Юрый Бохан - Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях

Здесь есть возможность читать онлайн «Юрый Бохан - Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Логвінаў, Жанр: История, Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе разглядаецца далучанасць феадальнай эліты Вялікага княства Літоўскага да еўрапейскіх турнірных традыцый у часы позняга сярэднявечча. Звяртаецца ўвага на пачатак распаўсюджання тут турнірнай практыкі, віды турнірных практыкаванняў і спецыфічны турнірны рыштунак. Кніга разлічана на ўсіх, хто цікавіцця сярэднявечнай гісторыяй Вялікага княства Літоўскага.

Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вызначыць усе варыянты рэнэна, існаваўшыя ў ХV—ХVІ стст., не ўяўляецца магчымым, таму ёсць сэнс спыніцца толькі на некаторых з іх. Найбольш набліжаным да гештэха з’яўляліся т.зв. “жорсткі рэнэн” (ням. Anzogenrennen), “змяшаны рэнэн” (ням. Kronelrennen) “палявы рэнэн” (ням. Feldrennen) і “іншаземны рэнэн” (ням.Welschrennen). Задачай удзельнікаў “жорсткага рэнэна” было скрышыць сваё кап’ё аб тарчу праціўніка. У “змяшаным рэнэне” адзін з праціўнікаў быў апрануты ў “рэнцойг”, а другі – у “штэхцойг”, прычым ад удзельнікаў патрабавалася выбіць праціўніка з сядла ці зламаць сваё кап’ё. У “палявым рэнэне”, удзельнікі якога выкарыстоўвалі баявыя даспехі, патрабавалася скрышыць кап’ё. “Іншаземны рэнэн”, які патрабаваў ад удзельнікаў выбіць праціўніка з сядла ці зламаць сваё кап’ё, прадугледжваў выкарыстанне баявых даспехаў у камплекце з закрытым шлемам тыпа “армэ”.

Аналагічныя задачы ставіліся перад удзельнікамі “вульстрэнэна” (ням. Wulstrennen), хоць у гэтым відзе практыкаванняў не выкарыстоўваўся шлем. Падчас правядзення “пфаненрэнэна” (ням. Pfannenrennen) не выкарыстоўваўся не толькі шлем, але і даспех. Праціўнікаў бараніла толькі набліжаная да прастакутніка нагрудная пласціна. Гэты від турнірных сутыкненняў лічыўся такім небяспечным, што на рысталішчы загадзя змяшчалася труна для пераможанага рыцара.

Задачай удзельнікаў “механічнага рэнэна” (ням. Geschiftrennen) было нанесці трапны ўдар праціўніку і пры гэтым утрымацца ў сядле. Сваю назву гэты від сутыкненняў атрымаў з-за выкарыстання спецыяльных механізмаў, якія падпружыньвалі тарчу ці нагрудную мішэнь. У адпаведнасці з гэтым выдзеляліся “мехаічны рэнэн з тарчай” (ням. Geschifttartschenrennen) і “механічны рэнэн з нагруднай мішэнню” (Geschiftscheibenrennen). Пры ўдалым удары кап’я механізм прыводзіўся ў дзеянне і выкідаў высока ўверх тарчу альбо разкідаў у бакі клінні, якія падпружыньвалі мішэнь. Тым самым не толькі дакладна вызначалася трапнасць і сіла ўдара кап’ём, але і павышалася відовішчнасць спаборніцтваў.

Да згаданага варыянта рэнэта набліжаўся т.зв. “бундрэнэн” (ням. Bundrennen). Пры ўдалым удары кап’ём смецыяльны механізм таксама выкідаў тарчу праціўніка высока ўверх, але пры гэтым яна разляталася на мноства сегментаў. Асаблівасцю тэтага варыянта турнірных сутыкненняў было тое, што тут не прадугледжвалася выкарыстанне падбародніка, парыкрываўшага ніжнюю частку твару. Таму пры няўдалым удары супернікам пагражала смяротная небяспека.

Трапнасць удару была галоўным патрабаваннем да ўдзельнікаў і падчас правядзення “трапнага рэнэна” (ням. Scharfrennen). Вершнік павінен быў ці выбіць праціўніка з сядла, ці моцным ударам кап’я сарваць выгнутую тарчу з крукоў, якія фіксавалі яе на кірасе. 27

Як ужо адзначалася, вялікай папулярнасцю карысталіся ў ХV—ХVІ стст. інсцыніроўкі аблогі замкаў (т.зв. шармютцэль), якія ў гэты час праводзіліся з грандыёзным размахам. Галоўнай задачай падобных рыцарскіх забаў было захапіць замак ці ўтрымаць яго. Пры гэтым магла выкарыстохвацца самая разнастайная зброя – ад кветак і пустацелых ядраў, да мячоў, коп’яў і гармат. 28

Адным з позніх, але найбольш жывучых відаў рыцарскіх гульняў, былі т.зв. “скачкі за колцам” , якія сталі вельмі папулярнымі ў другой палове ХVІ ст. і практыкаваліся ажно да другой паловы ХVІІІ ст. Удзельнікі “скачак” на поўным скаку імкнкліся патрапіць кап’ём усярэдзіну колца, падвешанага высока ўверсе на шнуры. Распаўсюджанне падобнай забавы сведчыць пра заняпад, які перажывала з канца ХVІ ст. традыцыйная рыцарская практыка капійных сутычак. Уменне моцна наносіць удары праціўніку і вытрымліваць удары ў адказ сталі цаніцца не вельмі высока, тады як узраслі патрабаванні да хуткасці і спрытнасці вершнікаў. Апроч “скачак за колцам”, гэтыя якасці выяўляліся ў такіх спецыфічных відах конных практыкаванняў, як “квінціна” і “карусель” . Прадчас правядзення “квінціны” ўдзельнікі стараліся патрапіць кап’ём у цэнтр шчыта, прымацаванага да манекена, які круціўся вакол слупа і трымаў у руцэ мяшок з пяском. У выпадку промаха манекен рэзка паварочваўся і стукаў мяшком з пяском па спіне рыцара. У “каруселі”, якая з’явілася замест “квінціны” у ХVІІ ст., задачай удзельнікаў было патрапіць у кардонную ці драўляную галаву маўра, размешчаную на слупе. 29

Практыкаваліся і зусім ужо нетрадыцыйныя спосабы прадэманстраваць спрыт кавалерыстаў, якія маглі змагацца паміж сабой, шпурляючы адзін у аднаго пустымі глінянымі шарамі, напоўненымі пудрай ці духмянай вадой, пасля чаго пераходзілі да змагання пры дапамозе больш звыклай зброі. 30

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях»

Обсуждение, отзывы о книге «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x