Юрый Бохан - Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях

Здесь есть возможность читать онлайн «Юрый Бохан - Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Логвінаў, Жанр: История, Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе разглядаецца далучанасць феадальнай эліты Вялікага княства Літоўскага да еўрапейскіх турнірных традыцый у часы позняга сярэднявечча. Звяртаецца ўвага на пачатак распаўсюджання тут турнірнай практыкі, віды турнірных практыкаванняў і спецыфічны турнірны рыштунак. Кніга разлічана на ўсіх, хто цікавіцця сярэднявечнай гісторыяй Вялікага княства Літоўскага.

Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бой заканчваўся, калі суддзі падавалі спецыяльны знак трубачам, пасля чаго апошнія трубілі адбой. Па знаку трубы ўдзельнікі павінны былі пакінуць рысталішча. Вечар пасля турніра праводзіўся за святочнай вячэрай, уручэннем прызоў і танцамі. 37

Вячэры ў піры наогул былі важнай часткай турнірных урачыстасцяў. Тут рыцары частавалі адзін аднаго, альбо наадварот, працягвалў спаборніцтва, праўда ўжо ў форме жартаў і кпінаў. Адно такое здарэнне адбылося на Венскім кангрэсе 1515 г., дзе сабраліся прадстаўнўкі германскіх земляў, Чэхіі, Венгрыі, Польшчы і Вялікага княства Літоўскага. Кангрэс суправаджаўся пышнымі турнірнымі гульнямі. Не абыйшлося на з’ездзе і без узаемных і далёка не бяскрыўдных жартаў. Так, немцы здзекліва пацяшаліся над беднасцю зброі палякаў і маларосласцю іх коней. Для большай абразы яны прывялі неяк да палякаў старога і змучанага фрыза (элітная парода цяжкіх рыцарскіх коней) і прапанавалі купіць яго за 100 залатых. Палякі, вырашыўшы адказаць жартам на жарт, купілі каня і запрасілі немцаў на абед. Яны прыгатавалі фрыза і падалі як аляніну, папрасіўшы прабачэння, што не змаглі знайсці іншага мяса. “Весела засядаюць немцы, частыя келіхі ўзмацняюць іх весялосць і добры апетыт; напрыканцы ж бяседы прыносяць ім на агромным падносе конскую галаву і ногі з капытамі. Зразумелі немцы, што з’елі ўласнага каня, але перавялі гэта ў жарт, рыхтуючыся новай штукай адказаць тым на тое. 38

Працэдура ўзнагароды пераможцаў была кульмінацыйным і доўгачаканым момантам турнірных урачыстасцяў, тым больш што прыз мог часам мець вельмі вялікую матэрыяльную каштоўснасць. Як адзначалася вышэй, першапачаткова пераможца забіраў сабе каня і зброю пераможанага рыцара. У далейшым прызы вызначаліся арганізатарамі турніра, але і пасля гэтага яны маглі быць не менш, а нават больш каштоўнымі, чым проста рыштунак праціўніка. Так, у 1263 г., падчас турніру, арганізаваным у Нордхаўзене марграфам Генрыхам Дастойным, першы прыз складаў сярэбраны даспех масай 20 фунтаў, меч з залатой рукаяццю, залаты рыцарскі пас і такія самыя шпоры, а таксама баявы конь з рыштункам, інкруставаным серабром. У якасці другога прыза былі вызначаны меч, пас, шпоры і конь, у якасці трэцяга – цяжкі залаты вянец.

Існавалі і іншыя віды прызоў. Вельмі цанілася т.зв. “кольчая ўзнагарода” ( Stecherdank ), якая прысуджалася за перамогу ў сутыкненні гештэх. Рыцар, які найдаўжэй пратрымаўся на рысталішчы і захаваў некранутым аздобу на сваім шлеме, атрымоўваў т.зв. Zierdank . Спецыяльны прыз ( Weiteldank ) выдзеляўся таму з удзельнікаў, які прыбываў з нальбольш аддаленых краёў. Існавалі спецыяльныя ўзнагароды за самы трапны ўдар кап’ём, за найбольшую колькасць скрышаных коп’яў і г.д. У якасці прызоў маглі выступаць зброя, залатыя вянцы, ланцугі і пярсцёнкі, у рэшце рэшт розныя памятныя знакі – жаночыя вуалі, шалікі, стужкі і інш.

