Уздоўж аднаго з даўжэйшых бакоў рысталішча ўзводзіліся трыбуны для гледачоў. Калі турніры праводзіліся ў горадзе, гледачы маглі, за пэўную плату, назіраць за яго правядзеннем з вакон дамоў размешчаных на плошчы. Калі турніры арганізоўваліся спантанна, напрыклад падчас аблогі непрыяцельскіх замкаў і гарадоў, месца для іх магло спецыяльна не абсталёўвацца. Здараліся таксама выпадкі правядзення турнірных гульняў у вялікіх залах.
Да ўдзелу ў турнірах дапускаліся толькі асобы шляхецкага паходжання. Таму кожны ўдзельнік павшнен быў даказаць суддзям і герольду сваё высакароднае паходжанне ў двух пакаленнях па бацькоўскай і мацярынскай лініі. Сурёзныя патрабаванні прадяўляліся і да маральных якасцяў прэтэндэнтаў на ўдзел у турніры.
Вялікая ўвага звярталася на тое, каб зброя ўдзельнікаў, асабліва копі, былі аднолькавых памераў. Нават коней стараліся падбіраць аднаго роста, бо такім чынам для праціўнікаў ствараліся аднолькавыя ўмовы і вынік спаборніцтва залежаў толькі ад якасцяў кожнага канкрэтнага рыцара.
Існаваў шэраг агульных патрабаванняў пры правядзенні турніраў – забарона знарок калечыць каня праціўніка, ужываць барцоўскія прыёмы, наносіць удары ніжэй пояса, нападаць на рыцара, у якога быў збіты шлем, атакаваць праціўніка ззаду. Наадварот, узнагароджваліся прызамі такія дзеянні ўдзельнікаў, як выбіванне праціўніка з сядла ці збіванне яго на зямлю разам з канём, неаднаразовае траплянне ў наканечнік капя праціўніка ці візуру ягонага шлема, максімальная колькасць зламаных копяў, як мага большая працягласць знаходжання ў бітве. 34
Нюансы арганізацыі турнірных гульняў маглі ў розных краінах варіравацца. Лічыцца, што найбольш строгімі і дэталёва распрацаванымі турнірныя правілы былі ў Германіі. 35Аднак у цэлым у часы позняга Сярэднявечча яны былі падобныя ва ўсёй Еўропе.
Важныя звесткі па арганізацыі турніраў прыносіць багата ілюстраваная “Турнірная кніга” караля Рэнэ Анжуйскага (1409—1470). Яна абапіраецца на правілах, пашыраных над Рэйнам, у Фландрыі і Бургундыі. 36Кніга сведчыць, што вялікая роля ў працэдуры арганізацыі турніраў належала герольдам. Сеньёр, які вырашаў арганізаваць ігрышчы, у прысутнасці вялікай колькасці рыцараў уручаў свайму гербаваму каралю ці іншаму вядомаму герольду меч. Гербавы кароль прымаў яго, трымаючы за клінок і ўкленчыўшы. Адначасова арганізатар прапаноўваў спіс патэнцыяльных суддзяў, які ў ідэале складаўся з васьмі кандыдатур. Гэты спіс перадаваўся, разам з мячом, іншаму сеньёру, якому арганізатар пасылаў выклік. Калі выклік прымаўся, то выклікаемы ўладар прымаў меч з рук укленчанага гербавага караля, беручы яго за рукаяць. Пасля гэтага гербовы кароль прадяўляў гербы кандыдатаў у суддзі, з якіх выклікаемы сеньёр павінен быў выбраць чатырох.
Пасля гэтага гербовы кароль, прымацаваўшы на спецыяльны кавалак тканіны на правым плячы выявы абодвух сенёраў на конях і ў баявым рыштунку, накіроўваўся да суддзяў і перадаваў ім запрашэнні. Калі яны прымаліся, то суддзі дамаўляліся пра месца, час і ўмовы турніра. Абвяшчэнне пра пачатак турніра рабілася пры дварах абодвух сенёраў, а таксама праз памочнікаў гербавага караля – персевантаў, якія рассылаліся ў розныя месцы краю.
Удзельнікі турніра павінны былі зявіцца да месца турніра за чатыры дні да яго правядзення. Важнай часткай турнірных урачыстасцяў зяўляўся ўрачысты ўезд у горад ці замак. Першы вечар адводзіўся звычайна святочнай вячэры і танцам. На наступны дзень разглядаліся кандыдатуры на ўдзел у турніры. Для гэтага на ўсеагульны агляд выстаўляліся іх шлемы, якім спадарожнічалі сцягі прэтэндэнтаў. Суддзі рабілі абход, прычым герольды выкрыквалі імёны ўладальнікаў кожнага шлема. Калі нехта з прысутных паведамляў пра кандыдата нешта, што кідала цень на яго добрае імя, то шлем скідваўся на зямлю, а яго ўладальнік адхіляўся ад ўдзелу ў гульнях. Адхіленне суправаджалася насмешкамі, абразамі і нават пабоямі незадачлівага рыцара, які ў выніку мог быць пасаджаны, разам з сядлом, на агароджу рысталішча, дзе ён знаходзіўся ажно да канца турніра. Пасля агляду шлемы вярталіся ўладальнікам, а вечарам наладжваліся танцы.
На наступны дзень удзеньнікі, без зброі, прыязджалі на рысталішча. Там яны прысягалі выконваць правілы турніра. Вечар трэцяга дня таксама адводзіўся танцам.
Наступны дзень пачынаўся з запаўнення трыбун і апранання рыцараў у даспехі. Спецыяльна выбраны ганаровы рыцар, які меў права ў любы момант спыніць турнір, без шлема займаў месца на рысталішча паміж нацягнутымі канатамі. Супрацілеглыя каманды рыцараў станавіліся па абодвух баках канатаў. Удзельнікам зноў нагадвалі правілы, а герольды прадстаўлялі іх гледачам і адзін аднаму. Сігналам да сутычкі служылі гучныя заклікі, пасля якіх спецыяльныя людзі перасякалі сякерамі нацягнутыя ўпоперак рысталішча канаты. Як ужо адзначалася, апроч рыцараў, на полі знаходзіліся іх слугі, конныя ці пешыя, задачай якіх было падтрымаць падаючага гаспадара, зноў пасадзіць яго на каня, ці адцягнуць яго ў больш бяспечнае месца. Калі гэта было немагчыма, то слугі абаранялі яго да канца турніра, адбіваючыся ад непрыяцеля палкамі і абломкамі копяў.
Читать дальше