную суму прыкмет, характэрных для акрэсленай і іншых дастаткова вялікіх тэрыторый Беларусі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Александр Тесленко
Генадзь Сагановiч - Невядомая вайна - 1654-1667
Генадзь Сагановiч
Генадзь Бураўкін - Тры старонкі з легенды
Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін - Узмах крыла
Генадзь Бураўкін
Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума
Генадзь Аўласенка
Генадзь Бураўкін - Жураўліная пара
Генадзь Бураўкін
Вера Стах - Независимая
Вера Стах
Генадзь Аўласенка - Барсум атакує
Генадзь Аўласенка
Отзывы о книге «Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч»

Обсуждение, отзывы о книге «Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x