• Пожаловаться

Юрый Бохан: Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях

Здесь есть возможность читать онлайн «Юрый Бохан: Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2008, ISBN: 978-985-6800-70-5, издательство: Логвінаў, категория: История / Культурология / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Юрый Бохан Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях

Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе разглядаецца далучанасць феадальнай эліты Вялікага княства Літоўскага да еўрапейскіх турнірных традыцый у часы позняга сярэднявечча. Звяртаецца ўвага на пачатак распаўсюджання тут турнірнай практыкі, віды турнірных практыкаванняў і спецыфічны турнірны рыштунак. Кніга разлічана на ўсіх, хто цікавіцця сярэднявечнай гісторыяй Вялікага княства Літоўскага.

Юрый Бохан: другие книги автора


Кто написал Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Найбольш пашыраным варыянтам групавых турніраў з’яўляліся т.зв. палявыя турніры (ням. Feldturnier) і вольныя турніры (ням. Freiturnier). У разглядаемы час яны уключалі два этапы – групавую сутычку і змаганне на мячах. Две каманды рыцараў сутыкаліся ў лінейным парадку, як на полі бою, імкнучыся прарваць шыхт непрыяцеля, выбіць з сядла максімальную колькасць праціўнікаў ці скрышыць як мага большую колькасць коп’яў. Пасля скрышэння коп’яў бой распадаўся на парныя сутычкі на мячах, якія першапачаткова праводзіліся пеша, але ў ХV—ХVІ стст. пераважна конна. Пераможцам лічыўся той, што наносіў суперніку больш удараў. Калі адзін з удзельнікаў турніра хацеў прыпыніць свой удзел у турніры, ён мог знабіць гэта, зняўшы шлем. Падчас правядзення палявых турніраў выкарыстоўвалася звычайныя баявыя коп’і і пласцінавыя даспехі, якія для вольнага турніра ўзмацняліся некаторымі ўзмацняльнымі элементамі. 20

У пачатку ХVІ ст. у Германіі з’явіўся так званы турнір на булавах (ням. Kolbenturnier). Ён таксама праводзіўся паміж партыямі рыцараў, колькасць якіх магла дасягаць 20 чалавек. Коп’і на такіх спаборніцтвах не выкарыстоўваліся, а зброяй служыў тупы, але цяжкі меч і булава (“кольба”), даўжынёй да 80 см., вырабленая з цвёрдых парод дрэва. Спачатку ўдзельнікі змагаліся на булавах, а потым браліся за мячы. Даўжыня зброі і яго вага старанна правяраліся суддзямі. Задачай удзельнікаў такога турніра было разбіць у праціўніка нашлемныя ўпрыгожанні, якія мелі геральдычны характар ці сімвалізавалі талісман, падараваны рыцару яго дамай. Па адных звестках, апошні турнір на булавах быў праведзены ў 1487 г., па другіх – такія спаборніцтвы практыкаваліся да першай чвэрці ХVІ ст. 21

Адным з варыянтаў турніраў з’яўляўся т.зв. венгерскі турнір , які быў папулярны ў шэрагу краін Еўропы ў ХVІ ст. Падчас іх правядзення шырока выкарыстоўвалася спалучэнне элементаў узброенага спаборніцтва і касцюміраванага маскарада. Галоўнай асаблівасцю венгерскіх турніраў было выкарыстанне спецыфічнага гусарскага ўзбраення – гусарскіх тарчаў замест нямецкіх, венгерскія шаблі, якія часта служылі толькі ўпрыгожаннем, спецыфічныя венгерскія шпоры і г.д. 22

Да турнірам у поўным сэнсе гэтага слова належаў таксама пешы турнір . Ён узнік у часы праўлення імператара Максімільяна І і быў яўна звязаны з манерай боя, характэрнай для нямецкіх ландскнехтаў. Удзельнікі такіх турніраў, таксама падзеленыя на дзве каманды, змагаліся праз драўляны бар’ер, але рухаліся не паралельна, а перпендыкулярна яму. Турнір, падобна коннаму палявому, ці вольнаму турніру, складаіся з двух фазаў – змагання на коп’ях (піках) і на мячах. Падчас першай фазы ўдзельнікі імкнуліся зламаць піку праціўніка, пры гэтым сваё кап’ё яны дрымалі дзмюма рукамі, як ландскнехты. Дазвалялася зламаць ад пяці да шасці коп’яў. Забаранялася наносіць удары ніжэй пояса, таму ногі, як правіла, не былі пакрыты даспехамі. Першапачаткова для пешых турніраў выкарыстоіваліся звычайныя пласцінавыя даспехі, аднак у першай палове ХVІ ст. для гэтых мэтаў была сканструявана спецыяльная “зброя”. Яна ўяўляла сабой поўдаспех з закрытым шлемам – прылбіцай. Як ужо адзначалася, другая фаза пешага праводзілася на мячах. Пры гэтым кожны ўдзельнік, як і ў конных турнірах, стараіся нанесці праціўніку максімальна большую колькасць удараў, не выпусціўшы пры гэтым з рук уласную зброю. Найчасцей бой веўся да нанясення пэўнай колькасці ўдараў, пераважна пяці. Пешыя турніры, як правіла, праводзіліся перад коннымі спаборніцтвамі, якія патрабавалі больш часу на падрыхтоўку. 23

Да пешага турніру набліжаўся пешы паядынак, які сягае сваімі каранямі яшчэ ранняга сярэднявечча з звязваецца, верагодна, з т.зв. “Божым судом”. У ХV ст. гэты від практыкаванняў атрымаў назву “пешы бой” , ці “старадаўні нямецкі пешы бой” . У адрозненне ад турніраў, ён праводзіўся паміж двума праціўнікамі на чатырохкутным рысталішчы, агароджаных канатамі (прататып сучаснага баксёрскага рынга). Пры двары германскага імператара Максімільяна І гэты від баявых практыкаванняў атрымаў вялікую папулярнасць, быў значна рэгламентаваны і ўжо ў такой форме шырока разышоўся па ўсёй Еўропе. Ён праводзіўся першапачаткова на мячах, але ўжо ў часы Максімільяна І – на самых розных відах клінковай, абуховай і дрэўкавай зброі – мячах, у тым ліку двуручных, цясаках, кінжалах, сякерах, булавах, баявыях цапах, піках, альшпісах, алебардах і г.д. Задачай удзельнікаў пешага бою было нанясенне праціўніку як мага большай колькасці ўдараў. Падобныя баі, якія вельмі спрыялі развіццю фехтавальнага мастацтва, былі адным з найбольш небяспечных відаў турнірных спаборніцтваў. Таму ў ХV ст., калі яны набылі характар не крывавых “Божых судоў”, а спартыўных спаборніцтваў, іх правядзенне патрабавала шматлікіх мераў перасцярогі. Перш за ўсё, на рысталішчы прысутнічала некалькі (да 8) памочнікаў суддзяў, апранутых ў даспехі і ўзброеных палкамі. Яны ўважліва сачылі за ходам бою і ў выпадку неабходнасці разводзілі ў бакі раз’юшаных праціўнікаў. Акрамя таго, з канца ХV ст. для пешых баёў канструяваліся спецыяльныя даспехі, у якіх не толькі ўлічваліся засцерагальныя якасці, але таксама прадугледжвалася пэўнае абмежаванне свабоды рухаў, каб прадухіліць нанясенне суперніку занадта моцных ўдараў. 24

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях»

Обсуждение, отзывы о книге «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.