Юрый Бохан - Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях

Здесь есть возможность читать онлайн «Юрый Бохан - Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Логвінаў, Жанр: История, Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе разглядаецца далучанасць феадальнай эліты Вялікага княства Літоўскага да еўрапейскіх турнірных традыцый у часы позняга сярэднявечча. Звяртаецца ўвага на пачатак распаўсюджання тут турнірнай практыкі, віды турнірных практыкаванняў і спецыфічны турнірны рыштунак. Кніга разлічана на ўсіх, хто цікавіцця сярэднявечнай гісторыяй Вялікага княства Літоўскага.

Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У ХV ст. правядзенне турнірных забаў пры двары Ягайлы фіксуецца на старонках хронік досыць рэгулярна, прычым абсалютна ўпэўнена можна сцвярджаць, што ўвагі храністаў удастойваліся толькі значнейшыя з такіх мерапрыемстваў. Нагодай для арганізацыі рыцарскіх гульняў маглі быць здарэнні самага рознага характару – каранацыі, шлюбы, нараджэнне і хрост дзяцей, прыём тытулаваных гасцей. Так, у 1410 г., калі Ягайла знаходзіўся ў Едльні (Радомскае ваяводства), да яго прыехаў стрыечны брат каралевы Ганны, цылейскі граф Герман. “У час ягонай прысутнасці кароль Уладыслаў, у адпаведнасці з годнасцю сваёй і каралеўства, загадаў наладзіць на двары рыцарскія ганітвы, вясёлыя забавы і танцы”. 51

У 1423 г. “кароль польскі Уладыслаў пасля таго, як правёў у Кракаве ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай панны Марыі і наступныя дні, падчас якіх з нагоды прысутнасці князя цешынскага Баляслава адбываліся ўрачыстыя турніры і рыцарскія спаборніцтвы на коп’ях, скіраваўся да Новага Места”. 52

У сярэдзіне дваццатых гадоў ХV ст. “віноўніцай” правядзення рыцарскіх гульняў у Кракаве неаднаразова рабілася чарговая жонка і зямлячка Ягайлы – Зоф’я Гальшанская. Падчас яе каранацыі ў 1424 г. узельнікі гэтай урачыстасці, па словах храніста Яна Длугаша, “панядзелак, аўторак, сераду, чацвер і пятніцу праводзілі на турнірах, а ночы на танцах”. 53

У 1426 г. каранаваная літвінка зноў спрычынілася да правядзення турнірных гульняў, нарадзіўшы Ягайлу сына Казіміра. Пасля звыклых для такога моманту ўрачыстасцяў, кароль, “усцешаны народзінамі другога сына, наладзіў звыш таго ігрышчы, вызначыў узнагароды для рыцараў, якія прымалі ўдзел у змаганні, і падзяліў іх паміж удзельнікамі”. 54

Не спынялася турнірная практыка і пры пераемніках Ягайлы – Уладзіславе і Казіміры Ягелонах. Так, на каранацыі Казіміра ў Кракаве ў 1447 г., на якой прысутнічалі літвіны, русіны і жамойты, “цэлы дзень прайшоў на піры ў замку і на рыцарскіх ганітвах”. 55Пры нараджэнні ў 1464 г. у згаданага манарха дачкі Зоф’і таксама “на ўшанаванне гэтай урачыстасці былі дадзены ігрышчы і вызначаныя ўзнагароды пераможцам параздаваныя былі”. 56

Узгадкі пра правядзенне турніраў пры двары першах Ягелонаў у крыніцах ХV ст. з’яўляюцца, на жаль, надзвычай скупымі не не даюць поўнага ўяўлення пра віды рыцарскіх гульняў, якія практыкавалўся тут, а таксама асаблівасці іх арганізацыі. Тым не менш, нават на падставе гэтых урыўкавых звестак можна меркаваць, што тут праводзіліся турніры (групавыя баі рыцараў), конныя сутыкненні на коп’ях і пешыя баі, фіксуемыя ў крыніцах як “турніры фехтавальшчыкаў”. Рыцарскія гульні, як тое было прынята ў тагачаснай Еўропе, суправаджаліся танцамі, пірамі і іншымі “вясёлымі забавамі”. Таксама можна сцвярджаць, што далучэнне феадалаў Вялікага княства Літоўскага да польскай (і не толькі) турнірнай традыцыі мела месца ўжо ў канцы ХІV – першай палове ХV ст., хоць, напэўна і было абмежавана вузкім колам асоб, меўшых доступ да манаршых двароў, дзе гэтая традыцыя праяўлялася найбольш яскрава.

Сярод найбольш даступных літвінам цэнтраў правядзення турніраў першае месца займаў, несумненна, Кракаў. Аднак не трэба забывацца і пра тое, што з канца ХІV ст. выхадцы з Вялікага княства Літоўскага ўсё часцей сустракаюцца і ў іншых краях “лацінскай” Еўропы, у тым ліку ў такіх значных асяродках рыцарскай культуры, як Мальбарк, Рыга ці Прага. З’явіўшыся тут у якасці палітычных эмігрантаў, наёмнікаў-авантурыстаў ці афіцыйных прадстаўнікоў вялікага князя, яны несумненна мусілі сутыкацца і з такой праявай мясцовых традыцый, як турнірная практыка.

З сярэдзіны ХV ст. магчымасць выезду феадалаў Вялікага Княства Літоўскага для сталага азнаямлення з рыцарскай культурай Еўропы замацоўвалася юрыдычна. У 1457 г. кароль і вялікі князь Казімір у жалаванай грамаце літоўскаму, рускаму і жамойцкаму духавенству, дваранству, рыцарству, шляхце, баярам і месцічам абвяшчаў: “Таксама дазваляем, каб княжаты, рыцары, шляхціцы, баяры дабраахвотна мелі б моц выехаць з нашых зямель княства вялікага, для лепшага шчасця набыцця, альбо ўчынкаў рыцарскіх, да кожных зямель, старон, толькі выключаючы староны непрыяцельскія”. 57

Нельга сказаць, што рыцарства Вялікага Княства не скарыстала гэтую магчымасць. Скласці поўную карціну прысутнасці ўраджэнцаў гэтай дзяржавы пры дварах еўрапейскіх манархаў і можнаўладцаў немагчыма па прычыне крайней беднасці інфармацыі. Але можна сцвярджаць, што некаторыя феадалы не толькі здолелі наведаць замежныя краіны, але і дабіліся там пэўнага прызнання. Так, у 1467–1469 гг. вялікі поспех пры дварах еўрапейскіх манархаў меў Аляксандр Солтан, які, паводле асобных сведчанняў (на жаль, да канца не правераных) быў узнагароджаны каралём Англіі залатым ланцугом, а бургундскім герцагам Карлам Смелым – надзвычай прэстыжным ордэнам Залатога Руна. 58Пры бургундскім двары Солтан нават нібыта займаў пасаду шамбэляна, а значыць меў самае непасрэднае дачыненне да прыдворнага этыкета.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях»

Обсуждение, отзывы о книге «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x