Юрый Бохан - Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях

Здесь есть возможность читать онлайн «Юрый Бохан - Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Логвінаў, Жанр: История, Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе разглядаецца далучанасць феадальнай эліты Вялікага княства Літоўскага да еўрапейскіх турнірных традыцый у часы позняга сярэднявечча. Звяртаецца ўвага на пачатак распаўсюджання тут турнірнай практыкі, віды турнірных практыкаванняў і спецыфічны турнірны рыштунак. Кніга разлічана на ўсіх, хто цікавіцця сярэднявечнай гісторыяй Вялікага княства Літоўскага.

Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вайсковыя практыкаванні стралкоў, напэўна нечым падобныя на падзеі 1253 г., маляўніча апісаў паэт-лацініст пачатку ХVІ ст. Мікола Гусоўскі, аднак прымяняльна да перыяду панавання вялікага князя літоўскага Вітаўта (1392—1430), які славіўся сваёй ваяўнічасцю далёка за межамі дзяржавы:

“Кожны дзядзінец пры замках, груды між балотаў –
Гэта пляцы і пляцы для вайсковых заняткаў.
Мірны перыяд між войнамі быў перадышкай
Каб адпачыць, падвучыцца і, страты пакрыўшы,
Рушыць у новы паход. На такіх табарышчах
Толькі і чуеш, як стрэлы спяваюць, а лукі
Суха на згібах скрыпяць, нібы хваляцца ўголас:
Бачыш, якія нястомныя рукі, якая ў іх сіла!
Выган пры вёсцы, і там ад відна да сутоння
Носяцца коннікі з гіканнем цугам па кругу,
Шабляй і стрэламі цэляць у вешкі. Часамі
Хтосьці падкіне свой зношаны брыль ці кучомку –
Некалькі стрэл упіваецца ў шапку на ўзлёце.
Падае ўніз, і – пад ахі і рогат прысутных –
Борзды наезнік падловіць падранка на піку”. 42

Акрамя таго, паводле слоў Гусоўскага, баявая падрыхтоўка ўключала конныя гонкі, у тым ліку начныя, фарсіраванне рэк і г.д. Пераможцы ўзнагароджваліся прызамі, а няспрытных чакалі насмешкі і пагарда. Разам з тым, гэта не былі турніры ў сціслым разуменні гэтага слова, бо, па першае, яны не прадугледжвалі непасрэднага сутыкнення ўдзельнікаў паміж сабой, што імітавала б рэальны бой, а па другое – кола ўдзельнікаў у іх было практычна неабмежаванае, што надавала згаданым гульням амаль плебейскі характар. 43

Заангажаванасць заходняга рыцарства ва ўсходнееўрапейскіх справах у ХІІІ ст. прыводзіла да таго, што прадстаўнікі зямель, якія ў далейшым увайшлі ў склад Вялікага княства Літоўскага, бывалі спарадычна далучаны да заходняй турнірнай традыцыі, якая міжволі знаходзіла тут сваё ўвасабленне. Так, у 1349 г. чарнігаўскі князь Расціслаў, якому дапамагаў польскі атрад ваяводы Ворша, аблажыў валынскі горад Яраслаў. У чаканні вынікаў аблогі, Расціслаў “стварыў гульню перад градам”, у якой, апроч палякаў і венграў, удзельнічалі і русічы. Сам князь Расціслаў таксама сутыкаўся на коп’ях з Воршам, але яму не пашанцавала. Пам ім зваліўся конь, а сам князь выляцеў з сядла і вывіхнуў сабе плячо. 44

