Юрый Бохан - Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях

Здесь есть возможность читать онлайн «Юрый Бохан - Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Логвінаў, Жанр: История, Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе разглядаецца далучанасць феадальнай эліты Вялікага княства Літоўскага да еўрапейскіх турнірных традыцый у часы позняга сярэднявечча. Звяртаецца ўвага на пачатак распаўсюджання тут турнірнай практыкі, віды турнірных практыкаванняў і спецыфічны турнірны рыштунак. Кніга разлічана на ўсіх, хто цікавіцця сярэднявечнай гісторыяй Вялікага княства Літоўскага.

Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Важным відам баявых практыкаванняў з’яўляліся конныя сутычкі капійнікаў, якія ў свядомасці сучаснага чалавека часта, але не зусім слушна, асацыююцца з турнірамі ў сціслым разуменні гэтага слова. Яшчэ ў ХІІ—ХІІІ стст. сутычкі капійнікаў праводзіліся рэдка, аднак у далейшым іх папулярнасць узрастала і дасягнула свайго апагея ў ХV—ХVІ стст. Першапачаткова тут, як і на ўласна турнірах (групавых сутыкненнях), прадугледжвалася змаганне на мячах у тых выпадках, калі бой на коп’ях не выяўляў пераможцу. Аднак у далейшым ад другой фазы сутыкнення адмовіліся, колькасць капійных заездаў павялічылі да некалькіх і цяпер перамога прызнавалася за тым, што выбіў праціўніка з сядла ці скрышыў большую колькасць коп’яў. Як правіла, сутычкі на коп’ях папярэднічалі ўласна турнірам.

У ХV ст. з’явілася некалькі дзесяткаў варыянтаў сутыкненняў на коп’ях, аднак усе яны могуць быць падзелены на дзве групы – сутыкненні на тупых коп’ях (ням. Gestech) і сутыкненні на вострых коп’ях (ням. Rennen). Адрозненні паміж гэтымі варыянтамі заключаліся не толькі ў выкарыстоўваемых коп’ях, але таксама ў канструкцыі даспехаў, манеры вядзення боя, задачах удзельнікаў.

Асаблівасцю сутыкненняў на тупых коп’ях (гештэх) было тое, што пасля кожнага заезда, калі пераможца не быў выяўлены, праціўнікі зноў раз’язджаліся на зыходныя пазіцыі, адкуль паўторна атакавалі адзін аднаго. Выдзяліліся італьянскі гештэх, які праводзіўся праз плот, і некалькі варыянтаў нямецкага гештэха, асноўнымі з якіх былі гештэх “высокіх сёдлаў” (Gestech im hohen Zeug), “агульнанямецкі” (gemeideutsche Gestech) і “апранутых у даспех” (Gestech im Beinharnisch). Для ўсіх гэтых відаў сутыкненняў было характэрна выкарыстанне спецыяльнага даспеха (ням. Stechzeug). Галоўнай асаблівасцю гештэха “высокіх сёдлаў” было, як вынікае з назвы, выкарыстанне сядла, якое забяспечвала вершніку больш высокую пасадку. Высокія пярэднія лукі, абітыя жалезам, даходзілі да грудзей рыцара і закрывалі ногі. Да пярэдніх лук мацаваўся жалезны пояс, які ахопліваў тулава вершніка і цалкам выключаў яго падзенне з каня. Таму задачай удзельнікаў такога спаборніцтва было не выбіць праціўніка з сядла, а толькі скрышыць уласнае кап’ё і тым самым прадэманстраваць сілу ўдара. Падчас правядзення гештэха “высокіх сёдлаў” прадугледжвалася выкарыстанне металічнага пакрыцця ног рыцара, скураной конскай папоны і глухога металічнага налобніка.

“Агульнанямецкі” гештэх не прадугледжваў аховы ног вершніка. У каня скураной папонай пакрывалася толькі холка, затое для лепшай аховы конскіх грудзей выкарыстоўвалася падушка з грубага палатна, набітая саломай. Сядло было пазбаўлена задняй лукі, што рабіла пасадку ў ім даволі ненадзейнай. Таму галоўнай задачай падчас гэтага віда спаборніцтваў было збіць праціўніка з сядла, хаця на ўменне скрышыць кап’ё таксама звярталася ўвага.

Гештэх “апранутых у даспех” прадугледжваў два варыянты, якія адрозніваліся тыпам сядла – з высокімі заднімі лукамі ці без іх. У адпаведнасці з гэтым задачай удзельнікаў было скрышыць сваё кап’ё ці выбіць праціўніка з сядла. Асаблівасцю гешэхта “апранутых у даспех” было абавязковае выкарыстанне даспешнага пакрыцця ног рыцара. 25

Турнірныя сутыкненні “рэнэн” ўзніклі ў Германіі ў першай палавіне ХV ст. Па ўсёй верагоднасці, яны выводзяцца з баявых гульняў не прадстаўнікоў цяжкаўзброенага рыцарства, а лёгкіх вершнікаў, называных часам “рэнерамі”. Іх засцерагальнае ўзбраенне абмяжоўвалася шлемам-саладай, кірасай, шчытом-тарчай, якія толькі раз-пораз дапаўняліся наручамі. Сутыкненні праводзіліся з поўным разгонам каня, прычым праціўнікі, якія выкарыстоўвалі баявыя вострыя коп’і, стараліся выбіць праціўніка з сядла. Калі сутыкненне не выяўляла пераможцу, супернікі не раз’язджаліся на зыходныя пазіцыя, як у гештэху, а скакалі на супрацілеглыя канцы рысталішча, разварочваліся, бралі новыя коп’і і зноў сутыкаліся. Такім чынам, паядынак мог уяўляць сабой цэлую серыю сутыкненняў, якія нагадвалі скачкі, што і гучыць па-нямецку як “Rennen”. 26

Хутка рэнэнам зацікавіліся і прадстаўнікі знаці. Была распрацавана вялізарная колькасці варыянтаў падобных спаборніцтваў, часам, здавалася б, вельмі слаба звязаных паміж сабой. Адзінае, што іх аб’ядноўвала – выкарыстанне вострых коп’яў і сутыкненні ў выглядзе серыі атак з поўным разгонам каня. Як правіла, гэты від практыкаванняў вымагаў спецыяльнага даспеха – т.зв. “рэнцойг” (Rennzeug), аднак некаторыя варыянты рэнэна праводзіліся без выкарыстання асобных элементаў, ці ўвогуле без даспеха.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях»

Обсуждение, отзывы о книге «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x