Пераможцаў вызначалі суддзі, якія прытрымліваліся пэўных крытэрыяў. Спецыяльныя балы прысуджаліся за скрышэнне коп’яў, траплянне ў шчыт праціўніка, калі гэта прымушала апошняга адкінуць яго, выбіванне суперніка з сядла. Кап’ё трэба было скіроўваць у шлем, шчыт ці нагруднік праціўніка. Штрафныя балы чакалі тых, хто наносіў удары ніжэй нагрудніка, у бар’eр, дакранаўся кап’ём зямлі, раніў непрыяцельскага каня. Пры змаганні на мячах падчас пешых турніраў перамога прысуджалася таму з удзельнікаў, хто наносіў пяць удараў і не выпускаў зброю з рук. Узнагароджанне адбывалася ў два этапы. Адразу пасля турніру, яшчэ ў шранках, уручаўся т.зв. малы dank , а пасля вячэры – галоўная ўзнагарода. Узнагарода магла ўручацца як спецыяльна выбранай т.зв. каралевай любові, так і дамамі, якія былі ганаровымі суддямі. 39

Такім чынам, турніры ў Еўропе прайшлі даволі складаны эвалюцыйны шлях. Узнікшы як трэніровачна-паказальныя гульні, набліжаныя да баявой практыкі, яны паступова набывалі ўсё больш выразны элемент відовішчнасці, дзе тэатралізаваны бок і рытуалы набывалі не меншае, а часам і большае значэнне, чым дэманстраванне вайсковых навыкаў. Тым не менш, турнірныя практыкаванні да самага канца перыяду сярэднявечча захоўвалі прыкладное значэнне, пра што сведчыць узнікненне новых відаў рыцарскіх забаў, абумоўленых новымі спосабамі вядзення вайны і эвалюцыяй баявога рыштунка

Далучэнне да еўрапейскіх турнірных традыцый

Вялікага княства Літоўскага

Далучэнне Вялікага княства Літоўскага да еўрапейскіх турнірных традыцый адбылося, як можна меркаваць, досыць позна – не раней за канец ХІV ст. Гэты працэс быў звязаны з хрышчэннем Літвы па каталіцкаму ўзору, што абумовіла вестэрнізацыю самых розных бакоў жыцця тагачаснага грамадства. Гэта не азначае, канешне, што на землях гэтай дзяржавы дагэтуль не існавала практыкі трэніровачных баёў і вайсковых практыкаванняў, якія з’яўляліся, як ужо адзначалася, правобразам рыцарскіх турніраў. У гэтым сэнсе прыцягвае ўвагу падзея, якая адбылася яшчэ ў 1253 г., у часы барацьбы Міндоўга за ўладу ў Літве. Не жадаючы ўступаць у адкрыты бой з жамойтамі і яцвягамі сваіх палітычных праціўнікаў Таўцівіла і Выкінта, якім аказаў таксама дапамогу галіцкі князь Данііл, Міндоўг замкнуўся ў градзе Варута. Назаўтра з града выехалі нанятыя Міндоўгам “немцы з самастрэламі і наехалі на іх русь з полаўцамі са стрэламі і яцвягі з суліцамі і ганяліся па полі падобна гульні (игре), адтуль жа вярнуліся ў Жамойць”. 40Вядомы беларускі пісьменнік Кастусь Тарасаў, разглядаючы гэтую падзею, трактаваў яе як трэніровачныя практыкаванні амаль турнірнага характару: “было праведзена спаборніцтва паміж саюзнымі атрадамі, вучэбны бой, дзе апранутыя ў даспехі немцы супрацьстаялі рускаму і яцвяжскаму узбраенню і іншай тактыцы”. 41Пры ўсёй спрэчнасці гэтага выказвання (летапісец толькі параўноўвае згаданае сутыкненне з гульёй, напэўна каб падкрэсліць не зацяты характар змагання), яно сведчыць, што ў той час вайсковыя гульні былі не навінкай на усходнееўрапейскіх землях.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях»

Обсуждение, отзывы о книге «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x