Цікавы факт, які можа служыць сведчаннем удзелу прадстаўнікоў Вялікага княства Літоўскага ў вайсковых гульнях, праўда праводзімях па-за межамі гэтай дзяржавы, а менавіта ў Маскоўскім княстве, прыносіць Троіцкі летапіс пад 1390 г. У ім гаворыцца: “...той жа зімой пасля Раства Хрыстова на трэці дзень Асей (Осей) кармілічыч князя вялікага паколаты быў у Каламне ў ігрышчы (игрушке)”. Расійскі даследчык Пётр Васін лічыць, што “ігрышча” (игрушка) ў дадзеным выпадку азначае турнірную сутычку на коп’ях. У той жа час асобу Асея, загінуўшага падчас згаданай падзеі, ён атаесамляе з Аляксандрам Андрэевічам Асцеем, намеснікам маладога маскоўскага князя Васіля Дзмітрыевіча ў Каламне. Згаданы Асцей з’яўляўся сынам Андрэя Альгердавіча Полацкага, разам з якім ён паступіў на службу да маскоўскага князя ў канцы 1370-х гг. Будучы адным з найбольш вопытных воінаў княскага атачэння (гэтага вымагаў статус “кармілічыча”, г.зн. выхавацеля маладога княжыча), Асцей дэманстраваў сваё майстэрства на вайсковых гульнях, адна з якіх скончылася для яго трагічна. 45

Выдатныя якасці байцоў-“паядыншчыкаў” засведчылі прадстаўнікі Вялікага княства Літоўскага і на судовых паядынках, якія, як ужо адзначалася, былі добра вядомыя ў Маскоўскай дзяржаве яшчэ ў першай палове ХVІ ст. Сігізмунд Герберштэйн, які ў гэты час двойчы наведаў Маскву, адзначаў, што “Шмат годоў у паядынках з іншаземцамі: немцамі, палякамі, літвінамі – маскавіты часцей за ўсё цярпелі паражэнні. А зусім нядаўна адзін літвін дваццаці шасці гадоў ад нараджэння ўступіў у бой з нейкім маскавітам, які выйшаў пераможцам больш чым у дваццаці паядынках, і забіў яго. Гасудар раз’юшыўся ад гэтага і загадаў зараз жа паклікаць да сябе пераможцу, каб зірнуць на яго. Убачыўшы яго, ён плюнуў на зямлю і загадаў, каб у далейшым ніводнаму іншаземцу не вызначалі паядынка з ягонымі падданымі. Мноствам разнастайнай зброі маскавіты хутчэй абцяжарваюць сябе, чым узбройваюцца, іншаземцы ж уступаюць у бой, спадзяючыся больш на спрытнасць, чым на зброю. Яны перш за ўсё апасаюцца ўступаць у рукапашны бой, ведаючы, што маскавіты вельмі моцныя рукамі і (наогул) цялесна, і звычайна перамагаюць іх, стаміўшы ў рэшце рэшт толькі сваім мастацтвам і спрытнасцю. 46

Адпраўным пунктам далучэння Вялікага княства Літоўскага да еўрапейскай турнірнай практыкі ў класічным разуменні гэтага слова можа лічыцца 1385 г., калі ў замку ў Крэве была падпісана унія паміж гэтай дзяржавай і Польшчай. Паводле яе ўмоў, вялікі князь літоўскі Ягайла прыняў у наступным, 1386 годзе хрост па каталіцкаму ўзору пад імем Уладзіслаў, ажаніўся з польскай каралевай Ядзвігай і стаў каралём Польшчы, абавязаўшыся далучыць да яе свае спадчынныя уладанні. Заключэнне Крэўскай уніі азнаменавала для Вялікага княства Літоўскага новы этап у плане знаёмства з рыцарскай культурай Захаду. У рамках знаходжання абедзьвюх дзяржаў – суб’ектаў уніі – пад уладай аднаго манарха ішло далучэнне ліцвінскай шляхты да рыцарскай культуры Польшчы, дзе турнірныя традыцыі мелі ўжо трывалыя карані. З гэтага часу і надалей на рыцарскіх забавах можна было стала сустрэць прадстаўнікоў Вялікага Княства, якія калі не бралі ў іх удзел, то хаця б выступалі ў якасці ганаровых гасцей.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях»

Обсуждение, отзывы о книге «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x